З нагоды юбілею Нацыянальны мастацкі зладзіў у сваіх сценах, у нядаўна абсталяваных новых залах выставу лепшых твораў згаданай калекцыі. Яна адкрылася для публікі 3 сакавіка і будзе працаваць да 10 красавіка.
У прыродзе мастак любіў пераходныя станы. Паміж восенню і зімою, зімою і вясною. Калі ўжо не ноч, але яшчэ і не раніца; ужо не дзень, але яшчэ не вечар. Ягоныя карціны не кідкія, пабудаваныя на колеравых нюансах і набліжаных тонах. Гэта ціхая песня. І каб глядач мог яе пачуць, трэба зрабіць экспазіцыю, якая б настройвала на пэўны лад. У дадзеным выпадку кампазіцыя выставы насамрэч спрыяе засяроджанасці гледача на вонкава сціплых фарбах з выбуховым патэнцыялам.
Дапаўняюць жывапісны відэашэраг некалькі інсталяцый з рэчаў, што належалі жывапісцу. Рэчы шмат што гавораць пра характар уладальніка. Матэрыяльнае асяроддзе чалавека — гэта звычайна адбітак ягонага душэўнага ладу. Наш мастак хоць і жыў у бурную эпоху, псіхалагічна быў прывязаны да старасветчыны. А карціны пісаў пра вечнае, пазачасавае.
Пётра ВАСІЛЕЎСКІ