у Віцебску”, XIV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”.
Па выніках года ў галіне цалкам асвоены сродкі па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме, капітальным рамонце, набыцці абсталявання і тавараў працяглага карыстання.
У Гомельскай і Брэсцкай абласцях адкрыты тры новыя музеі. У сферы бібліятэчнай дзейнасці выканана даручэнне Кіраўніка дзяржавы аб камплектаванні бібліятэчнага фонду сацыяльна-значнай літаратурай.
Праведзены агляд-конкурс на лепшае канцэртнае і тэатральнае абслугоўванне сельскага насельніцтва. Пераможцам прызнана Гомельская вобласць. Выкананы гадавыя паказчыкі стварэння матэрыяльнай базы і забеспячэння культурнага абслугоўвання насельніцтва аграгарадкоў.
Значнымі мастацкімі з’явамі стала пастаноўка новых спектакляў у тэатрах балета, оперы, імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, беларускай драматургіі, імя Максіма Горкага, тэатрах абласнога падпарадкавання.
Новыя канцэртныя праграмы падрыхтавалі Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі РэспублікіБеларусь, дзяржаўны ансамбль “Песняры”, ансамбль “Харошкі”, народны хор імя Г.Цітовіча, народны аркестр імя І.Жыновіча. Павялічылася колькасць канцэртаў і пашырылася глядацкая аўдыторыя канцэртных арганізацый.
Палепшылася работа кінапракатных арганізацый. Глядацкая аўдыторыя кінавідэапрадпрыемстваў узрасла да 14,2 млн. чалавек.
Прыкметнай з’явай у выяўленчым мастацтве стала арганізацыя дзвюх рэспубліканскіх і шэрагу персанальных выставак беларускіх мастакоў.
Паляпшаецца кадравы склад галіны культуры. Пашыраецца міжнародны культурны абмен.
Удасканальваецца нарматыўная прававая база сферы культуры.
Установы і арганізацыі галіны выканалі заданні па аказанні платных паслуг насельніцтву.
Сярэдняя заработная плата работнікаў культуры ў 2007 годзе ў параўнанні з пазалеташняй павялічылася ў сярэднім на 16 працэнтаў.
Выкананы ўстаноўлены мэтавы паказчык па энергазберажэнні.
Разам з тым, у рабоце Міністэрства культуры, упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, аддзелаў культуры раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў маецца шэраг недахопаў па выкананні галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гг.”.
Упраўленні культуры аблвыканкамаў праводзяць слабую работу па ўключэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Не завершана работа па аўтаматызацыі і камп’ютэрызацыі музейных устаноў рэспубліканскага падпарадкавання.
Толькі 24 працэнты бібліятэк камп’ютэрызавана. Па-ранейшаму вялікая колькасць літаратуры спісваецца ў бібліятэках Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Аддзеламі культуры райвыканкамаў прымаюцца неабгрунтаваныя рашэнні па скарачэнні сеткі клубных устаноў. Парушэнні графікаў работы сельскіх клубаў устаноўлены ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, Вілейскім раёне Мінскай вобласці, Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці.
Недастатковая работа вядзецца па рамонце сельскіх устаноў культуры. На Гомельшчыне па 12-ці аб’ектах не завершаны рамонт з 2005 — 2006 гг.
Па-ранейшаму ў рэспубліцы праводзіцца вялікаяколькасць фестываляў і конкурсаў, асобныя з якіх дубліруюць адзін аднаго.
У рэпертуары тэатраў недастаткова спектакляў маладзёжнай тэматыкі.
Упраўленні культуры аблвыканкамаў, Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет праводзяць недастатковую работу па каардынацыі праектавання, экспертнага суправаджэння і ўстаноўкі твораў манументалістыкі.
Дэпартаментам па кінематаграфіі недастатковая ўвага надаецца ўмацаванню матэрыяльнай базы кінатэатраў, падрыхтоўцы кадраў кінавідэагаліны. Нізкія фінансава-эканамічныя паказчыкі па выніках леташняй работы мае Беларускі відэацэнтр.
Абласнымі ўпраўленнямі культуры, аддзеламі культуры гар-, райвыканкамаў сумесна з установай адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” не выконваюцца планы па прыёме моладзі на мэтавыя месцы.
Па-ранейшаму не працаўладкоўваюцца выпускнікі мастацкага факультэта ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”.
Установы культуры 60-ці раёнаў рэспублікі не выконваюць план аказання платных паслуг насельніцтву, у тым ліку ў Гомельскай вобласці — установы культуры 18-ці раёнаў, на Віцебшчыне — 16-ці раёнаў.
Не выканалі планы аказання платных паслуг Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа і ААТ “Белатракцыён”.
