Закрытая тэма

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Нашаму знакамітаму на ўвесь свет земляку — лётчыкукасманаўту СССР, двойчы Герою Савецкага Саюза, генерал-палкоўніку авіяцыі Уладзіміру Васільевічу Кавалёнку — 3 сакавіка споўнілася 80 год

/i/content/pi/cult/894/18925/17.jpg(Пра­цяг. Па­ча­так у №10)

3. ВІ­НА­ВА­ТЫЯ Ў ЗРЫ­ВЕ ЎРА­ДА­ВЫХ УРА­ЧЫС­ТАС­ЦЯЎ

У СССР ніх­то не пра­ца­ваў про­ста так, каб пра­ца­ваць. А ўсё “пра­цоў­ныя па­чы­ны”, “сус­трэч­ныя пла­ны”, “на­стаў­ніц­тва”, “пра­цоў­ныя вах­ты”, “аб­авя­за­це­льс­твы”, “да­тэр­мі­но­ва”, “пра­цоў­нае спа­бор­ніц­тва”, “пе­ра­вы­ка­нан­не пла­на”, “сус­трэч­ны план”… Та­кая бы­ла за­вя­дзён­ка.

Пе­рад чар­го­вым з’ездам парт­ыі вы­плаў­ля­лі звыш­пла­на­вую сталь, вы­да­ва­лі на-га­ра эша­ло­ны ву­га­лю, на­цяг­ва­лі рэ­кор­дныя ўра­джаі і над­оі, вы­ва­зі­лі на па­лі ўгна­енні… арга­ніч­ныя… “на­сус­трач пле­ну­му”.

Але там не ры­зы­ка­ва­лі жыц­цём: ну, па­пік­нуць за пры­піс­кі і пе­ра­вя­дуць на іншую па­са­ду, час­ця­ком бо­льш хлеб­ную.

Не тое — кос­мас.

Сты­коў­ка “Са­юза-25” пла­на­ва­ла­ся ў дні свят­ка­ван­ня 60-год­дзя Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі як до­каз пе­ра­мо­гі-пе­ра­ва­гі са­вец­кай эка­на­міч­най сіс­тэ­мы — пла­на­вай, ка­неш­не.

Сціп­лая, не­йкая вы­му­ша­на су­хая да­вед­ка СМІ: “11 кас­трыч­ні­ка па за­кан­чэн­ні прац на ка­раб­лі “Са­юз-25” кас­ма­наў­ты та­ва­ры­шы Ка­ва­лё­нак і Ру­мін вяр­ну­лі­ся на зям­лю”.

“Ага, — ске­міў са­вец­кі на­род, — “на ка­раб­лі” — зна­чыць, на стан­цыю яны не пе­ра­бі­ра­лі­ся”.

Так і бы­ло.

Свед­чыць у ма­ім трэ­цім фі­ль­ме Ка­ва­лё­нак: “У ня­ўда­чы ад­ра­зу аб­ві­на­ва­ці­лі, ка­неш­не ж, мя­не з Ру­мі­ным, тым бо­льш што аб­одва па­ля­це­лі ўпер­шы­ню”.

/i/content/pi/cult/894/18925/18.jpgЗноў і зноў зла­ваў­ся ён за ад­абра­ны ў ма­ці тэ­ле­ві­зар, за пе­ра­жы­ты пе­рад вяс­коў­ца­мі со­рам…

Ішлі рас­сле­да­ван­ні пры­чын ня­ўда­чы. Але ад­ра­зу асноў­ная вер­сія бы­ла “ві­на экі­па­жа”, маў­ляў, па­пса­ва­лі, саг­ну­лі шты­ры на сты­ко­вач­ным мо­ду­лі стан­цыі! Не жар­ты…

Услед па­ля­цеў экі­паж Гео­ргія Грэч­кі — Юрыя Ра­ма­нен­ка­ва. За­да­ча: да­знац­ца, у чым спра­ва, што “на­тва­рыў” Ка­ва­лё­нак.

Яны яшчэ ля­та­лі, а ад іх ужо па­тра­ба­ва­лі спра­ваз­да­чу аб не­абход­ным ра­мон­це мо­ду­ля, быц­цам бы па­ка­ле­ча­на­га Ка­ва­лён­кам. Іх пры­му­ша­лі пад­пі­саць акт. Грэч­ка вы­йшаў у кос­мас, аб­сле­да­ваў мо­дуль…

Я чуў у за­пі­се яго го­лас: “Я вы­хо­дзіў, агле­дзеў з ад­лег­лас­ці 2-3 мет­ра. Усё ў цэ­лас­ці, шты­ры пра­мыя, бліш­чаць, як з-пад стан­ка”.

Та­ды ка­мі­сія на­се­ла на Ра­ма­нен­ка­ва — і той стаў уга­вор­ваць Грэч­ку: да­вай, маў­ляў, Жо­ра, зга­дзім­ся пад­пі­саць, як па­тра­бу­юць.

Але Гео­ргій Мі­хай­ла­віч ад­мо­віў­ся: “Мы тым згу­бім Ка­ва­лён­ка”.

Ула­дзі­мір Ва­сі­ль­евіч: “Я да­гэ­туль удзяч­ны Гео­ргію, што аб­ара­ніў мя­не ад па­клё­пу, — свя­ты ча­ла­век! Каб не ён, ка­ман­да­ваў бы я ця­пер гар­ні­зо­нам на Да­лё­кім Усхо­дзе ў За­ві­туе. Сус­тра­ка­емся з Ра­ма­нен­ка­вым — ад­во­дзіць Юра во­чы: аб­одва ж ве­да­ем пра­ўду”.

4. АД БЕ­ЛА­РУ­СІ — “ПА­БОЧ­НЫ ЭФЕКТ”

Кас­ма­наў­та­мі-зем­ля­ка­мі Бе­ла­русь га­на­ры­ла­ся. Але пры тым дзя­сят­кі бе­ла­рус­кіх ву­чо­ных, кан­струк­та­раў, рас­пра­цоў­шчы­каў, вы­пра­ба­ва­ль­ні­каў за­ста­ва­лі­ся не­вя­до­мы­мі. Я свед­ка: ко­ль­кі раз­оў Ка­ва­лё­нак зня­нац­ку пры­язджаў у Мінск, на­вед­ваў роз­ныя КБ, прад­пры­емствы!

Але кос­мас — дзяр­жаў­ная та­ямні­ца.

Не то­ль­кі вай­скоў­цы звя­за­ны з ім — не­ка­то­рыя пад­ра­бяз­нас­ці да­во­дзіў мне Ка­ва­лё­нак.

Пер­шы кас­ма­наўт-бе­ла­рус Пётр Клі­мук на сва­ім ка­раб­лі пра­ца­ваў з ма­ла­га­ба­рыт­ным спек­тро­мет­рам МСС-2, вы­ву­чаў ад­но фі­зі­ку атмас­фе­ры.

А ў той час над СССР ля­таў спа­да­рож­нік ЗША, які ацэ­нь­ваў на­шы пры­род­ныя рэ­сур­сы, ура­джай пад­ліч­ваў з да­клад­нас­цю да цэн­тне­ра з гек­та­ра — і та­му аме­ры­кан­цы за­лом­ва­лі дзі­кую спла­ту ў зо­ла­це за сваё экс­пар­тнае зер­не, маў­ляў, “ні­ку­ды “са­ве­ты” не падзе­нуц­ца”, бо ве­да­лі хар­чо­выя пра­бле­мы ў СССР.

І та­ды спра­ву вы­пра­ві­лі ў Бе­ла­ру­сі, у Інсты­ту­це пры­клад­ных фі­зіч­ных пра­блем — ця­пер імя Сеў­чан­кі. А та­ды сам Антон Ні­кі­фа­ра­віч, да­рэ­чы, ге­рой май­го фі­ль­ма “Эста­фе­та”, уз­на­ча­ліў рас­пра­цоў­ку і ства­рыў пры­бор СКІФ. Ка­ва­лё­нак, па­смей­ва­ючы­ся, рас­шыф­ра­ваў аб­рэ­ві­яту­ру так: “Сеў­чан­ка-Ка­ва­лё­нак-Інсты­тут-Фі­зі­кі” — ана­лаг аме­ры­кан­скай сіс­тэ­мы.

— Што мы рас­пра­ца­ва­лі: стан паш, вы­га­наў, па­лёў,  там жа, на ка­раб­лі, ішла пер­шая апра­цоў­ка атры­ма­ных да­ных. Пра­ца­ва­лі інтэг­ра­ль­ныя схе­мы. Бе­ла­ру­сы па­кі­ну­лі ў кос­ма­се на­ву­ко­вы пры­кмет­ны… — і Ка­ва­лё­нак спа­тык­нуў­ся, пад­шук­ва­ючы сло­ва, — тут да мес­ца ўжыць вы­раз: “след”.

