Уладзіміру Стальмашонку — восемдзесят

№ 6 (824) 09.02.2008 - 15.02.2008 г

6 лютага 2008 года народнаму мастаку Беларусі Уладзіміру Стальмашонку споўнілася 80 гадоў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў прывітальным адрасе юбіляру, у прыватнасці, падкрэсліў:

“За больш чым паўстагоддзя няспыннай і плённай працы Вы ўпісалі нямала яркіх старонак у гісторыю беларускай культуры. Ваш унікальны, шматгранны талент знайшоў сваё ўвасабленне ў розных відах выяўленчага мастацтва, абагаціўшы яго цудоўнымі творамі.

 /i/content/pi/cult/148/1026/Stalmashonak.jpg
У.Стальмашонак. Аўтапартрэт.
Створаныя Вамі маштабныя роспісы, вітражы і пано ўпрыгожваюць станцыі метро і грамадскія будынкі ў Беларусі і за мяжой, цудоўныя жывапісныя і графічныя работы ўяўляюць сабой сапраўдны мастацкі летапіс гісторыі Айчыны ў падзеях і асобах.

Няхай Ваша мастацтва і надалей прыносіць радасць людзям і служыць прыкладам для маладых мастакоў. Жадаю Вам доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, творчых поспехаў, дабрабыту і дабрыні”.

Юбілейная выстаўка акварэлі У.Стальмашонка, пра якую газета “Культура” пісала ў № 2 за 2008 г., працуе з 10 студзеня да 12 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ.