Мы ўдзячныя Давіду Рыгоравічу за вяртанне памяці Марка Шагала. Музей Марка Шагала вядомы ва ўсім свеце. У ліпені праходзяць Шагалаўскія дні. Па ініцыятыве Сімановіча ў Віцебску ўстаноўлены помнікі Марку Шагалу, Уладзіміру Караткевічу і Аляксандру Пушкіну, а таксама мемарыяльная дошка, прысвечаная Васілю Быкаву, на будынку былога мастацкага тэхнікума.
Паэзія Давіда Сімановіча меладычная. У даўнія часы мы напісалі з ім песню “Вечна малады камсамол”, “Гімн Віцебска”, а на "Славянскім базары..." разам выканалі песню на яго словы “Тры Алены”. Аднойчы ён напісаў мне такія словы:
Добро победит!
Любовь победит!
Светло и нежно —
Твой Давид.
Гэтыя словы гучаць завяшчаннем нам. Былі сустрэчы доўгімі, кароткім — развітанне...
Ігар ЛУЧАНОК, народны артыст СССР
Фота Юрыя ІВАНОВА