МОДА, ШТО ЯДНАЕ

№ 13 (1139) 29.03.2014 - 04.04.2014 г

А чаму б і не назваць модай тую тэндэнцыю, калі ў шэрагу раёнаў Беларусі з маленства юныя грамадзяне спасцігаюць традыцыю праз народную гульню, праз асваенне промыслаў, праз танец і песню…

/i/content/pi/cult/473/10065/1-1.jpg

Госці абласнога семінара “Спецыфіка і асаблівасці навучання дзяцей і моладзі рамёствам на Любаншчыне” якраз і сталі сведкамі дзіцячай народнай гульні ў выкананні юных удзельнікаў клуба “Вытокі” вёскі Сосны. Падрабязнасці пра семінар і спецыфіку аховы нематэрыяльнай спадчыны ў раёне ў бліжэйшых нумарах “К”.

Фота Кастуся АНТАНОВІЧА

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"