Метафарычны цуд аднаго старадаўняга палаца

№ 15 (1141) 12.04.2014 - 18.04.2014 г

18 красавіка — Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін
Порцік, які амаль што завіс у паветры, насуперак усім законам фізікі, — гэта цуд, немагчымы ў рэальным жыцці. Твор фотамастака Валерыя Вядрэнкі так і называецца — “Беларускі цуд”.

/i/content/pi/cult/476/10116/1-1.jpg

Па словах аўтара, яму хацелася прыцягнуць увагу да тых помнікаў спадчыны, чый лёс таксама нібыта завіс у паветры — шматлікіх закінутых шляхецкіх сядзіб, многія з якіх нават не маюць статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сярод іх — і напаўзруйнаваны палац Мержаеўскіх у Грозаве, што на Капыльшчыне, калоны якога трапілі на гэтае фота.

— Думаю, такія сядзібы не менш важныя для культуры краіны, чым “топавыя” адметнасці, — перакананы фотамастак. — Але пакуль іх перспектывы спараджаюць хіба сумныя жарты — накшталт гэтага, створанага ў камп'ютарным графічным рэдактары…