Спяваем песні мы з сялянскіх хат

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Што і як выконваюць “Горскія харашухі”
Вось ужо 32 га­ды на­род­ны фа­льк­лор­ны ансамбль вёс­кі Го­ры Крас­на­по­льс­ка­га ра­ёна “Гор­скія ха­ра­шу­хі” імкнец­ца за­хоў­ваць і рас­кры­ваць са­ма­быт­ныя на­цы­яна­ль­на-мас­тац­кія з’явы пе­сен­най ку­ль­ту­ры Крас­на­по­льш­чы­ны і ра­біць усё маг­чы­мае, каб яскра­выя фар­бы аўтэн­тыч­на­га фа­льк­ло­ру гэ­тай зям­лі ззя­лі і асвят­ля­лі ўсё ва­кол сва­ёй чыс­ці­нёй, пры­га­жос­цю і не­паў­тор­нас­цю.

З ЧА­ГО ЎСЁ ПА­ЧЫ­НА­ЛА­СЯ

Ка­лек­тыў быў ство­ра­ны на ба­зе Гор­ска­га сель­ска­га до­ма ку­ль­ту­ры ў ліс­та­па­дзе 1989 го­да. Я па ад­ука­цыі пед­агог, на­род­ную пес­ню люб­лю з дзя­цін­ства, та­му і ста­ла іні­цы­ята­рам ства­рэн­ня і ня­змен­ным мас­тац­кім кі­раў­ні­ком ансам­бля. У яго скла­дзе — та­кія ж ама­та­ры фа­льк­лор­най спад­чы­ны.

Усе спя­вач­кі — звы­чай­ныя вяс­ко­выя жан­чы­ны, якія доб­ра ва­ло­да­юць аўтэн­тыч­най ма­не­рай вы­ка­нан­ня. А актыў­ны рэ­пер­ту­ар ансам­бля, які на­ліч­вае ўжо бо­льш за па­ўта­ры со­тні на­род­ных тво­раў, у асноў­ным скла­да­ецца з пе­сень вёс­кі Го­ры і су­сед­ніх з ёй па­се­ліш­чаў, што ўзмац­няе каш­тоў­насць твор­чай дзей­нас­ці ансам­бля ў спра­ве за­ха­ван­ня і па­пу­ля­ры­за­цыі тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Крас­на­по­льш­чы­ны.

Аб’яднаў­шы­ся ў ансамбль, жан­чы­ны па­ча­лі пе­ра­ймаць “пес­ні з ся­лян­скіх хат”, ву­чыц­ца май­стэр­ству вы­ка­нан­ня ад не­пас­рэд­ных но­сь­бі­таў, асвой­ваць на­род­ную ма­не­ру спе­ваў. Гу­тар­кі з май­стра­мі на­род­ных пе­сень, вы­ву­чэн­не іх ася­род­дзя, ла­ду жыц­ця вяс­коў­цаў, по­гля­даў, ду­мак аб на­род­най пес­ні, пе­ра­йман­не з жы­во­га го­ла­су да­па­ма­га­лі ім за­свой­ваць тра­ды­цыі мясц­ова­га вы­ка­нан­ня, асаб­лі­вас­ці ды­ялек­ту, за­ха­ваць спе­цы­фі­ку му­зыч­най і пе­сен­най фак­ту­ры.

НА ДВА ГА­ЛА­СЫ

На сён­няш­ні дзень спеў­ная ма­не­ра ка­лек­ты­ву “Гор­скія ха­ра­шу­хі” ха­рак­та­ры­зу­ецца на­ту­ра­ль­ным, ад­кры­тым, роў­ным гу­кам, моц­ным, яркім, гуч­ным го­ла­сам, за­ха­ван­нем вы­ка­на­ль­ніц­кай ку­ль­ту­ры.

/i/content/pi/cult/893/18900/14.jpgШто ха­рак­тэр­на для вы­ка­нан­ня пе­сень гэ­та­га па­меж­на­га рэ­гі­ёна? Час­цей пес­ні спя­ва­юцца а ка­пэ­ла, ад­роз­ні­ва­юцца імпра­ві­за­цый­нас­цю. Мно­гія з іх па­чы­на­юцца на адзін го­лас, які по­тым пад­хоп­лі­ва­юць іншыя спе­ва­кі, ся­род якіх аб­авяз­ко­ва — га­лас­нік. У бо­ль­шас­ці сва­ёй пес­ні спя­ва­юцца на два га­ла­сы.

Па змес­це і ха­рак­та­ры вы­ка­нан­ня пес­ні ў бо­ль­шас­ці туж­лі­выя, сум­ныя, час­та за­кан­чва­юцца рас­пе­вам “о-хо-хо”, ма­юць сло­ва “ой”.

Вёс­ка Го­ры зна­хо­дзіц­ца на мя­жы па­між Крас­на­по­льс­кім ра­ёнам Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці і Крас­на­гор­скім ра­ёнам Бран­скай воб­лас­ці. У тво­рах гэ­та­га рус­ка-бе­ла­рус­ка­га па­меж­жа шы­ро­ка прад­стаў­ле­ны ды­ялек­тныя і за­па­зы­ча­ныя сло­вы, у сло­вах ужы­ва­юцца па­мян­ша­ль­на-лас­ка­ль­ныя су­фік­сы: -еньк-, -яньк-, -езн-. Тэк­сты на­сы­ча­ны сас­та­рэ­лы­мі і пра­ста­моў­ны­мі сло­ва­мі, сло­вы ма­юць шэ­раг фа­не­тыч­ных асаб­лі­вас­цей.

Для гэ­та­га рэ­гі­ёна ха­рак­тэр­на пра­цяг­ласць гу­ка­вя­дзен­ня, што ро­біць тво­ры ме­ла­дыч­ны­мі, пя­ву­чы­мі, плаў­ны­мі і пры­го­жы­мі. Рас­пеў­насць да­ся­га­ецца тым, што на адзін склад да­во­дзіц­ца не­ка­ль­кі гу­каў.

СЛУ­ХАЦЬ ДЫ ДУ­МАЦЬ

“Гор­скія ха­ра­шу­хі” за­хоў­ва­юць і та­кую асаб­лі­васць фа­льк­лор­ных тво­раў сва­ёй мясц­овас­ці, як шы­ро­кая на­пеў­насць, ме­ла­дыч­насць, па­во­ль­насць, па­чуц­цё­васць, якія пры­му­ша­юць слу­ха­ча да роз­ду­му. Што і ка­заць, мно­гія з пе­сень на­ра­джа­лі­ся і спя­ва­лі­ся пад­час вы­ка­нан­ня вя­лі­кай на­пру­жа­най пра­цы — у час жні­ва, ка­лі браў­ся лён або пад гу­дзен­не пра­лкі ці доў­гі­мі ве­ча­ра­мі за крос­на­мі. Вось дзе жан­чы­ны маг­лі вы­ка­заць свае па­чуц­ці і дум­кі.

Та­кая асаб­лі­васць ды яшчэ ад­кры­тасць і па­лёт­насць ха­рак­тэр­ная і для аб­ра­да­вых пе­сень, якія спя­ва­лі­ся на ад­кры­тай пра­сто­ры. Го­лас па­ві­нен быў ля­цець у па­вет­ры, да­ся­гаць да­ле­чы­ні — гэ­та быў зва­рот да Бо­га, со­нца, поля, жы­та, вяс­ны...

У жыц­ці за­ўсё­ды ёсць тыя, на ка­го раў­ня­юцца. Го­на­рам ансам­бля “Гор­скія ха­ра­шу­хі”, сап­раў­дны­мі яго зор­ка­мі доў­гі час за­ста­ва­лі­ся ста­рэй­шыя яго ўдзе­ль­ні­цы — Ні­на Мі­ка­ла­еўна Ра­ма­нен­ка, Ве­ра Пят­роў­на Кар­ту­зо­ва, Лі­дзія Ку­зь­мі­ніч­на Ма­гі­леў­ца­ва — сап­раў­дныя но­сь­бі­ты аўтэн­тыч­ных тво­раў. На жаль, час бя­рэ сваё. Па ста­не зда­роў­я спы­ні­лі твор­чую дзей­насць у скла­дзе ансам­бля Шат­ру­ко­ва, Ра­ма­нен­ка, Ма­гі­леў­ца­ва, а Кар­ту­зо­ва па­йшла з жыц­ця ў жніў­ні 2020 го­да, па­кі­нуў­шы па­сля ся­бе цу­доў­ную скар­бон­ку фа­льк­лор­най аўтэн­тыч­най спад­чы­ны.

МІ­ЛЫЯ НЯ­ПРА­ВІ­ЛЬ­НАС­ЦІ

Ве­ра Пят­роў­на Кар­ту­зо­ва, 1940 го­да на­ра­джэн­ня, за­ста­ва­ла­ся ў ансам­блі з пер­шых дзён яго ўтва­рэн­ня і да апош­ніх сва­іх дзён і ўяў­ля­ла са­бой пры­клад вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства, уні­ка­ль­на­га і ад­каз­на­га но­сь­бі­та фа­льк­лор­най пес­ні. Яна ме­ла цу­доў­ны і не­паў­тор­ны го­лас — чыс­ты, па­лёт­ны, з пры­го­жым тэм­брам, а ў пес­нях за­хоў­ва­ла мі­лыя сэр­цу “не­лі­та­ра­тур­нас­ці” мо­вы — мясц­овыя ды­ялек­ты, сас­та­рэ­лыя сло­вы. Ме­на­ві­та дзя­ку­ючы Кар­ту­зо­вай у рэ­пер­ту­ар ансам­бля ўвай­шлі ўні­ка­ль­ныя аўтэн­тыч­ныя тво­ры, якія бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­юць “Ха­ра­шу­хі”.

У рэ­пер­ту­ары ансам­бля шмат сап­раў­дных пер­лін пе­сен­най фа­льк­лор­най спад­чы­ны сва­ёй ма­лой ра­дзі­мы: “Ой, бе­лая ля­бё­дач­ка ва­ду за­му­ці­ла”, “Удоль па ву­лі­цы бяс­еда ідзе”, “Шэ­ра ву­тач­ка”, “Ка­са мая ру­сая”, “Жы­цеч­ка яра­вое”, “Ой, па­хо­джа­на”, “А чом, са­ла­вей­ка, сму­цён, не­вя­сёл”, “Як па­ехаў мой мі­лы ў да­ро­гу”, “Уз­ыйдзі, мі­ся­чэ­нь­ка, за ка­мо­раю”, “Ой, па­хо­джа­на, ой, па­бро­джа­на”, “Адзін ме­сіц схо­дзя”, “Ой, па­ра да два­ра”, “Ой, гаю мой, гаю” і іншыя.

Твор­чая дзей­насць ка­лек­ты­ву вы­йшла за рам­кі пе­сен­на­га жан­ру, у твор­чых пра­гра­мах ансам­бля — фа­льк­лор­ныя і аб­ра­да­выя пра­гра­мы, якія бу­ду­юцца на саб­ра­ным і за­сво­еным фа­льк­лор­ным ма­тэ­ры­яле сва­ёй мясц­овас­ці. Па­ста­янна ла­джу экс­пе­ды­цыі, арга­ні­зоў­ваю пра­цэс пе­ра­йман­ня тво­раў, уз­наў­ляю змест аб­ра­даў. На­ту­ра­ль­на, дзе­лім­ся дос­ве­дам з усі­мі ахвот­ны­мі. У рэ­пер­ту­ары ансам­бля та­кія фа­льк­лор­на-аб­ра­да­выя пра­гра­мы, як “Ку­пал­ле”, “Юр’е”, “Та­ла­ка”, “За­жын­кі”, “Да­жын­кі”, “Па­сха­ль­нае ва­ла­чоб­ніц­тва”, “На­ві­на”, “Шчод­ры”, інш.

НА­ШЫ МА­РЫ

Аб чым ма­рыць улюб­лё­ны ў род­ную мат­чы­ну пес­ню ка­лек­тыў “Гор­скія ха­ра­шу­хі” і яго мас­тац­кі кі­раў­нік сён­ня? Ка­неш­не, час ня­ўмо­ль­на вя­дзе да та­го, што вёс­ка зні­кае, а раз­ам з ёй і цэ­лы пласт на­род­най ку­ль­ту­ры. Мя­ня­юцца гус­ты, з’яўля­юцца но­выя су­час­ныя фор­мы і плы­ні ку­ль­тур­на­га жыц­ця. Але, на дум­ку “Гор­скіх ха­ра­шух”, фа­льк­лор за­ймае сваю ста­лую ні­шу, ён мае і бу­дзе мець сва­іх пры­хі­ль­ні­каў ва ўсе ча­сы.

