Названы вясковыя брэнды

№ 20 (1146) 17.05.2014 - 23.05.2014 г

У Гомельскай вобласці адбыўся семінар клубных работнікаў Калінкавіцкага раёна на тэму “Этнатурызм як рэсурс культурнай ідэнтыфікацыі рэгіёна". Ён праводзіўся на базе Дудзіцкага цэнтра народнай творчасці.

/i/content/pi/cult/479/10213/10-5.jpg

Пад час семінара.

Госці агледзелі выстаўку ручнікоў, пра якія распавяла вядучы метадыст па фальклоры і этнаграфіі рённага метадычнага цэнтра Ніна Лешчанка. Выступіў народны тэатр народнага гумару “Вясёлыя Аўцюкоўцы” пад кіраўніцтвам Ніны Васільеўны.

У працы семінара актыўны ўдзел прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Рудзеня і яго намеснік, загадчык сектара культуры Іна Губар. З этнатурыстычным патэнцыялам Гомельскай вобласці пазнаёміла вядучы метадыст абласнога цэнтра народнай творчасці Людміла Мельнікава.

Ніна Лешчанка разам з мастацкім кіраўніком Бярозаўскага цэнтра фальклору Палінай Лешчанка распавялі пра турыстычны патэнцыял традыцыйных народных святаў і абрадаў, сакральных мясцін і помнікаў прыроды, якімі адметны Калінкавіцкі раён. Як раённыя брэнды былі пазіцыянаваны Юравічы, дзе знаходзіцца першабытная стаянка чалавека, Малыя і Вялікія Аўцюкі, дзе праводзіцца Рэспубліканскі фестываль народнага гумару.

Ірына ГЛУШЭЦ, загадчык аддзела народнай традыцыйнай культуры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці