Сярод задач конкурсу — рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі, удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры, стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для работы ў сферы культуры.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел індывідуальныя выканаўцы і калектывы навучэнцаў, студэнтаў і педагагічных работнікаў з устаноў адукацыі вобласці ды іншыя прадстаўнікі таленавітай моладзі Віцебшчыны ва ўзросце ад 16 да 31 года. Па выніках абласнога заключнага этапа былі вызначаны пераможцы ў кожнай з тузіну намінацый, вядомых па мінулым конкурсе з гэткай жа назвай, і ўзнагароджаны дыпломамі трох ступеняў з прысваеннем звання лаўрэата.
Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