…беларушчыну і камерцыю

№ 15 (1141) 12.04.2014 - 18.04.2014 г

Адам ГЛОБУС (Уладзімір АДАМЧЫК), пісьменнік, мастак:
— Ёсць людзі, для якіх Беларусь і беларушчына — камерцыйныя праекты, і не больш за тое.

/i/content/pi/cult/476/10120/2-43.jpgКалі на беларушчыне і Беларусі можна зарабляць, яны круцяцца каля гэтай тэмы, а калі заробкі скарачаюцца і прыбыткі мізарнеюць, такія ласыя да спажывы белкамерсанты пачынаюць шукаць іншай, больш выгоднай, тэмы. Нехта з іх ідзе ў домакіраўнікі, нехта — у тэлерэкламшчыкі. Для мяне беларушчына і Беларусь як былі, так і застаюцца светапогляднымі каштоўнасцямі, таму я іх не прадаваў і на іх не нажываўся. Больш за тое, я шмат ахвяраваў і ахвярую на беларускую справу. Падобным чынам сродкі ўкладаюцца ў адукацыю і выхаванне дзяцей. Дарэчы, калі чалавек глядзіць на беларушчыну праз скручаны ў трубачку долар або рубель, вялікай павагі ён не заслужыць. На Беларусь варта глядзець вачыма шырока адкрытымі і па-дзіцячы шчырымі. Што яшчэ цікава, я ніколі не сустракаў чалавека, які збанкрутаваў бы з-за сваёй адданасці беларушчыне...

Фота з акаўнта Адама Глобуса ў Facebook