Упраўленнем капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, кіраўнікамі рэспубліканскіх і рэгіянальных устаноў і арганізацый культуры не арганізавана планамерная работа па набыцці прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі галіны.
Установам і арганізацыям культуры і мастацтва неабходна больш актыўна праводзіць замежную гастрольную і выставачную дзейнасць.
Абмеркаваўшы вынікі работы арганізацыі Міністэрства культуры ў 2007 годзе і задачы на бягучы год па выкананні галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гг.”, калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
ВЫРАШЫЛА:
1. Упраўленню па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі:
1.1. сумесна з упраўленнямі культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама да 1 кастрычніка 2008 г. унесці ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэннепраект пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якая вызначае функцыі і парадак узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
1.2. да 1 кастрычніка 2008 г. Забяспечыць выданне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
2. Упраўленням культуры Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага аблвыканкамаў забяспечыць у бягучым годзе збор першасных матэрыялаў для падрыхтоўкі дасье намінацый
“Драўляная архітэктура Беларускага Палесся”, “Культавыя збудаванні абарончага тыпу на тэрыторыі Беларусі” і прадстаўлення іх у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО.
3. Упраўленням культуры аблвыканкамаў да 1 красавіка 2008 г. стварыць творчыя калектывы з прыцягненнем спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, Белтэлерадыёкампаніі, іншых зацікаўленых для падрыхтоўкі і ўнясення да 1 кастрычніка 2008 г. не менш за дзве прапановы аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльным праявам творчасці чалавека, якія характарызуюць этнакультурныя асаблівасці рэгіёнаў рэспублікі.
4. Упраўленню ўстаноў культуры і народнай творчасці:
4.1. штогод да 20 студзеня і 20 ліпеня інфармаваць аб ходзе выканання Рэспубліканскай праграмы развіцця музейнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гг.;
4.2. да 1 ліпеня 2008 г. стварыць пры дзяржаўнай установе “Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі” структурнае падраздзяленне па вядзенні Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь;
4.3. сумесна з упраўленнямі культуры Брэсцкага і Гродзенскага аблвыканкамаў забяспечыць у бягучым годзе перадачу ў камунальную ўласнасць Музея Беларускага Палесся ў Пінску, у 2009 г. — Музея-палаца М.К. Агінскага, філіяла ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь” у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна.
5. Упраўленням культуры аблвыканкамаў да 25 снежня 2009 г. завяршыць работу па пераходзе музейных устаноў на аўтаматызаваны ўлік музейных прадметаў, па арганізацыі выхаду ў Інтэрнет, стварэнні web-сайтаў, абсталяванні неабходным комплексам тэхнічных сродкаў, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці — 30 адзінак, у Віцебскай — 41, у Гродзенскай — 45, у Гомельскай — 51, у Мінскай — 6, у Магілёўскай — 35 адзінак.
6. Упраўленню ўстаноў культуры і народнай творчасці штоквартальна аналізаваць стан камплектавання, захавання і выкарыстання фондаў публічных бібліятэк.
7. Упраўленням культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама забяспечыць у 2008 г.:
7.1. выкананне даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па фінансаванні бібліятэчных фондаў у памеры не менш 15 працэнтаў ад сродкаў мясцовых бюджэтаў, якія выдаткоўваюцца на ўтрыманне публічных бібліятэк;
7.2. змяншэнне колькасці спісваемай бібліятэкамі літаратуры і павелічэнне бібліятэчных фондаў;
7.3. поўную аўтаматызацыю цэнтральных раённых і гарадскіх бібліятэк, падключэнне іх да сеткі Інтэрнет.
8. Упраўленню ўстаноў культуры і народнай творчасці, установе адукацыі “Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры”, упраўленням культуры аблвыканкамаў забяспечыць правядзенне ў 2008 г. адкрытага рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю дыскатэчных мерапрыемстваў у клубных установах рэспублікі.
9. Установе адукацыі “Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры”, упраўленню культуры Мінскага аблвыканкама правесці ў маі на базе клубных устаноў Мінскай вобласці рэспубліканскі семінар па пытанні арганізацыі дыскатэчных мерапрыемстваў у клубных установах.
10. Упраўленню ўстаноў культуры і народнай творчасці, упраўленню мастацтваў, упраўленню навучальных устаноў і кадраў сумесна з упраўленнямі культуры аблвыканкамаў забяспечыць арганізацыю і правядзенне ў 2008 г.:
10.1. рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую пастаноўку работы ўстаноў культуры і мастацтва па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва;
10.2. Рэспубліканскага фестывалю “Майстры мастацтваў — працаўнікам вёскі” ў Драгічынскім, Столінскім, Гарадоцкім, Шумілінскім, Кармянскім, Лоеўскім, Дзятлаўскім, Смаргонскім, Мядзельскім, Уздзенскім, Глускім і Чэрыкаўскім раёнах.
11. Упраўленням культуры аблвыканкамаў сумесна з аддзеламі культуры райвыканкамаў да 20 снежня забяспечыць безумоўнае выкананне кантрольных паказчыкаў 2008 г., устаноўленых Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005 — 2010 гг.
12. Упраўленню мастацтваў:
12.1. сумесна з творчым аб’яднаннем “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”, дзяржаўнымі тэатральна-відовішчнымі ўстановамі “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь”, “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь” да 25 лютага 2008 г.
распрацаваць і ўнесці на разгляд калегіі Міністэрства культуры праграму развіцця Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета на 2008 — 2011 гг.;
12.2. Сумесна з установай “Беларуская ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія”, дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установай “Маладзёжны тэатр эстрады”, дзяржаўнымі ўстановамі “Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі”, “Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, абласнымі філармоніямі і іншымі зацікаўленымі да 15 лютага 2008 г. падрыхтаваць праграму і графік правядзення грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!”, забяспечыць яе правядзенне ў рэгіёнах рэспублікі і краінах бліжняга замежжа, прадугледзеўшы ўдзел у акцыі і найбольш яркіх прадстаўнікоў з ліку творчай моладзі;
12.3. сумесна з эканамічным упраўленнем прадугледзець у 2008 г. выдзяленне сродкаў па форме сацыяльна-творчага заказу на: правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Мы— беларусы!”; сцэнічнае афармленне творчых справаздач абласцей на сцэне Палаца Рэспублікі;
пастаноўкі новых спектакляў і канцэртных праграм; канцэртнае і тэатральнае абслугоўванне вёскі і аграгарадкоў канцэртнымі арганізацыямі і тэатрамі рэспубліканскага падпарадкавання;
канцэрты лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
13. Упраўленням культуры Брэсцкага, Гомельскага аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама да 20 сакавіка ўнесці прапановы па праграмах правядзення ў 2008 г. творчых справаздач у Мінску.
14. Упраўленням культуры аблвыканкамаў да 15 лютага ўнесці прапановы па ўдзельніках сустрэчыз Кіраўніком дзяржавы ў лістападзе 2008 г. ад рэгіёнаў рэспублікі.
15. Дэпартаменту па кінематаграфіі (Буданаў М.А.) сумесна з:
15.1. унітарным прадпрыемствам “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” арганізаваць у 2008 г. выпуск 10-ці поўнаметражных мастацкіх фільмаў;
15.2. грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз кінематаграфістаў” правесці ў лістападзе 2008 г. “круглы стол” на тэму “Аб павышэнні канкурэнтаздольнасці беларускіх фільмаў”;
15.3. юрыдычным аддзелам прадоўжыць работу па абнаўленні нарматыўнай прававой базы кінавідэагаліны.
16. Дэпартаменту па кінематаграфіі да 1 сакавіка 2008 г. унесці прапановы па правядзенні ў 2008 — 2009 гг. рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод дзяржаўных кінавідэапракатных арганізацый.
17. Упраўленню навучальных устаноў і кадраў:
17.1. да 15 лютага 2008 г. правесці праверку выканання кіраўніцтвам установы адукацыі “Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава” плана мерапрыемстваў па ўхіленні недахопаў, выяўленых у ходзе дзяржаўнай акрэдытацыі і атэстацыі вучылішча;
17.2. да 30 сакавіка 2008 г. правесці на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” семінар па пытаннях павышэння эфектыўнасці дзейнасці аспірантур і дактарантур ВНУ галіны.
18. Упраўленням культуры аблвыканкамаў: 18.1. забяспечыць у 2008 г. накіраванне на мэтавыя месцы ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” не менш 2-х кандыдатаў на кожную спецыяльнасць і спецыялізацыю плана мэтавай падрыхтоўкі;
18.2. сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі вышукаць магчымасць выдзялення дадатковых фінансавых сродкаў на правядзенне капітальнага рамонту дзіцячых школ мастацтваў.
19. Установе адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”:
19.1. да 10 лютага 2008 г. прадставіць план прыёму на 2008 г. з улікам павелічэння падрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасцях “бібліятэказнаўства і бібліяграфія” — 180 чалавек, “харэаграфічнае мастацтва” — 50, “народная творчасць (рэжысура народных абрадаў і святаў)” — 50 чалавек;
19.2. да 1 сакавіка 2008 г. завяршыць рэарганізацыю ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” шляхам далучэння да яе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры”.
