Ідэі бяспекі

№ 13 (1139) 29.03.2014 - 04.04.2014 г

Па-рознаму ўяўляюць агняборцаў і праблему пажараў маладыя грамадзяне краіны — удзельнікі гарадскога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Ратавальнікі вачыма дзяцей”.

На конкурсе прадстаўлена больш за 400 работ. Лепшыя паказалі ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Дзякуючы конкурсу адкрываюцца імёны таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Юныя літаратары, мастакі, канструктары-вынаходнікі, майстры па стварэнні вырабаў здзіўляюць ідэямі, арыгінальнасцю і замілоўваюць непасрэднасцю.

У конкурсе прымалі ўдзел вучні 1 — 11 класаў устаноў адукацыі, удзельнікі пярвічных арганізацый Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Мінска і клубаў юных ратавальнікаў-пажарных. Усе ўдзельнікі, аб’яднаныя ў каманды, прадстаўлялі свае раёны сталіцы. Праграма агляду-конкурсу прадугледжвала дзесяць намінацый: малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай і аварыйнай тэхнікі, статуэтка, казка, апавяданне, верш, сімвал пажарнай бяспекі, роставая лялька.

Першае месца заняла каманда Фрунзенскага раёна, другое — Партызанскага, а трэцяе — Савецкага.

Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС г. Мінска