Дудараў на Таганцы

№ 20 (1146) 17.05.2014 - 23.05.2014 г

7 чэрвеня на сцэне легендарнай Таганкі адбудзецца расійская прэм’ера п’есы Аляксея Дударава “Не пакідай мяне”, якая ідзе ў Мінску ў Драматычным тэатры Беларускай арміі і ў шэрагу іншых тэатраў краіны.

Драмы Аляксея Дударава ставілі на прасцягах усяго Савецкага Саюза і за яго межамі. Толькі ў Маскве ягоныя п’есы ішлі на падмостках Тэатра імя Массавета, Малога тэатра, Цэнтральнага тэатра Савецкай арміі (цяпер Цэнтральны акадэмічны тэатр Расійскай арміі), МХАТа імя Максіма Горкага, тэатра на Пятроўскай. Легендарны Г.А. Таўстаногаў тройчы звяртаўся да драматургіі Дударава.