20. Установе адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” да 30 сакавіка 2008 г. сфарміраваць зводную заяўку на маладых спецыялістаў з улікам прапаноў рэгіянальных ССНУ культуры і мастацтваў;
21. Аддзелу міжнародных сувязей сумесна з:
21.1. упраўленнем мастацтваў, упраўленнем устаноў культуры і народнай творчасці падрыхтаваць і правесці ў 2008 г. Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Сірыі, Туркменістане, ПАР, Кітаі, Ізраілі, Карэліі, Азербайджане, Славакіі і Дні культуры Беларусі ў ПАР, Таджыкістане, В’етнаме;
21.2. Міністэрствам замежных спраў прадоўжыць у 2008 г. работу па падрыхтоўцы праектаў дагавораў аб культурным супрацоўніцтве з Іарданіяй, Інданезіяй, Катарам, Аманам, Суданам.
22. Зацвердзіць:
22.1. асноўныя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны культуры;
22.2. галіновы план па выкананні сумеснага плана дзеянняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па дасягненні параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2008 г.
23. Юрыдычнаму аддзелу пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях культуры ўвесці ў практыку работы прыцягненне для кансультацый дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.
24. Упраўленню капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сумесна з:
24.1. рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца” забяспечыць у снежні 2008 г. завяршэнне работ і ўвод у эксплуатацыю будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
24.2. кіраўнікамі арганізацый культуры ажыццявіць пастаянны кантроль за ходам выканання работ і асваеннем сродкаў, выдзеленых на 2008 г. па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме, а таксама да 25 снежня 2008 г. забяспечыць поўнае асваенне сродкаў, прадугледжаных у 2008 г. па артыкулах “Капітальны рамонт”, “Набыццё абсталявання і тавараў працяглага карыстання”.
25. Дэпартаментупа кінематаграфіі сумесна з:
25.1. упраўленнем капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, унітарным прадпрыемствам “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” забяспечыць у адпаведнасці з графікам будаўніча-мантажных работ выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2007 г. № 442 “Аб мерах па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта”;
25.2. аблвыканкамамі забяспечыць у 2008 г. выкананне пратакола даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2007 г. №37 у частцы выдзялення з абласных бюджэтаў сродкаў на цэнтралізаванае набыццё беларускай і замежнай кінавідэапрадукцыі для кінавідэапракатных арганізацый абласцей, рамонту кінатэатраў, а таксама мадэрнізацыі кінаабсталявання кінатэатраў у фармаце гукаўзнаўлення “долбі-стэрэа”.
26. Упраўленням культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікам арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры, у мэтах выканання патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата, эканоміі і беражлівасці:
26.1. увесці з 10 лютага 2008 г. у эксплуатацыю адпаведна абласныя і Мінскі гарадскі інтэграваныя банкі даных устаноў культуры, інтэграваныя праграмна-інфармацыйныя комплексы “Установа”;
26.2. прадставіць да 1 сакавіка 2008 г. на ўзгадненне з указаннем аб’ёмаў і крыніц фінансавання арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па ўкараненні энергазберагаючых тэхналогій і абсталявання, якія забяспечваюць выкананне ўстаноўленых заданняў.
27. Намесніку міністра Грыдзюшку У.П., начальніку ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Рымашэўскаму В.В. да 10 лютага 2008 г. падрыхтаваць пісьмы ў аблвыканкамы па пытаннях фінансавання аб’ектаў культуры аграгарадкоў, добраўпарадкоўваемых у 2005 — 2008 гг.
28. Упраўленням культуры Гомельскага, Брэсцкага, Віцебскага, Магілёўскага аблвыканкамаў да 1 сакавіка 2008 г. унесці прапановы ў аблвыканкамы па фінансаванні аб’ектаў культуры аграгарадкоў, запланаваных да ўводу ў 2005 — 2007 гг.
29. Упраўленням культуры аблвыканкамаў:
29.1. сумесна з аддзеламі культуры райвыканкамаў да 1 лютага 2008 г. завяршыць дапрацоўку і афармленне ва ўстаноўленым парадку пашпартоў аб’ектаў культуры, размешчаных у аграгарадках, вызначыць крыніцы фінансавання іх дзейнасці;
29.2. забяспечыць заключэнне дагавораў з вытворцамі сістэмы Міністэрства культуры на пастаўку ў 2008 г. вырабаў прадпрыемстваў галіны.
Аб ходзе заключэння дагавораў штоквартальна да 10 чысла, што ідзе за справаздачным перыядам, інфармаваць упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
30. Упраўленням культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама забяспечыць дапрацоўку абласных, гарадскіх, раённых праграм захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гг., зацвярджэнне іх да 1 красавіка 2008 г. на пасяджэннях адпаведных выканаўчых камітэтаў.
Уладзімір МАТВЕЙЧУК,
старшыня калегіі,
міністр культуры Рэспублікі Беларусь