Імгненні жыццёвага кантэксту

№ 20 (1146) 17.05.2014 - 23.05.2014 г

У сталічнай галерэі “Беларт” разгорнута персанальная выстаўка жывапісца Уладзіміра Новака, прысвечаная 75-годдзю мастака. Гледача яна можа прывабіць жанравай разнастайнасцю і паважным стаўленнем аўтара да кожнага імгнення жыцця. Дарэчы, выстаўка так і называецца: “Імгненні”.

/i/content/pi/cult/479/10209/8-6.jpg

У.Новак. "Сітуацыя".

Краявіды, нацюрморты, партрэты, сюжэтныя сцэны пэндзля Уладзіміра Новака — гэта адбітак той звыклай, знаёмай кожнаму штодзённасці, побытавай завядзёнкі. Яна, у залежнасці ад жыццёвага кантэксту, можа папросту пахаваць прагу творчасці, а можа і надаць нечаканы імпульс, паспрыяць філасофскаму бачанню рэчаіснасці. Пры пэўнай імпульсіўнасці, творчасць Новака ўсё ж такі мае сэнсавы стрыжань. Мяркую, ягонае светаўспрыманне блізкае класічнаму імпрэсіянізму. І, акрамя таго, што мастак ні маляваў бы, ён усё адно піша ўласны аўтапартрэт, выяўляе сваю сутнасць.

У “аўтапартрэце” Уладзіміра Новака ўважлівы глядач, пры жаданні, знойдзе пазітыўныя рысы.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"