Ка­лі му­зы­ка бя­рэ ў па­лон…

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Юлія Чырык нарадзілася ў Васілевічах Рэчыцкага раёна. Вельмі рана ў яе жыццё ўвайшла музыка. Часта разам з малодшай сястрой дзяўчына рабіла хатнія канцэрты для бацькоў. Ёй падабалася ўсё: класічная музыка, народная, эстрадныя песні і выступленні рок-музыкаў. Калі Юлі споўнілася дванаццаць гадоў, яна сказала бацькам, што разам з сястрычкай хоча паступаць у музычную школу. Дзяўчынкі былі залічаны ў клас фартэпіяна. На заняткі Юля бегла з радасцю. Даспадобы прыйшліся і сальфеджыа, і музычная літаратура, і, вядома ж, практычныя заняткі. Па-мойму, з гэтага “падабаецца ўсё” і вырастае творца.

/i/content/pi/cult/894/18916/8.jpgПЕР­ШЫЯ ПЕ­РА­ШКО­ДЫ

Па­сля за­кан­чэн­ня шко­лы яна вы­ра­шы­ла па­сту­паць у му­зыч­ны ка­ледж. Але на шля­ху да ма­ры па­ўста­лі дзве пе­ра­шко­ды. Па-пер­шае, та­кі вы­бар да­чкі не за­да­ва­ль­няў ба­ць­коў. Ма­ма пра­сі­ла: “Ну, ка­лі не хо­чаш у мед­інсты­тут, то па­сту­пай у Го­ме­льс­кі дзяр­жу­ні­вер­сі­тэт на спе­цы­яль­насць “ляс­ная гас­па­дар­ка”, — уз­ды­ха­ла і па­ўта­ра­ла: — У нас жа бо­ль­шасць сва­якоў — мед­ыкі. Мы спа­дзя­ва­лі­ся, што і ты пра­цяг­неш ды­нас­тыю”. Юля ад­каз­ва­ла: “Я ха­чу пра­ца­ваць у ку­ль­ту­ры! Бу­ду ў на­шым ро­дзе пер­ша­адкры­ва­ль­ні­кам!” Ба­ць­кі ўрэш­це па­га­дзі­лі­ся.

Дру­гая пе­ра­шко­да. Па­сля за­кан­чэн­ня агу­ль­на­аду­ка­цый­най шко­лы Юля не па­спя­ва­ла скон­чыць му­зыч­ную. Ад­нак і тут знай­шло­ся ра­шэн­не. Атры­ма­ла да­звол за адзін год пра­йсці два му­зыч­ныя кла­сы. У кан­цы на­ву­ча­ль­на­га го­да зда­ла вы­пус­кныя экза­ме­ны і ў му­зыч­най, і ў агу­ль­на­аду­ка­цый­най шко­ле, па­сту­пі­ла ў Го­ме­льс­кі дзяр­жаў­ны ка­ледж мас­тац­тваў імя Не­ста­ра Са­ка­лоў­ска­га на ад­дзя­лен­не “ку­ль­тур­на-за­баў­ля­ль­ныя дзей­насць”. Ву­чы­ла­ся, спас­ці­га­ла асно­вы пра­фе­сіі, з ра­дас­цю спя­ва­ла ў хо­ры.

ТО­ЛЬ­КІ ПА­ЗІ­ТЫЎ

У 2017 го­дзе на раз­мер­ка­ван­не ў ка­ле­джы Юля ішла пер­шая. Аб­ра­ла для ся­бе го­рад Свет­ла­горск. Атры­ма­ла пры­зна­чэн­не — кі­раў­нік на­род­на­га ансам­бля на­род­най пес­ні “Ве­ся­лу­хі” Свет­ла­гор­ска­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці. Ансамбль быў ство­ра­ны ў 1988 го­дзе Зі­на­ідай Лю­бі­ма­вай. У 1994-м ён стаў на­род­ным. Рэ­пер­ту­ар быў шы­ро­кі: сты­лі­за­ва­ны фа­льк­лор, пес­ні з рэ­пер­ту­ару вя­до­мых вы­ка­наў­цаў і роз­ных му­зыч­ных ка­лек­ты­ваў Бе­ла­ру­сі.

