Апранай сваё!

№ 12 (1138) 22.03.2014 - 28.03.2014 г

Прастаўнікі трох беларускіх брэндаў — LSTR, “Важный Гусь”, “КУТ” — распавялі ў Гродне, чаму мы хочам апранаць сваё, прынамсі, павінны да гэтага імкнуцца, у ідэале. Кожны з наведвальнікаў таксама змог даведацца пра філасофію беларускаарыентаванага брэнда адзення і пра сакрэт яго поспеху.

Пра гродзенскую імпрэзу распавяла яе каардынатар Хрысціна Марчук:

— Мы лічым прадукцыю гэтых брэндаў паўнавартасным культурным прадуктам, які нясе моцныя эмоцыі, моцны пасыл. Мы абмяркоўвалі, ці магчыма наладзіць масавую вытворчасць такога адзення. Ці могуць быць гэтыя рэчы канкурэнтаздольнымі супраць распаўсюджанага шопінгу ў Беластоку або ў Вільнюсе? Відавочна, што патрэбна дэманстраваць сваю беларускасць, абыгрываць тэмы з гісторыі, мастацтва, міфалогі, нашы арнаменты. Усё тое проста лунае ў паветры! І хацелася б, каб такіх рэчаў станавілася больш, каб кола вытворцаў пашырылася, каб яны між сабой канкурыравалі ды паляпшалі якасць вытворчасці, а людзі — усё гэта куплялі...

Андрэй МЯЛЕШКА

Гродна