На выстаўцы прадстаўлены вырабы з саломкі, гліны, тканіны, якія можна будзе пабачыць да 12 красавіка.
На вернісажы намеснік начальніка аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі адзначыў, што таленавітых людзей Шуміліншчыны яднае любоў да народнай творчасці, а значыць — да роднага краю. У сваім выступленні Пётр Мікалаевіч пажадаў майстрам доўгага жыцця, моцнага здароўя, творчых поспехаў.
Змястоўную экскурсію для прысутных правяла кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра Людміла Вакар. Прысутныя прынялі ўдзел у майстар-класах па саломкапляценні і па выцінанцы. Заняткі правялі майстар Наталля Сцержанкова і кіраўнік клуба Вольга Загвоздава.
Цікавым момантам мерапрыемства стала выступленне ўдзельнікаў узорнага лялечнага тэатра “Батлейка”, які дзейнічае на базе Дома рамёстваў.
Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці