Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Наперадзе плённая праца
Прэ­зі­дэнт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 4 са­ка­ві­ка 2022 го­да на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ў Па­ла­цы Не­за­леж­нас­ці пад­пі­саў Ра­шэн­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му па змя­нен­нях і да­паў­нен­нях у Кан­сты­ту­цыю кра­іны. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы адзна­чыў, што аб­са­лют­ная бо­ль­шасць гра­ма­дзян пад­тры­ма­ла пра­па­на­ва­ныя кан­сты­ту­цый­ныя па­праў­кі. Аб­ноў­ле­ны Асноў­ны За­кон усту­піць у сі­лу 15 са­ка­ві­ка — у Дзень Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.
Новая старая фатаграфія
Ста­ліч­ная мас­тац­кая га­ле­рэя “Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры” зна­ёміць на­вед­ва­ль­ні­каў з аль­тэр­на­тыў­ны­мі фо­та­пра­цэ­са­мі. Ва ўста­но­ве пра­цуе вы­ста­ва “Mono Gumoil photo art”, на якой бе­ла­рус­кія аўта­ры па­каз­ва­юць май­стэр­ства гу­мі­ара­бі­ка­ва­га дру­ку.
Крыніцы памяці народа
Днямі ў Доме прэсы адбылася даволі значная прэс-канферэнцыя, пры­мер­ка­ва­ная да 100-год­дзя На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі і Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Як гіс­та­рыч­ныя кры­ні­цы сён­ня зна­хо­дзяць свой шлях да чы­та­ча, з які­мі но­вы­мі свед­чан­ня­мі бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі зна­ёмяць архі­віс­ты і да­след­чы­кі шы­ро­кую аўды­то­рыю і якім чы­нам сён­ня ад­бы­ва­ецца па­пу­ля­ры­за­цыя па­мя­ці аб тра­гіч­ных і лё­са­выз­на­ча­ль­ных падзе­ях мі­ну­лых га­доў? Пра ўсё гэта ішла гаворка між суразмоўцамі на пляцоўцы Дома прэсы.
Рэ­зі­дэн­цыя Ва­ло­ві­чаў у Свяц­ку, або Што было, ёсць і будзе ў славутым палацы пад Гродна
Зу­сім ня­даў­на мы рас­па­вя­лі на­шым чы­та­чам пра тое, як ідзе рэ­стаў­ра­цыя па­ла­ца ро­ду Бул­га­каў у Жы­лі­чах, што на Баб­руй­шчы­не. Пры­йшоў час пе­ра­вес­ці фо­кус “К” на за­хад кра­іны. Там, на сты­ку трох дзяр­жаў, пры са­май мя­жы з Поль­шчай і Літ­вой, з кан­ца 2016 го­да вя­дзец­ца рэ­стаў­ра­цыя ад­на­го з най­важ­ней­шых по­мні­каў гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. Пра яго знач­насць свед­чыць вя­лі­кая ко­ль­касць пуб­лі­ка­цый у рэ­гі­яна­ль­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх СМІ. Не раз з’яў­ляў­ся Свяцк і на ста­рон­ках на­шай га­зе­ты.
Якімі цікавосткамі музейшчыкам варта вабіць наведвальніка?
Пры­язджа­ючы ў роз­ныя рэ­гі­ёны Бе­ла­ру­сі, за­ўсё­ды імкну­ся на­ве­даць ра­ённы ці аб­ласны му­зей. Ме­на­ві­та там, у му­зей­ных уста­новах, мож­на не то­ль­кі да­ве­дац­ца пра гіс­то­рыю го­ра­да ці га­рад­ско­га па­сёл­ка, па­ўзі­рац­ца ў ад­мет­ныя артэ­фак­ты і ці­ка­вос­ткі, але і паба­чыць, якім чы­нам му­зей­шчы­кі пра­цу­юць з сён­няш­нім, звы­чай­на рас­пеш­ча­ным Інтэрнэ­там, на­вед­ва­ль­ні­кам. Та­му пры на­вед­ван­ні му­зе­яў ад­ра­зу пы­таю ў су­пра­цоў­ні­каў пра ці­ка­выя му­зей­ныя пра­екты, вір­ту­аль­ныя экскур­сіі, QR-ко­ды і іншыя ноу-хау, што пры­жылі­ся (ці не пры­жы­лі­ся) на ўрад­лі­вай ра­ённай гле­бе. І не так важ­на, ці бу­дзе гэ­та са­ма­стойная іні­цы­яты­ва, ці акцыя з удзе­лам парт­нё­раў ды спон­са­раў. Га­лоў­нае, што дзей­насць пад­обнай уста­но­вы ад­ра­зу па­ўстае крэ­атыў­най, ці­ка­вай, жы­вой, звер­ну­тай да яўных і ўяў­ных на­вед­ва­ль­ні­каў. А іна­чай як пра му­зей да­веда­ецца знач­ная ко­ль­касць лю­дзей — бу­ду­чых на­вед­ва­ль­ні­каў экс­па­зі­цый­ных за­лаў і, магчы­ма, бу­ду­чых ад­да­ных сяб­роў на­ват у ча­сы сус­вет­най пан­дэ­міі? Та­му і сён­няш­ні арты­кул пра дзей­насць му­зеяў роз­ных рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі ў пер­шую чар­гу быў скі­ра­ва­ны на по­шук но­ва­га, не­стан­дартна­га, ці­ка­ва­га і ад­мет­на­га. Хоць, на­ту­ра­ль­на, і пра пла­ны плат­ных па­слуг, і пра вы­ста­вы, і пра аліч­боў­ку му­зей­на­га фон­ду так­са­ма пага­ва­рыць з ма­імі су­раз­моў­ца­мі ўда­ло­ся. Але пра ўсё — па па­ра­дку.
І тады бібліятэкары заспявалі…
Уз­рост па­сля шас­ці­дзе­ся­ці — для бяс­кон­цых ван­дро­вак па ла­бі­рын­тах па­мя­ці, час сум­ных і шчас­лі­вых зга­дак, за­бы­тых сус­трэч і раз­ві­тан­няў. Іншым раз­ам да гэ­та­га пад­штур­хоў­вае бяс­сон­не, іншым раз­ам — не­ча­ка­ны пах бэ­зу з тра­лей­бус­на­га акна. І па­чы­нае раз­мот­вац­ца той клу­бо­чак, спі­ра­лі яко­га зні­тоў­ва­юць мі­ну­лае з бу­ду­чым. Я ча­ла­век не сель­скі, ад­нак час­та ста­іць пе­рад ва­чы­ма вёс­ка. За­імшэ­лая студ­ня, пра­тап­та­ная ся­род раз­на­траў­я сцеж­ка, ха­та, кры­тая гон­там, га­нак ма­ле­нь­ка­га клу­бі­ка… Пры­чым на­яўнасць апош­ня­га — аб­авяз­ко­вая. Без клу­ба і мроя не мроя. Тлу­ма­чэн­не тут про­стае. За дзе­ся­ці­год­дзі жур­на­ліс­цка­га кло­па­ту кож­нае па­се­ліш­ча, дзе па­спеў па­бы­ваць, ста­ла род­ным ды зра­зу­ме­лым. Як і тое, што ся­ло без цар­квы — не ся­ло, а вёс­ка без клу­ба — што арга­нізм без сэр­ца. За­над­та ўзнёс­ла? Але до­сыць да­клад­на!
Рэктарства як поліфанія
10 лю­та­га рэ­кта­рам Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі бы­ла пры­зна­ча­на кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства, да­цэнт Але­на КУ­РА­КІ­НА. У свой час яна аб­ара­ні­ла ды­сер­та­цыю, пры­све­ча­ную му­зыч­на-тэ­арэ­тыч­ным рас­пра­цоў­кам пер­шай трэ­ці ХХ ста­год­дзя. У да­лей­шым ко­ла яе на­ву­ко­вых інта­рэ­саў знач­на па­шы­ры­ла­ся і ахоп­лі­вае ця­пер асэн­са­ван­не най­ноў­шых му­зыч­ных з’яў — у тым лі­ку гу­ка­вых ма­тэ­рый элек­трон­ных тво­раў кам­па­зі­та­раў роз­ных кра­ін, уклю­ча­ючы Бе­ла­русь. Быў рас­пра­ца­ва­ны но­вы і надзвы­чай акту­аль­ны для на­шай кра­іны лек­цый­ны курс “Асно­вы му­зыч­най акус­ты­кі”. Але сус­трэ­ча з Але­най Вік­та­раў­най бы­ла скі­ра­ва­на не на яе на­ву­ко­выя да­сле­да­ван­ні, а на кі­раў­ніц­тва ВНУ. Пра­ўда, усё па­йшло не па пла­не, а бо­льш імпра­ві­за­цый­на: гу­тар­ку па­ча­ла не я, а мая су­раз­моў­ца.
