“Шашачная культура”

№ 5 (823) 02.02.2008 - 08.02.2008 г

“Куфар-радца” знаёміць вас, паважаныя сябры, з дэбютантам нашай рубрыкі. Гэта Віктар Дзенісенка з пасёлка Гатава Мінскага раёна. Аб’яўляем пераможцу аўтарскага конкурсу і, як заўсёды, знаёмім з новымі творамі шашачных кампазітараў. Зазірніце ў “Куфар”.

Віктар Дзенісенка — ветэран шашачнай кампазіцыі. Яго творы былі добра вядомы далёка за межамі Беларусі ў 60-я— 70-я гады мінулага стагоддзя. Некаторыя яго творы ўвайшлі ў многія выданні па шашачнай кампазіцыі і сталі класікай. Адна з такіх яго задач — на дыяграме №66, а дыяграма №65 і пазіцыя №67 — новыя творы ветэрана. Віктару Дзенісенку 1-га лютага споўнілася 70 гадоў. Ён па-ранейшаму актыўна складае новыя творы і паспяхова ўдзельнічае ў конкурсах па складанні шашачных кампазіцый. Пажадаем юбіляру новых творчых поспехаў! У пазіцыі №66 белыя пачынаюць і пазбаўляюць хадоў шашку чорных, а ў №65 і №67— выйгрыш белых.
 
 №65
№67 — В.Дзенісенка (Мінскі раён):
Белыя: a5, c1, c5, f6, g1, g5, h6 (7);
Чорныя: c7, d2, d8, e3, f4, f8, h2, h4 (8).
Вось рашэнні конкурсных заданняў і твораў нашых чытачоў, апублікаваных у мінулым выпуску.
№54: ab6, df4, b4, f4, a1x;
№55: h6, -g5, hg3, ec5, g5, c5,
h8x;
№56: b2, de3, c7, c3, c5, e3, e3x;
№57: c5, c5, b8, h6 (a3/c3), e3, c1x;
№58: f4, e5, c7, ab6,
b8, d8, b6x;
№59: gf6, a1, b4(c5), b2, c3x;
№60: ef6, b4 (a5), e:c3, d8, g1x;
№61: b6, d6 (g7a), f6, d2,
g5, e3, c3x a (e7), b6, d4, b8x;
№62: ab2, cd8, a5, c7, f2!, е1, b2, a7x;
№63: c3, c5, g3, e7, e5
(f6), c5, g5, e5 і г. д.;
№64: f4, d8, b2, c7, g3, e3(f4), g7, d2(e5), e3x.
Нам прыемна аб’явіць, што пераможцам аўтарскага конкурсу Дзмітрыя Камчыцкага стаў наш самы актыўны чытач — Уладзімір Бандарык з вёскі Лугавая Слабада Мінскага
 

 №66

раёна. Ён атрымае прыз ад аўтара.
Дакладныя адказы даслалі і іншыя нашы чытачы. Гэта Аляксандр Янчук (г. Камянец Брэсцкай вобл.), Аляксандр Перавознікаў і Уладзімір Сапяжынскі (Рагачоў), Анатоль Пярхальскі (Глыбокае), Аляксандр Мікуліч і Максім Барысёнак (Мінскі раён).
Мы ўдзячны нашым чытачам і чакаем лістоў з рашэннямі чарговых кампазіцый.Знаёмцеся: новыя творы нашых чытачоў. Заданне: белыя пачынаюць і выйграюць.
№68 М.Вяргейчык (Гомель);
Белыя: a3, a5, a7, b4, b6, c1, g1, g7 (8).
Чорныя: b8, c3, d2, d4, d6, e3, f4, h2, h8 (9);
№69 М.Вяргейчык (Гомель):
Белыя: a1, a5, a7, b6, c7, d2, e1, g5, h6 (9).
Чорныя: b4, c3, d4, d8, e5, f8, g3, h2, h4 (9);
№70 Аляксандр Рэмізаў (Мінск):
Белыя: a1, b6, c5, d6, e1, e7, f6, g5, g7, h2, h6 (11).
Чорныя: a5, b2, c3, d2, d4, d8, e3, f2, f4, g3 (10).
№71 — В.Шульга (Мінск): Белыя: a3, b2, c3, f6, g5, h6 (6). Чорныя: a5, b6, d4, d6, d8, e5, e7, h4 (8).
№72 — В.Шульга (Мінск): Белыя: a1, b4, c3, c7, d4, e1, g3 (7). Чорныя: a5, b2, d2, d6, e5, f6, g7 (7).
Падведзены вынікі конкурсу па складанні шашачных кампазіцый газеты “ВАРЯГ-ПРЕСС”-2007 г.:
Раздзел “Мініяцюры-64”: 1. Васіль Грабенка (Мінск); 2. Аляксандр Кагоцька (Пінск); 3. Грыгорый Шасцярыкоў (Расія);
Раздзел “Праблемы-64”: 1. Станіслаў Усцьянаў (Украіна); 2. Васіль Грабенка (Мінск); 3. Віктар Шульга (Мінск);
Раздзел “Эцюды-64”: 1. Леанід Вітошкін (Гомель); 2. Пётр Шклудаў (Наваполацк); 3. Міхаіл Цветаў (Ізраіль);
Раздзел “Задачы-64”: 1. Леанід Вітошкін (Гомель); 2. Мікалай Крышталь (Пінск); 3. Уладзімір Сапяжынскі (Рагачоў).Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас:
220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, “Шашкі”.
Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by.

Віктар ШУЛЬГА,
майстар спорту па шашачнай кампазіцыі