Плюсы і мінусы спрэчнай дыстанцыёнкі, або Спецыфіка конкурснага марафону музычных каледжаў

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

“К” да­ўно не пі­са­ла пра дзей­насць му­зыч­ных ка­ле­джаў Бе­ла­ру­сі. Між тым, ме­на­ві­та ў пад­обных на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах уз­рас­та­юць мно­гія ма­ла­дыя та­лен­ты, якія з ця­гам ча­су ро­бяц­ца го­на­рам на­шай кра­іны і яскра­ва ды ўда­ла па­зі­цы­яну­юць бе­ла­рус­кую му­зыч­ную шко­лу за мя­жой. Дык чым ця­пер жы­вуць му­зыч­ныя ка­ле­джы Бе­ла­ру­сі? Як ба­чаць свае пер­спек­ты­вы? Ці спы­ніў­ся ўдзел на­ву­чэн­цаў у за­меж­ных му­зыч­ных кон­кур­сах у су­вя­зі з за­крыц­цём меж­аў? На ўсе гэ­тыя і мно­гія іншыя пы­тан­ні па­спра­ба­ва­ла ад­ка­заць “К”, па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы ў шэ­раг на­зва­ных уста­ноў ад­ука­цыі сфе­ры ку­ль­ту­ры.

/i/content/pi/cult/892/18882/15.jpgАНЛАЙН І ЎЖЫ­ВУЮ

І як па­ка­за­лі раз­мо­вы з кі­раў­ні­ка­мі, мно­гія му­зыч­ныя ка­ле­джы Бе­ла­ру­сі, ня­гле­дзя­чы на не­спры­яль­нае эпі­дэ­мі­яла­гіч­нае ста­но­віш­ча, звя­за­нае з рас­паў­сю­джан­нем Covid-19, усё так жа па­спя­хо­ва пра­цяг­ва­юць як на­ву­чан­не дзя­цей і пад­лет­каў па роз­ных кі­рун­ках му­зыч­на­га мас­тац­тва, так і не спы­ня­юць пра­цы з за­меж­жам, удзе­ль­ні­ча­ючы ў шмат­лі­кіх дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах і акцы­ях.

Ска­жам, у Ма­ла­дзе­чан­скім дзяр­жаў­ным му­зыч­ным ка­ле­джы імя М. К. Агін­ска­га, па сло­вах ды­рэк­та­ра ўста­но­вы Дзміт­рыя Раў­бы, ця­пер за­кла­по­ча­ны пра­вя­дзен­нем не­ка­то­рых тра­ды­цый­ных кон­кур­саў, якія ма­юць ад­быц­ца тут са­мым блі­жэй­шым ча­сам. Так, 25-27 са­ка­ві­ка па­ві­нен пра­йсці VI Ад­кры­ты кон­курс ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў на аркес­тра­вых інстру­мен­тах імя М.К.Агін­ска­га (гру­па струн­на-смыч­ко­вых інстру­мен­таў). Пра­ўда, па сло­вах ды­рэк­та­ра, ад­мі­ніс­тра­цыя бу­дзе са­чыць за раз­віц­цём эпі­дэ­мі­яла­гіч­най сі­ту­ацыі ў кра­іне. Та­му маг­чы­мы пе­ра­нос на­зва­на­га кон­кур­су і на іншы час.

Між тым, па­ўся­дзён­нае жыц­цё ка­ле­джа ідзе сва­ёй ня­спеш­най і тра­ды­цый­най ха­дой. Так, ня­даў­на вы­клад­чы­кі ўста­но­вы пры­ня­лі ўдзел у Рэ­гі­яна­ль­ным кон­кур­се ме­та­дыч­ных прац у сфе­ры ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, арга­ні­за­ва­ным Ма­гі­лёў­скім ка­ле­джам мас­тац­тваў, і бы­лі аб­веш­ча­ны жу­ры пе­ра­мож­ца­мі ў роз­ных на­мі­на­цы­ях. А 11 сту­дзе­ня ў Ма­ла­дзе­чан­скім му­зыч­ным ка­ле­джы ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё мас­тац­кай га­ле­рэі цык­ла­вой ка­мі­сіі “Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва”. У трох за­лах га­ле­рэі дэ­ман­стра­ва­лі­ся леп­шыя дып­лом­ныя ра­бо­ты роз­най тэ­ма­ты­кі вы­пус­кні­коў ад­дзя­лен­ня ДПМ, а так­са­ма час­тка ву­чэб­ных ра­бот. У пер­шай за­ле мож­на бы­ло ўба­чыць вы­ра­бы з са­лом­кі і экс­пе­ры­мен­та­ль­ны тэк­стыль, у дру­гой — са­ло­мап­ля­цен­не і разь­бу па дрэ­ве. Трэ­цяя за­ла бы­ла пры­све­ча­на па­мя­ці на­род­на­га май­стра Бе­ла­ру­сі Вік­то­рыі Чыр­вон­ца­вай, дзя­ку­ючы якой у Бе­ла­ру­сі сён­ня шы­ро­ка вя­до­ма ма­ла­дзе­чан­ская шко­ла вы­ці­нан­кі.