Але да­сяг­нен­ні са­вец­кай — зра­зу­ме­ла, і бе­ла­рус­кай — кас­ма­наў­ты­кі бы­лі моц­на па­су­ну­ты, за­це­не­ны, пад­арва­ны ў лі­пе­ні 1969 го­да: аме­ры­кан­цы вы­са­дзі­лі­ся на Ме­сяц!

У СССР зра­бі­лі вы­гляд, што да та­го і не імкну­лі­ся, не рых­та­ва­лі­ся, па­ці­ху лік­ві­да­ва­лі “ме­сяч­ную” гру­пу кас­ма­наў­таў, ку­ды ўва­хо­дзіў і Ка­ва­лё­нак.

А пры­яры­тэ­там аб’яві­лі ка­тан­не па Ме­ся­цы “Лу­но­хо­да-1”, які на­ма­ган­ня­мі ўра­джэн­ца Случ­чы­ны штур­ма­на Кан­стан­ці­на Да­ві­доў­ска­га вы­піс­ваў па Ме­ся­цы бес­сэн­соў­ныя ва­сь­мёр­кі.

5. ТРА­ГЕ­ДЫІ І ПРЫ­АДКРЫТЫЯ ТА­ЯМНІ­ЦЫ

Да кас­міч­ных па­лё­таў не­як пры­звы­ча­ілі­ся, і ста­ла зда­вац­ца, што спра­ва ад­пра­ца­ва­ная. І то­ль­кі су­пра­цоў­ні­кі Цэн­тра пад­рых­тоў­кі і ўсе, хто рых­та­ваў стар­ты, ве­да­лі: про­стых па­лё­таў не бы­вае.

Па­сля па­лё­ту “Са­юз-18” з Ма­ка­ра­вым і Ла­за­ра­вым, які ад­но цу­дам не скон­чыў­ся тра­гіч­на, па­ля­це­лі бе­ла­рус Клі­мук з Се­ва­ць­яна­вым на ка­раб­лі… пад тым жа ну­ма­рам “18”, быц­цам па­пя­рэд­ня­га, ня­ўда­ла­га “ва­сям­нац­ца­та­га” і не бы­ло. Ка­го ду­ры­лі?

Ця­пер, па­сля фі­ль­ма “Бе­ла­рус­кі кос­мас. За­кры­тая тэ­ма”, мож­на пры­адчы­ніць ня­ўда­лую сты­коў­ку ка­раб­ля Ула­дзі­мі­ра Ка­ва­лён­ка са стан­цы­яй “Са­юз-6”.

У тую ноч з 9 на 10 кас­трыч­ні­ка 1977-га ліў жу­дас­ны дождж. Ад­клас­ці старт не­ль­га, на­ват ка­лі вы­кры­ла­ся б па­мыл­ка ў сіс­тэ­ме, на­ват ка­лі ня­ўда­лыя атмас­фер­ныя ўмо­вы — як жа: юбі­лей рэ­ва­лю­цыі, сто­ль­кі за­про­ша­ных!..

Па­лі­чы­лі: са­вец­кім кас­ма­наў­там за­ле­ва не пе­ра­шко­да.

У сты­коў­цы ка­раб­ля са стан­цы­яй існу­юць тры па­сля­доў­ныя фа­зы: вы­яўлен­не, до­тык, мех­за­хоп. Ка­ман­дзір Ка­ва­лё­нак да­клад­вае на Зям­лю: “Ёсць вы­яўлен­не…” Праз не­ка­ль­кі хві­лін: “Ёсць до­тык…” Зям­ля ча­ка­ла да­кла­да аб ме­ха­ніч­ным за­хо­пе.

А яго не бы­ло.

Ад­на спро­ба… дру­гая… Па­ра­ды з пу­ль­та кі­ра­ван­ня вы­ні­каў не да­лі. І та­му — ла­ка­ніч­нае па­ве­дам­лен­не ТАСС: “11 кас­трыч­ні­ка па­сля за­кан­чэн­ня прац на ка­раб­лі “Са­юз-25” кас­ма­наў­ты Ка­ва­лё­нак і Ру­мін вяр­ну­лі­ся на Зям­лю”.

