Магія іх галасоў

№ 15 (1141) 12.04.2014 - 18.04.2014 г

Маладзёжны жаночы хор “Фрэска” выступіў у музеі “Пружанскі палацык”.

/i/content/pi/cult/476/10130/11-114.jpg

Маладзёжны жаночы хор “Фрэска” выступіў у музеі “Пружанскі палацык”.

Калектыў заснаваны ў 2012 годзе. У яго склад увайшлі студэнты Акадэміі музыкі, пры якой калектыў сёння і існуе. “Фрэска” — сталы ўдзельнік шматлікіх майстар-класаў, дабрачынных канцэртаў у Мінску. Летась хор атрымаў Гран-пры і I месца ў намінацыі “Лепшы дырыжор” на ІІ Фестывалі-конкурсе нацыянальнай харавой музыкі “Рэха”, заснавальнікам якога з’яўляецца творчы цэнтр “BelArtSound” Беларускага саюза музычных дзеячаў. А першы выязны канцэрт калектыву адбыўся ў Пружанах.

Узмах рукі кіраўніка хору Настассі Цітовай — і за духоўнымі спевамі гучаць свецкія ды народныя. Адухоўленасць салістак працінае душу, напаўняе нас радасцю і смуткам, узнімае да нябёс. Хочацца глядзець і слухаць...

Сярод гэтых музычных чараўніц ёсць і наша, пружанская, — Ірына Філімовіч. Ніхто ў зале не хацеў ісці дамоў, і толькі пасля “Многая лета” зала “Пружанскага палацыка” пачала пакрысе пусцець...

Ніна ДЫДЫШКА

Пружаны