Пры­ма­юць удзел вуч­ні ка­ле­джа і ў раз­на­стай­ных за­меж­ных му­зыч­ных кон­кур­сах, якія ла­дзяц­ца ця­пер дыс­тан­цый­на. Пра­ўда, па сло­вах Дзміт­рыя Раў­бы, у су­вя­зі з гэ­тым уз­ні­ка­юць і пэў­ныя пы­тан­ні.

— Пры­чым гэ­та не сто­ль­кі пы­тан­ні арга­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня кон­кур­саў, а тое, што на іх у вуч­няў ня­ма не­пас­рэд­на­га кан­так­ту з гле­да­ча­мі, ня­ма та­го пе­ра­жы­ван­ня вы­ступ­лен­ня ўжы­вую, якое бы­ло ра­ней, — ка­жа Дзміт­рый Раў­ба. — Так, мож­на за­пі­саць вы­ступ­лен­не з дзя­ся­тай спро­бы і да­слаць на кон­курс леп­шы ва­ры­янт, але, па­га­дзі­це­ся, гэ­та кры­ху не тое. Бо ка­лі ты вы­сту­па­еш пе­рад гле­да­ча­мі і ў ця­бе на доб­рае вы­ступ­лен­не ёсць то­ль­кі ад­на спро­ба — гэ­та зу­сім іншая спра­ва.

КОН­КУРС ЗА КОН­КУР­САМ

Да­рэ­чы, з агу­ча­най па­зі­цы­яй згод­ны мно­гія кі­раў­ні­кі му­зыч­ных ка­ле­джаў Бе­ла­ру­сі.

— Так, у мя­не так­са­ма ўзні­ка­юць пы­тан­ні на­конт удзе­лу на­шых на­ву­чэн­цаў у дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах, — ка­жа ды­рэк­тар Лід­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа Але­на Се­ра­ко­ва. — І са­мае га­лоў­нае пы­тан­не — на­ко­ль­кі вы­со­кая якасць вы­ка­нан­ня му­зыч­ных ну­ма­роў у тых, хто пры­мае ўдзел у кон­кур­се?

Раз­ам з тым, удзел як у пад­обных, так і ў тра­ды­цый­ных кон­кур­сах стаў­ся ў Лід­скім му­зыч­ным ка­ле­джы ўжо за­вя­дзён­кай. І не то­ль­кі ўдзел, а і пе­ра­мо­гі. На­прык­лад, зу­сім ня­даў­на шэ­ра­гам уз­на­га­род бы­лі ўга­ра­на­ва­ны на­ву­чэн­цы ка­ле­джа ў ІІ Ад­кры­тым Рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се дзі­ця­ча­га ва­ка­ль­на-ха­ра­во­га мас­тац­тва “Крыш­та­ль­ны го­лас”, што ла­дзіў­ся ў Ма­гі­лё­ве, а ка­мер­ны жа­но­чы хор уста­но­вы за­ва­яваў Дып­лом лаў­рэ­ата І сту­пе­ні у ІІІ Рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се мас­тац­тваў “Вя­сёл­ка та­лен­таў” (Іва­цэ­ві­чы). Так­са­ма шэ­раг уз­на­га­род бы­лі пры­ве­зе­ны і з І Між­на­род­на­га дыс­тан­цый­на­га кон­кур­су пед­ага­гіч­на­га май­стэр­ства Competenza (“Кам­пе­тэн­цыя”), што пра­йшоў у Грод­не.