 Як усю­ды ў нас: не шу­ка­юць пры­чы­ну ня­ўда­чы, а шу­ка­юць ві­на­ва­тых,  уз­гад­вае Ка­ва­лё­нак. — Наш га­лоў­ны кан­струк­тар Глуш­ко так і па­сту­піў: як гэ­та, маў­ляў, тэх­ні­ка не спра­ца­ва­ла?!

І вы­сно­ва ка­мі­сіі: “Ві­на экі­па­жа. Кас­ма­наў­ты па­пса­ва­лі сты­ко­вач­ны мо­дуль стан­цыі: па­гну­лі шты­ры”.

А ка­ман­дзір пры сты­коў­цы трой­чы сфа­таг­ра­фа­ваў тыя шты­ры — усе бы­лі пра­мыя! Гэ­та по­тым па­цвер­дзіў і Гео­ргій Грэч­ка.

Але ўжо бы­ло пад­рых­та­ва­на па­ве­дам­лен­не ТАСС аб “вы­праў­лен­ні па­шко­джан­няў па­пя­рэд­ня­га па­лё­ту”.

Да­ку­мент той зда­быў ра­дыё­жур­на­ліст Пётр Пе­ле­хаў, які вёў тэ­му кос­ма­су — Ка­ва­лё­нак ле­там 79-га па­зна­ёміў мя­не з ім. Пе­ле­хаў пе­рад­аў да­ку­мент Ка­ва­лён­ку.

 Я да Глуш­ко, у ад­чаі аб­яцаю: “Я гэ­та апуб­лі­кую на За­ха­дзе!” — усхва­ля­ва­на ўзгад­вае і да­во­дзіць мне Ула­дзі­мір Ва­сі­ль­евіч. — Не зро­біш!” — па­гра­жае кан­струк­тар.  “Зраб­лю!”

Рас­сле­да­ван­не пры­йшло да вы­ні­ку: пры стар­це да­жджа­вая ва­да ў “чаш­ках” сты­ко­вач­на­га мо­ду­ля, што на но­се ка­раб­ля, пры вы­ха­дзе ў атмас­фе­ру па­прос­ту… за­мер­зла, та­му і не да­ла маг­чы­мас­ці шты­рам увай­сці ў тыя чаш­кі, за­поў­не­ныя лё­дам, та­му і не ад­быў­ся ме­ха­ніч­ны за­хоп.

Ме­тэ­анес­па­дзя­ван­ка і пры­се­ча­ная здра­да “та­ва­ры­шаў” ледзь не зла­ма­лі лёс бу­ду­ча­га двой­чы Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза, стар­шы­ні Фе­дэ­ра­цыі кас­ма­наў­таў СССР, на­мес­ні­ка та­ва­рыс­тва кас­ма­наў­таў све­ту, ге­роя трох ма­іх фі­ль­маў.

Па­сля вя­до­ма­га ўся­му све­ту “Па­еха­лі!” пер­ша­га кас­ма­наў­та ў яго быў дру­гі вы­крык, ка­лі ўклю­чыў­ся ру­ха­вік дру­гой сту­пе­ні: “Кос­берг спра­ца­ваў!”

“Кос­берг”… гэ­та што, мар­ка сак­рэт­на­га вы­ра­бу? Шыфр? Аб­рэ­ві­яту­ра?

За гэ­ты дру­гі вы­крык, які па­чуў свет, стар­ша­га лей­тэ­нан­та Га­га­ры­на ха­це­лі па­зба­віць на­ме­ча­на­га за па­лёт зван­ня ма­ёра, а даць у па­ка­ран­не то­ль­кі ка­пі­та­на “за рас­крыц­цё дзяр­жаў­най та­ямні­цы”: ён на­зваў про­звіш­ча кан­струк­та­ра! Але да­лі ўсё ж ма­ёра.

“Кос­берг” — па­та­емнае про­звіш­ча, та­кое ж “за ся­мю пя­чат­ка­мі”, як Ка­ра­лёў, Глуш­ко, Ча­ла­мей, Мі­шын. Яны ста­на­ві­лі­ся вя­до­мы­мі то­ль­кі па­сля смер­ці.

У гэ­тай “ка­ра­лёў­скай гвар­дыі” і ён, Ся­мён Ары­евіч Кос­берг.

Не здзіў­ляй­це­ся: ну, ка­неш­не ж, ро­дам ён… са Слуц­ка.

За­кан­чэн­не бу­дзе.

Ула­дзі­мір АРЛОЎ, кі­на­рэ­жы­сёр

Фо­та з архі­ва аўта­ра.