Зайцы — перамаглі!

№ 21 (1147) 24.05.2014 - 30.05.2014 г

Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек прыняў удзел у IV Фестывалі “Чадары Хаёл” (“Фантазіі лялек”), які праходзіў у сталіцы сонечнага Таджыкістана — Душанбэ.

/i/content/pi/cult/477/10155/10-5.jpg

Беларускія артысты паказалі спектакль “Не ўсе зайцы — трусы”, створаны па п’есе Васіля Ткачова. Рэжысёр спектакля — Дзмітрый Гарэлік, мастак-пастаноўшчык — Святлана Шуманская, кампазітар — Анатоль Шаўцоў. У гэтай пастаноўцы заняты вядучыя акцёры Тамара Гарачава, Лілія Зорына, Надзея Нікіціна і Яўген Хромаў.

Спектакль гамяльчан атрымаў высокую ацэнку на лялечным форуме. Артысты парадавалі высокім майстэрствам не толькі членаў журы, але і гледачоў.