Пер­шыя кро­кі на па­са­дзе бы­лі та­кі­мі: кі­раў­нік ансам­бля імкну­ла­ся вы­браць пес­ні, якіх ня­ма ў рэ­пер­ту­ары іншых на­род­ных ка­лек­ты­ваў ра­ёна, і то­ль­кі тыя, што пры­йшлі­ся да­спа­до­бы ўсім спе­ва­кам. Гу­ка­апе­ра­тар Ана­толь Кур­скі ро­біць ары­гі­на­ль­ныя аран­жы­роў­кі для гэ­тых пе­сень. Сво­еа­саб­лі­вай ві­зі­тоў­кай ка­лек­ты­ву мож­на на­зваць пес­ню “Бе­ла­рус­кая ду­ша” і на­род­ную пес­ню “Ба­зар”. Ча­сам на кан­цэр­тах гле­да­чы пад­пя­ва­юць.

Ча­му ме­на­ві­та “Ве­ся­лу­хі”? Та­му што ў рэ­пер­ту­ар ансам­бля ўва­хо­дзяць то­ль­кі па­зі­тыў­ныя пес­ні, якія вы­клі­ка­юць пры­ўзня­ты на­строй у гле­да­чоў, ня­суць ра­дасць. “Ве­ся­лу­хі” бя­руць удзел ва ўсіх ма­са­вых ме­рап­ры­емствах го­ра­да, з’яў­ля­юцца час­ты­мі гас­ця­мі агра­га­рад­коў і ма­ла­на­се­ле­ных вё­сак Свет­ла­гор­ска­га ра­ёна, вы­язджа­юць на гас­тро­лі. Так, за­пом­ні­ла­ся па­ездка ў Поль­шчу ў Бе­льск Пад­ляс­кі на між­на­род­ны фес­ты­валь пес­ні “Пад­ляс­кая но­та” (2019), на якім за­ня­лі трэ­цяе мес­ца.

Ле­тась ансамбль за­пра­сі­лі вы­сту­піць на рэ­спуб­лі­кан­скім “Фес­ты­ва­лі дзвюх рэк” у го­ра­дзе Док­шы­цы. У му­зыч­ным су­пра­ва­джэн­ні ўра­чыс­та­га тэ­атра­лі­за­ва­на­га шэс­ця “Дзве ра­кі збі­ра­юць сяб­роў” вы­ка­рыс­та­лі пес­ні ў вы­ка­нан­ні ансам­бля “Ве­ся­лу­хі”. Арга­ні­за­та­ры фес­ты­ва­лю за­пі­са­лі іх пад­час па­пя­рэд­ня­га пры­езду ка­лек­ты­ву і ця­пер вы­ка­рыс­тоў­ва­юць гэ­тыя за­пі­сы пры пра­вя­дзен­ні ма­са­вых ме­рап­ры­емстваў. “Ве­ся­лу­хам” не шка­да.

СА СВЕТ­ЛА­ГОР­СКА НЕ ПА­ЕДУ

Юлія Мі­ка­ла­еўна спа­чат­ку пла­на­ва­ла вяр­нуц­ца ў род­ныя Ва­сі­ле­ві­чы, але па­сту­по­ва, што на­зы­ва­ецца, улі­ла­ся ў ка­лек­тыў, па­сяб­ра­ва­ла з усі­мі. “У нас, у Цэн­тры на­род­най твор­час­ці пад кі­раў­ніц­твам Іры­ны Яся­нец­кай, ся­род ра­бот­ні­каў пан­уе ўза­ема­ра­зу­мен­не, мы як ад­на ся­м’я. Усе спра­вы вы­кон­ва­ем раз­ам, да­па­ма­га­ем ад­но ад­на­му, усе спя­ва­ем у ансам­блі “Ве­ся­лу­хі”, — адзна­чы­ла Юлія Чы­рык. — Ця­пер я ўжо са Свет­ла­гор­ска не па­еду”.

Га­лі­на КА­ПЕЦ­КАЯ, Свет­ла­горск