Жыццё — за кроснамі

№ 13 (1139) 29.03.2014 - 04.04.2014 г

Антаніна Якушык нарадзілася ў вёсцы Зарэчча ля Ясельды. Сям’я Якушыкаў была шматдзетнай. З вайны не вярнуўся бацька, хату спалілі немцы... Цяжка было выжыць у пасляваенныя гады. Старэйшыя дзеці працавалі па гаспадарцы і даглядалі меншых.

/i/content/pi/cult/473/10062/11-3.jpg

Старэйшая сястра Надзея, якой было пятнаццаць гадоў, шыла вопратку, ткала. Яе майстэрства падхапіла Антаніна. Выйшла яна замуж за вясковага хлопца, які таксама меў прозвішча Якушык. Турбот значна дадалося. Але Антаніна не кінула рамяство, а з часам стала майстрыхай на ўсе рукі. Стала працаваць загадчыкам Зарэчанскага сельскага клуба. А на пенсіі ўзначаліла гурток ткацтва ў Дзіцяча-юнацкім спартыўна-эстэтычным цэнтры, які падпарадкоўваецца аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі нашага райвыканкама.

Адначасова Антаніна Афанасьеўна кіруе народным раённым клубам майстроў народнай творчасці “Суквецце”.

Іван АСКІРКА

Бяроза