І пра музей Манюшкі...

№ 15 (1141) 12.04.2014 - 18.04.2014 г

9 красавіка міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў наведаў Чэрвенскі раён. Пад час сустрэчы з работнікамі культуры было абмеркавана, у прыватнасці, увекавечванне памяці выхадца з гэтага краю — Станіслава Манюшкі.

/i/content/pi/cult/476/10121/2-1.jpg

Барыс Святлоў наведаў адзіны ў свеце музей кампазітара, заснаваны ў 1969-м дырэктарам школы ў пасёлку Азёрным Васілём Несцяровічам. Пяць гадоў таму школа была закрыта, а яе будынак прададзены ў прыватныя рукі. Новы ўласнік паабяцаў захаваць музей, аднак… Будынак доўгі час адключаны ад цэнтральнага ацяплення. Натуральна, гэта не спрыяе захаванню экспанатаў, якія заснавальнік музея і яго дачка ды наступніца Ірына Серада збіралі ў розных кутках свету. Менавіта таму мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб пераносе экспазіцыі ў Смілавічы, у памяшканне, якое займала школа мастацтва.

Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф