Новая старая фатаграфія

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Ста­ліч­ная мас­тац­кая га­ле­рэя “Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры” зна­ёміць на­вед­ва­ль­ні­каў з аль­тэр­на­тыў­ны­мі фо­та­пра­цэ­са­мі. Ва ўста­но­ве пра­цуе вы­ста­ва “Mono Gumoil photo art”, на якой бе­ла­рус­кія аўта­ры па­каз­ва­юць май­стэр­ства гу­мі­ара­бі­ка­ва­га дру­ку.

/i/content/pi/cult/894/18920/11.jpgГэ­тай тэх­на­ло­гіі бо­льш за па­ўта­ра ста­год­дзя. Каб атры­маць ад­бі­так, май­стры па­кры­ва­лі па­пе­ру су­мес­сю піг­мен­ту, ад­мыс­ло­вай со­лі і гу­мі­ара­бі­ку — цвёр­дай сма­лы ака­цыі. Па­сля вы­сы­хан­ня на аркуш на­клад­ва­ецца не­га­тыў, вы­стаў­ля­ецца пад ульт­ра­фі­яле­та­выя пра­мя­ні і по­тым аку­на­ецца ў ва­ду. Па­зней дру­ку­юцца па­ўто­ны і це­ні.

Маг­чы­масць кі­ра­ваць ко­ле­рам і аб­агу­ль­не­насць ма­люн­ку — гэ­та зра­бі­ла гу­мі­ара­бі­ка­вы друк па­пу­ляр­ным у пік­та­ра­ліс­таў. Яны імкну­лі­ся пе­ра­адо­лець уты­лі­тар­ны сэнс фа­таг­ра­фіі і звяр­нуць ува­гу на яе мас­тац­кі па­тэн­цы­ял. Мі­ну­ла бо­льш за сто га­доў, а твор­цаў не­па­ко­іць тая ж пра­бле­ма. Ця­пер, ка­лі пра­грэс на­браў яшчэ бо­ль­шы тэмп, аўта­ры звяр­та­юцца да гіс­та­рыч­ных тэх­нік і на­прам­каў. У гэ­тым счыт­ва­ецца пра­тэст су­праць шаб­лон­нас­ці, якую за са­бой цяг­не да­ступ­насць фо­та­абста­ля­ван­ня. Унас­ле­да­ваў­шы пад­ыхо­ды пік­та­ра­ліс­таў, удзе­ль­ні­кі вы­ста­вы “Mono Gumoil photo art” ства­ры­лі вы­явы, пад­обныя да дру­ка­ва­най гра­фі­кі. З вуг­ла­ва­ты­мі энер­гіч­ны­мі штры­ха­мі, улас­ці­вы­мі су­хой ігол­цы, і пля­ма­мі, як на ад­біт­ках у тэх­ні­цы аква­тын­та.

Ген­ры Піч Ро­бін­сан, ба­ць­ка пік­та­ра­ліз­му, гэ­тае пан­яцце не аб­мя­жоў­ваў знеш­нім пад­абен­ствам з кар­ці­най. Ён звяр­таў ува­гу на тое, што фа­тог­ра­фы па­він­ны звяр­тац­ца да рэ­ча­існас­ці, імкнуц­ца знай­сці яе мас­тац­кі па­ча­так. І су­час­ныя аўта­ры вы­кон­ва­юць за­па­вет па­пя­рэд­ні­ка.

Ана­толь Дры­бас пра­цяг­вае ўлю­бё­ную тэ­му гіс­та­рыч­ных каш­тоў­нас­цей і пры­род­ных ба­гац­цяў Бе­ла­ру­сі. На яго здым­ках па­ўста­юць Ня­свіж­скі за­мак, Спа­са-Ефра­сін­неў­скі ма­нас­тыр, Са­фій­скі са­бор і іншыя сла­ву­тас­ці, раз­гор­тва­юцца ма­ляў­ні­чыя рач­ныя лан­дшаф­ты, ні­бы ажы­ва­юць ма­гут­ныя хвоі. Ся­род экс­па­на­таў ёсць фа­таг­ра­фіі, зроб­ле­ныя пад­час пра­цы над кні­гай “Арга­ны Бе­ла­ру­сі”. Альф­рэд Мі­кус, вя­до­мы па шмат­лі­кіх фо­та­рэ­пар­та­жах з на­род­ных свят і аб­ра­даў, за­ста­ецца ад­да­ным тэ­ме тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры. Та­ямні­чым флё­рам аху­та­на пра­сто­ра яго кад­раў. Зда­ецца, твор­ца зняў не артыс­та ў кас­цю­ме мі­фа­ла­гіч­на­га пер­са­на­жа, а сап­раў­ды зла­віў звыш­на­ту­ра­ль­ную істо­ту. Дзміт­рый Ку­ль­па­но­віч дэ­ман­струе на вы­ста­ве на­цюр­мор­ты з акса­міт­ны­мі квет­ка­мі, парт­рэ­ты, на­строй якіх ва­га­ецца ад ле­ту­цен­на­га да рос­пач­на­га, і пей­за­жы, дзе аўтар быц­цам гу­ля­ецца з фан­та­зі­яй гле­да­ча: што ха­ва­ецца за шчы­ль­най за­сло­най стром­кіх ства­лоў дрэў? Вік­тар Ведзень у сва­іх ра­бо­тах рас­кры­вае рэ­лі­гій­ную тэ­му. І ма­нах­ро­мія тут надзвы­чай па­суе, бо пад­крэс­лі­вае стро­гасць га­тыч­на­га хра­ма, асаб­лі­вы ду­шэў­ны стан вер­ні­ка ў ма­літ­ве.

Гу­мі­ара­бі­ка­выя ад­біт­кі бо­льш да­ўга­веч­ныя, чым зроб­ле­ныя па­вод­ле іншых тэх­на­ло­гій аль­тэр­на­тыў­на­га дру­ку. І вы­со­кія архіў­ныя якас­ці спат­рэ­бяц­ца, каб ад на­шай эпо­хі за­ста­лі­ся не то­ль­кі ба­на­ль­ныя здым­кі, які­мі по­ўніц­ца Се­ці­ва.

На здымках: работы Анатоля Дрыбаса.