Станчыць “Дзяргач”

№ 21 (1147) 24.05.2014 - 30.05.2014 г

Наш народ на працягу сваёй гісторыі стварыў мноства яркіх і самабытных танцаў. Народныя святы ды абрады ў Беларусі ніколі не абыходзіліся без песні і танца.

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры для супрацоўнікаў распачаліся практычныя заняткі па вывучэнні побытавых танцаў беларускага фальклору з розных рэгіёнаў вобласці. Іх праводзіць галоўны балетмайстар гэтай установы Марына Сіўцова. А ідэю іх правядзення прапанавала дырэктар АМЦНТ Кацярына Лабука. У скарбонцы “танцораў” назбіраўся ўжо з дзясятак такіх танцаў, як “Каробачка”, “Зялёная рошча”, “Гойданка”, кадрыля, падэспань, “Ночка”, “Дзяргач” ды іншыя.

Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