Як ка­жа Але­на Се­ра­ко­ва, у ка­ле­джы ве­ль­мі доб­ры пед­ага­гіч­ны ка­лек­тыў, які рэ­гу­ляр­на па­паў­ня­ецца вы­дат­на пад­рых­та­ва­ны­мі вы­пус­кні­ка­мі Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. Да­рэ­чы, ад­но з па­цвяр­джэн­няў гэ­тых слоў — ня­даў­няе ўру­чэн­не Прэ­міі аб­лас­но­га кон­кур­су імя А. І. Дуб­ко “Твор­чыя да­сяг­нен­ні ў сфе­ры ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва” ў на­мі­на­цыі “Вы­клад­чык го­да” пед­аго­гу Але­не Сеч­ка.

Вяр­та­ючы­ся да тэ­мы дыс­тан­цый­ных кон­кур­саў, не ма­гу не адзна­чыць, што пра змян­шэн­не жы­вых ста­сун­каў як з гле­да­ча­мі, так і з пра­фе­сі­яна­ла­мі-му­зы­кан­та­мі згад­ваў у раз­мо­ве са мной і ды­рэк­тар Пін­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў Ана­толь Ліп­ко.

— На дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах не ад­чу­ва­ецца жы­во­га спа­бор­ніц­тва, а ўдзе­ль­ні­кі не ад­чу­ва­юць хва­ля­ван­ня ад вы­ступ­лен­ня пе­рад гле­да­ча­мі і жу­ры, — ка­жа Ана­толь Ліп­ко. — Раз­ам з тым, пад­обныя кон­кур­сы так­са­ма да­юць маг­чы­масць удас­ка­на­ль­ваць свой ну­мар, пад­рых­та­ваць яго бо­льш якас­на, так што пэў­ная ка­рысць ад пад­обных кон­кур­саў усё ж ёсць.

Што ж, сло­вам пра­фе­сі­яна­ла не ве­рыць не вы­па­дае. Ба­ла­зе на ба­зе Пін­ска­га ка­ле­джа мас­тац­тваў тра­ды­цый­на ла­дзяц­ца аб­лас­ныя кон­кур­сы вы­ка­наў­цаў на му­зыч­ных інстру­мен­тах імя І. Жы­но­ві­ча і “Пін­ская вяс­на”, кон­курс вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва “Арт-па­літ­ра”, рэ­гі­яна­ль­ныя кон­кур­сы на­род­най твор­час­ці “Та­лен­ты Па­лес­ся”, “Па­лес­кія му­зы­кі” і мно­гія іншыя. Так што Ана­толь Ліп­ко цал­кам пра­фе­сій­на мо­жа аца­ніць уз­ро­вень мно­гіх вы­ка­наў­цаў.

Да­рэ­чы, ця­пер у Пін­ску рых­ту­юцца да 30-год­дзя За­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву на­род­на­га ансам­бля тан­ца “Пін­ская шлях­та”. Сак­рэ­ты пад­рых­тоў­кі да свя­та Ана­толь Ліп­ко не рас­крыў, але па­абя­цаў за­пра­сіць “К” на са­мо свят­ка­ван­не, якое, на­ту­ра­ль­на, па­він­на пра­йсці з вя­лі­кім раз­ма­хам.

МУ­ЗЫ­КАНТ — СЦЭ­НІЧ­НАЯ ПРА­ФЕ­СІЯ?

Ды­рэк­тар На­ва­по­лац­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа На­тал­ля Мо­лі­са­ва ў раз­мо­ве са мной так­са­ма па­га­дзі­ла­ся, што ўдзел у дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах знач­на ад­роз­ні­ва­ецца ад удзе­лу ў тра­ды­цый­ных імпрэ­зах.

— Так, на та­кі кон­курс мож­на да­слаць і дзя­ся­ты ці леп­шы ва­ры­янт, але му­зы­кант — гэ­та сцэ­ніч­ная пра­фе­сія, ён па­ві­нен быць на сцэ­не, — ка­жа кі­раў­нік уста­но­вы. — Та­му жы­выя вы­ступ­лен­ні так­са­ма ве­ль­мі важ­ныя. І хоць ле­тась мы па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ў 98 кон­кур­сах, бо­ль­шасць з якіх пра­йшла ў дыс­тан­цый­ным фар­ма­це, пра вы­ступ­лен­ні на сцэ­не так­са­ма не за­бы­ва­ем.

Па сло­вах На­тал­лі Мо­лі­са­вай, удзел у дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах пры­нёс і яшчэ ад­ну ка­рысць — знач­на па­шы­ры­ла­ся ге­агра­фія гэ­тых спа­бор­ніц­тваў. На­прык­лад, не­ка­то­рыя на­ву­чэн­цы змаг­лі па­ўдзе­ль­ні­чаць у між­на­род­ных кон­кур­сах у Чэ­хіі, Бе­ль­гіі, Шве­цыі.

