Беларускія артысты паказалі спектакль “Не ўсе зайцы — трусы”, створаны па п’есе Васіля Ткачова. Рэжысёр спектакля — Дзмітрый Гарэлік, мастак-пастаноўшчык — Святлана Шуманская, кампазітар — Анатоль Шаўцоў. У гэтай пастаноўцы заняты вядучыя акцёры Тамара Гарачава, Лілія Зорына, Надзея Нікіціна і Яўген Хромаў.
Спектакль гамяльчан атрымаў высокую ацэнку на лялечным форуме. Артысты парадавалі высокім майстэрствам не толькі членаў журы, але і гледачоў.