Пасяджэнне Міжурадавай камісіі прайшло ў юбілейным для дзвюх краін годзе: 15 гадоў таму паміж Беларуссю і Туркменістанам былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны.
Намеснік старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Хыдыр Сапарлыеў і намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец падпісалі пратакол першага пасяджэння міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве. Па словах А.Косінца, поруч з гандлем краіны-сяброўкі павінны развіваць стасункі ў сферы культуры, адукацыі, спорту і турызму.
У ходзе візіту туркменская дэлегацыя на чале з Хыдырам Сапарлыевым наведала Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук у размове з гасцямі падкрэсліў важнасць не толькі эканамічнага, але і духоўна-культурнага супрацоўніцтва. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі пазнаёміў туркменскіх сяброў з галоўнай бібліятэчнай установай нашай рэспублікі.
Наш кар.
На здымку: падчас наведвання
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Фота Юрыя ІВАНОВА