Натхненне, любоў, беларускасць
За­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі, кам­па­зі­тар Алег ЧЫР­КУН спра­віў у лю­тым 80-год­дзе. Пры­све­ча­ны гэ­тай падзеі юбі­лей­ны кан­цэрт, што ад­быў­ся ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі аку­рат у дзень на­ро­дзі­наў імя­нін­ні­ка, на­зы­ваў­ся “Ба­ць­коў­ская зям­ля мне сэр­ца грэе”. На­зва зу­сім не вы­пад­ко­вая: шчы­рай бе­ла­рус­кас­цю, на­род­на-пе­сен­най ме­ло­ды­кай пра­сяк­ну­та ўся твор­часць кам­па­зі­та­ра, мно­гія яго пес­ні блу­ка­юць па Інтэр­нэ­це і, ад­па­вед­на, па кан­цэр­тных пля­цоў­ках як на­род­ныя.
У кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць то­ль­кі ад­на род­ная мо­ва…
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка: “Бе­ла­рус­кую мо­ву трэ­ба ве­даць, та­му што гэ­та нас ад­роз­ні­вае ад іншых” (З вы­ступ­лен­ня пе­рад жур­на­ліс­та­мі 27 лю­та­га, па­сля га­ла­са­ван­ня на рэ­фе­рэн­ду­ме па аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі)
Ста­рыя га­дзін­ні­кі яшчэ ідуць
Пад бой ку­ран­таў і ку­ка­ван­не зя­зю­лі ў Смар­гон­скім гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чым му­зеі ад­кры­ла­ся вы­ста­ва “Да­вай­це зве­рым га­дзін­ні­кі”. Упер­шы­ню сваю ка­лек­цыю га­дзін­ні­каў і гуч­на­га­ва­ры­це­ляў прад­ста­віў жы­хар Смар­го­ні Ва­ле­рый Мя­дзве­дзеў. Бо­льш за 20 на­сцен­ных (у тым лі­ку 14 — з бо­ем), па­ўта­ры со­тні на­сто­ль­ных і пры­клад­на сто­ль­кі ж жа­но­чых і муж­чын­скіх на­руч­ных га­дзін­ні­каў, а так­са­ма бо­льш за со­тню гуч­на­га­ва­ры­це­ляў ча­со­ва па­ся­лі­лі­ся ў ма­лой вы­ста­вач­най за­ле му­зея.
Школа народных традыцый
Да­след­чы этнаг­ра­фіч­ны пра­ект “Шля­хам про­дкаў” стаў для По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры тра­ды­цый­ным і рэ­алі­зу­ецца спе­цы­яліс­та­мі бо­льш за пяць га­доў
Ка­лі му­зы­ка бя­рэ ў па­лон…
Юлія Чырык нарадзілася ў Васілевічах Рэчыцкага раёна. Вельмі рана ў яе жыццё ўвайшла музыка. Часта разам з малодшай сястрой дзяўчына рабіла хатнія канцэрты для бацькоў. Ёй падабалася ўсё: класічная музыка, народная, эстрадныя песні і выступленні рок-музыкаў. Калі Юлі споўнілася дванаццаць гадоў, яна сказала бацькам, што разам з сястрычкай хоча паступаць у музычную школу. Дзяўчынкі былі залічаны ў клас фартэпіяна. На заняткі Юля бегла з радасцю. Даспадобы прыйшліся і сальфеджыа, і музычная літаратура, і, вядома ж, практычныя заняткі. Па-мойму, з гэтага “падабаецца ўсё” і вырастае творца.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»