Жывыя крыніцы беларускай спадчыны

№ 23 (1566) 04.06.2022 - 10.06.2022 г

Традыцыйныя рамёствы і промыслы Беларусі — духоўны і матэрыяльны здабытак многіх пакаленняў беларусаў. Хто і як сёння захоўвае і развівае гэтую важную частку народнай спадчыны?

Выстава "Жывая крыніца". Фота Антона Рудака


У вы­ста­вач­ным ком­плек­се На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі дня­мі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі "Жы­вая тра­ды­цыя ра­мёс­тваў Бе­ла­ру­сі". Двух­том­нае вы­дан­не бы­ло пад­рых­та­ва­нае пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у меж­ах рэ­алі­за­цыі дзяр­жаў­най пра­гра­мы "Ку­ль­ту­ра Бе­ла­ру­сі" на 2021—2025 га­ды.

Іні­цы­ята­ра­мі і ўкла­да­ль­ні­ка­мі вы­дан­ня вы­сту­пі­лі Рэ­спуб­лі­кан­скі цэнтр на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур і аб­лас­ныя ме­та­дыч­ныя цэн­тры на­род­най твор­час­ці. У двух­том­ні­ку аб­агу­ль­не­ны каш­тоў­ны дос­вед ра­бо­ты да­моў ды цэн­траў ра­мёс­тваў і іх фі­лі­ялаў, да­моў на­род­най твор­час­ці і цэн­траў тра­ды­цый­най на­род­най ку­ль­ту­ры, цэн­траў ткац­тва і да­моў ган­ча­роў, дзей­насць іх гур­ткоў і сту­дый, ста­лых і ма­ла­дых май­строў.

Дзя­ку­ючы дзей­нас­ці цэн­траў і да­моў ра­мёс­тваў за­ха­ва­лі­ся шмат­лі­кія ўзо­ры тра­ды­цый­на­га на­род­на­га мас­тац­тва, уні­ка­ль­ныя ка­лек­цыі аўдыя- і ві­дэ­аза­пі­саў, ру­ка­пі­саў і фо­та­ма­тэ­ры­ялаў, ка­лек­цыі прад­ме­таў на­род­на­га по­бы­ту і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. У двух­том­нае вы­дан­не ўвай­шлі інфар­ма­цый­ныя, арга­ні­за­цый­ныя і ме­та­дыч­ныя ма­тэ­ры­ялы, якія зро­бяц­ца каш­тоў­ным да­па­мож­ні­кам для ўсіх, хто за­ці­каў­ле­ны раз­віц­цём на­род­ных ра­мёс­тваў у на­шай кра­іне.

Вы­дан­не мож­на раз­гля­даць як твор­чую спра­ваз­да­чу цэн­траў і да­моў ра­мёс­тваў, та­му яго прэ­зен­та­цыя ад­бы­ла­ся на вы­ста­ве "Жы­выя кры­ні­цы", дзе прад­стаў­ле­ныя вы­ні­кі пра­цы май­строў на­род­най твор­час­ці з роз­ных рэ­гі­ёнаў кра­іны — уз­оры ган­чар­ства, ткац­тва, рос­пі­су, вы­шыў­кі, ка­ру­нак і бі­се­рап­ля­цен­ня, пля­цен­ня з пры­род­ных ма­тэ­ры­ялаў, вы­ці­нан­кі і мно­гае іншае. На вы­ста­ве так­са­ма пра­гу­ча­лі пес­ні ў вы­ка­нан­ні ся­мей­на­га фа­льк­лор­на­га ансам­бля “Кро­на” з Ра­каў­ска­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці, што ў Ва­ло­жын­скім ра­ёне. Акра­мя та­го, су­пра­цоў­ні­кі да­моў ра­мёс­тваў прад­эман­стра­ва­лі ўзо­ры на­род­ных стро­яў, улас­ці­выя іх рэ­гі­ёнам — ад Ма­ла­ры­ты да Оршы.

КА­РА­НІ І КРО­НА

Ідэя арга­ні­за­цыі да­моў і цэн­траў ра­мёс­тваў ўзнік­ла ў 1980-я га­ды ў су­пра­цоў­ні­каў Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра народнай твор­час­ці. Уста­но­вы та­ко­га кштал­ту з’яві­лі­ся ў су­вя­зі з па­трэ­бай ума­ца­ван­ня пе­ра­емнас­ці ра­мес­ніц­кіх на­вы­каў ад май­строў да вуч­няў. Дзя­ку­ючы ўпраў­лен­ню ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та і за­гад­чы­цы ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Глы­боц­ка­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ма­рыі Па­ляк у 1989 го­дзе з’яві­ла­ся но­вая ўста­но­ва ку­ль­ту­ры — Глы­боц­кі дом ра­мёс­тваў, які зра­біў­ся ўзор­ным для ўсёй кра­іны. Ві­даць, не­здар­ма пер­шая ўста­но­ва та­ко­га кштал­ту ўзнік­ла ме­на­ві­та на Глы­боч­чы­не, дзе на­ра­дзіў­ся і тва­рыў сла­ву­ты май­стар на­род­на­га мас­тац­тва — Язэп Драз­до­віч.

Ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці Ка­ця­ры­на Ла­бу­ка на­га­да­ла так­са­ма, што по­тым не­ўза­ба­ве, у 1992 го­дзе, ад­кры­лі­ся да­мы ра­мёс­тваў у Оршы, Га­рад­ку, Шар­каў­шчы­не і Ле­пе­лі, а ў 2006 го­дзе іх ко­ль­касць у воб­лас­ці ўжо да­сяг­ну­ла двац­ца­ці пя­ці, і сён­ня пры іх дзей­ні­чае со­рак шэсць клу­баў май­строў.

Вя­ду­чы спе­цы­яліст Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці і ку­ль­тур­на-асвет­най ра­бо­ты, стар­шы­ня ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза май­строў на­род­най твор­час­ці, на­род­ны май­стар Бе­ла­ру­сі На­тал­ля Да­мі­ні­ка­ва рас­па­вя­ла, што на Ма­гі­лёў­шчы­не сён­ня дзей­ні­ча­юць ва­сям­нац­цаць да­моў ра­мёс­тваў, якія аб’ядноў­ва­юць дзе­вя­нос­та во­сем май­строў і двац­цаць на­род­ных май­строў Бе­ла­ру­сі. Тут ла­дзяц­ца пра­екты, пры­све­ча­ныя вы­ра­бу тра­ды­цый­ных тка­ных па­ясоў, мясц­овыя май­стры рэ­кан­стру­ява­лі бо­льш за дзве со­тні мясц­овых руч­ні­коў.

А ды­рэк­тар Ган­ца­віц­ка­га ра­ённа­га до­ма ра­мёс­тваў Ала За­нь­ка падзя­лі­ла­ся, што ў іх ра­ёне на­ліч­ва­ецца бо­льш за дзвес­це двац­цаць май­строў, і чац­вё­ра з іх ма­юць зван­не на­род­ных. У до­ме ра­мёс­тваў тут ма­юцца ткац­кія стан­кі, уз­рост якіх бо­ль­шы за сто га­доў, і на іх да сён­ня пра­цу­юць цэ­лыя ды­нас­тыі тка­чых.

Удзельнікі прэзентацыі. Фота Антона Рудака


ШЛЯХ ДА АД­РА­ДЖЭН­НЯ

Стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза май­строў на­род­най твор­час­ці Яўген Са­ху­та пры­га­даў сві­та­нак ста­наў­лен­ня сіс­тэ­мы да­моў і цэн­траў ра­мёс­тваў у 1980-я га­ды, ка­лі мно­гія тра­ды­цый­ныя ра­мёс­твы бы­лі на па­ро­гу знік­нен­ня — у не­ка­то­рых рэ­гі­ёнах кра­іны яны бы­лі ўжо, зда­ва­ла­ся, не­зва­рот­на стра­ча­ныя, і та­му за­ста­ва­лі­ся не­вя­до­мы­мі на­ват для мясц­овых су­пра­цоў­ні­каў сфе­ры ку­ль­ту­ры. Тра­ды­цыі бы­лі сцёр­тыя з на­род­най па­мя­ці бяз­лі­тас­ным ча­сам, а артэ­фак­ты — бяс­кон­цы­мі вой­на­мі ды раз­бу­рэн­ня­мі, і надзеі на іх ад­на­ўлен­не, зда­ва­ла­ся, не бы­ло.

Але на­пя­рэ­дад­ні атры­ман­ня Бе­ла­рус­сю не­за­леж­нас­ці па­ча­ло з’яўляц­ца і па­шы­рац­ца ўсве­дам­лен­не, што са­ма­стой­ная на­цыя му­сіць вы­лу­чац­ца ся­род іншых на­ро­даў сва­ёй тра­ды­цый­най ку­ль­ту­рай, — так па­чы­на­ла­ся ад­ра­джэн­не на­род­на­га мас­тац­тва, про­мыс­лаў і ра­мёс­тваў. Сён­ня мы мо­жам га­на­рыц­ца сва­імі тра­ды­цый­ны­мі ра­мёс­тва­мі не то­ль­кі ва ўлас­най кра­іне — вы­ра­бы на­род­ных май­строў ня­змен­на вы­клі­ка­юць за­хап­лен­не ў За­ход­няй Еўро­пе, дзе тра­ды­цыі на­род­най ку­ль­ту­ры так­са­ма за­кра­нуў агу­ль­ны лёс страт і раз­бу­рэн­няў.