За­ўсё­ды по­бач з “Гор­скі­мі ха­ра­шу­ха­мі” — спа­да­рож­ні­кі ма­ла­до­га па­ка­лен­ня. Ра­ней гэ­та быў дзі­ця­чы фа­льк­лор­ны ансамбль “Кры­ніч­ка”, а сён­ня спя­вач­кі імкнуц­ца дзя­ліц­ца сва­ім во­пы­там і за­ха­ва­най спад­чы­най з мо­лад­дзю Крас­на­по­льс­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры — уцяг­ва­юць іх у аб­ра­да­выя дзеі і фа­льк­лор­ныя пра­гра­мы.

Га­лоў­най мэ­тай сва­ёй твор­чай дзей­нас­ці ка­лек­тыў лі­чыць за­ха­ван­не, па­пу­ля­ры­за­цыю і пе­рад­ачу фа­льк­лор­най спад­чы­ны ў лан­цу­гу па­ка­лен­няў, та­му з за­да­ва­ль­нен­нем ад­гук­ва­ецца на пра­па­но­вы даць май­стар-кла­сы, зра­біць ад­кры­тыя па­ка­зы на ра­ённых се­мі­на­рах РЦК, вы­сту­піць з кан­цэр­тны­мі і тэ­ма­тыч­ны­мі пра­гра­ма­мі на Крас­на­по­льш­чы­не, на фі­лар­ма­ніч­ных пля­цоў­ках…

НА­ШЫ ЗДА­БЫТ­КІ

У 2021 го­дзе ансамбль пры­няў удзел у аб­лас­ным пра­екце “Скар­бні­ца Пад­няп­роў­я” і рэ­спуб­лі­кан­скім се­мі­на­ры — ста­жы­роў­цы бе­ла­рус­кіх ды­яспар за­меж­ных кра­ін. Актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваў ён і маг­чы­мас­ці ўдзе­лу ў дыс­тан­цый­ных між­на­род­ных кон­кур­сах ва ўмо­вах пан­дэ­міі, пры­чым вы­ні­ко­ва. У 2021 го­дзе “Гор­скія ха­ра­шу­хі” ста­лі лаў­рэ­ата­мі трох між­на­род­ных кон­кур­саў і дып­ла­ман­та­мі 1 сту­пе­ні рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су, аб­веш­ча­на­га НАН да Го­да на­род­на­га адзін­ства. А ўжо сё­ле­та ансамбль зноў стаў лаў­рэ­атам між­на­род­на­га кон­кур­су і атры­маў Гран-пры між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю-кон­кур­су.

Ад­ным сло­вам, на­род­ны фа­льк­лор­ны ансамбль “Гор­скія ха­ра­шу­хі” жы­ве кло­па­там пра тое, каб пес­ні ма­ці не за­бы­лі­ся і не згу­бі­лі­ся ў ча­се, каб іх змаг­лі па­чуць і на­ступ­ныя па­ка­лен­ні, якія бу­дуць жыць на гэ­тай зям­лі, дзе вя­ка­мі жы­лі іх муд­рыя і та­ле­на­ві­тыя про­дкі.

Праз фа­льк­лор­ныя пес­ні за­хоў­ва­ецца ба­гац­це на­род­най мо­вы, са­ма­быт­насць краю, гіс­та­рыч­ная і ку­ль­тур­ная спад­чы­на та­ле­на­ві­тых про­дкаў. Фа­льк­лор — жы­вы ле­та­піс пра да­лё­кае гіс­та­рыч­нае мі­ну­лае.

Ва­лян­ці­на МАР­ЧАН­КА, кі­раў­нік на­род­на­га фа­льк­лор­на­га ансам­бля “Гор­скія ха­ра­шу­хі”

Фо­та з архі­ва аўта­ра.