— Сап­раў­ды, пад­обныя кон­кур­сы па­шы­ры­лі на­шы кан­так­ты, па­вя­лі­чы­лі ко­ль­касць кра­ін, з які­мі мы су­пра­цоў­ні­ча­ем, — ка­жа су­раз­моў­ца, — але уз­ро­вень анлайн-кон­кур­саў, кон­кур­саў, што ла­дзяц­ца ў дыс­тан­цый­ным фар­ма­це, ду­ма­ецца, за­ні­жа­ны, не за­ўсё­ды там мож­на ўба­чыць і па­слу­хаць вы­ступ­лен­ні на вы­со­кім му­зыч­ным уз­роў­ні.

Ёсць, пра­ўда, і ад­роз­ныя мер­ка­ван­ні. Так, ды­рэк­тар Ма­зыр­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа Але­на Бак­ла­на­ва-На­зар­чук лі­чыць, што дыс­тан­цый­ная фор­ма ўдзе­лу ў кон­кур­сах дае на­ву­чэн­цам но­выя маг­чы­мас­ці.

— На мой по­гляд, што б ні ад­бы­ва­ла­ся, усё гэ­та па­шы­рае на­шы пер­спек­ты­вы, — ка­жа кі­раў­нік ка­ле­джа. — Та­му і на гэ­тых дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах мно­гія лю­дзі вы­гля­да­юць ле­пей, бо яны ад­точ­ва­юць сваё май­стэр­ства. Так што ўсю­ды мож­на знай­сці плю­сы.

Да­рэ­чы, ёсць і пэў­нае па­цвяр­джэн­не слоў ды­рэк­та­ра. Так, не так да­ўно ме­на­ві­та на та­кім кон­кур­се — III Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі-кон­кур­се “На­ва­год­ні ма­ра­фон та­лен­таў”, які ла­дзіў­ся ва Удмур­цкай Рэ­спуб­лі­цы, у Рас­іі, — вы­клад­чык ка­ле­джа Во­ль­га Пеш­ка за­ва­ява­ла Гран-пры на­зва­на­га кон­кур­су! А яшчэ, акра­мя ўдзе­лу ў дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах, вы­клад­чы­кі і на­ву­чэн­цы бы­лі за­дзей­ні­ча­ны ў ня­даў­ніх “Сне­жа­ньс­кіх ве­ча­рах аркес­тра­вай му­зы­кі”, што ла­дзі­лі­ся Ма­зыр­скім му­зыч­ным ка­ле­джам.

Ле­тась у маі, па сло­вах Але­ны Бак­ла­на­вай-На­зар­чук, у Ма­зыр­скім му­зыч­ным ка­ле­джы ад­быў­ся кан­цэрт па­мя­ці, пры­све­ча­ны Мі­ха­ілу Дры­неў­ска­му. Га­на­ро­вым гос­цем уста­но­вы быў у гэ­тыя дні На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны хор Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь імя Г. І. Ці­то­ві­ча, хор, якім, як вя­до­ма, 45 га­доў кі­ра­ваў ме­на­ві­та Мі­ха­іл Па­ўла­віч Дры­неў­скі...

  

Як бач­на, не­спры­яль­нае эпі­дэ­мі­яла­гіч­нае ста­но­віш­ча не па­ўплы­ва­ла ні на на­ву­ча­ль­ны пра­цэс у му­зыч­ных ка­ле­джах Бе­ла­ру­сі, ні на ўдзел іх на­ву­чэн­цаў і пед­аго­гаў у шмат­лі­кіх між­на­род­ных, рэ­спуб­лі­кан­скіх ці рэ­гі­яна­ль­ных кон­кур­сах. Дыс­тан­цый­ны фар­мат кон­кур­саў, хоць і вы­клі­кае пэў­ныя спрэч­кі, без­умоў­на, з’яўля­ецца на сён­ня як пэў­ным вы­йсцем з на­яўнай сі­ту­ацыі з за­крыц­цём меж­аў, так і доб­рай маг­чы­мас­цю па­шы­рыць кан­так­ты ды за­вя­заць но­выя су­вя­зі з усім му­зыч­ным све­там. І, ма­быць, гэ­ты вя­лі­кі му­зыч­ны і сяб­роў­скі плюс з лёг­кас­цю пе­ра­ва­жыць усе маг­чы­мыя і, мо­жа, у пэў­най сту­пе­ні на­ват уяў­ныя мі­ну­сы.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"