Бяспека жыцця

№ 18 (1144) 03.05.2014 - 09.05.2014 г

Рэспубліканскі агляд-конкурс “Ратавальнікі вачыма дзяцей” праводзіцца ўжо ў шаснаццаты раз. У выставачнай зале Палаца мастацтва была прадстаўлена экспазіцыя, складзеная з дзіцячых работ.

Юныя літаратары, жывапісцы і графікі, канструктары-вынаходнікі, скульптары здзіўляюць нечаканымі ідэямі, арыгінальнасцю ды непасрэднасцю. У конкурсе ўзялі ўдзел дзве тысячы школьнікаў краіны. Гэта члены і пярвічных арганізацый Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, і клубаў юных ратавальнікаў-пажарных.

Лепшыя малюнкі, плакаты, мадэлі аварыйнай тэхнікі, статуэткі, літаратурныя творы ацэньвала журы, якое складалася з прадстаўнікоў міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях, адукацыі, Беларускага саюза мастакоў і Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.

Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС Мінска