ПАЛАЖЭННЕ * аб творчым конкурсе праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г


І. АГУ­ЛЬ­НЫЯ ПА­ЛА­ЖЭН­НІ

Твор­чы кон­курс аўта­раў і скла­да­ль­ні­каў збор­ні­каў нот­ных вы­дан­няў пра­во­дзіц­ца Рэ­спуб­лі­кан­скім цэн­трам на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур (да­лей — Цэнтр) з мэ­тай па­шы­рэн­ня рэ­пер­ту­арна­га змес­ту не­пра­фе­сій­ных (ама­тар­скіх) ка­лек­ты­ваў мас­тац­кай твор­час­ці, раз­віц­ця бе­ла­рус­кай пе­сен­най і му­зыч­най твор­час­ці.

ІІ. ЗМЕСТ І ПА­РА­ДАК ПРА­ВЯ­ДЗЕН­НЯ КОН­КУР­СУ

2.1. Да ўдзе­лу ў кон­кур­се за­пра­ша­юцца як аўта­ры му­зыч­ных тво­раў, так і скла­да­ль­ні­кі збор­ні­каў пе­сень, тан­цаў з нот­ным ма­тэ­ры­ялам, якія пры­зна­ча­юцца для ама­тар­скіх ка­лек­ты­ваў мас­тац­кай твор­час­ці. У пра­ектах нот­ных вы­дан­няў мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца тво­ры іншых аўта­раў пры ўмо­ве вы­ка­нан­ня па­ла­жэн­няў за­ко­на “Аб аўтар­скім пра­ве і су­меж­ных пра­вах”.

2.2. Ма­тэ­ры­ялы на кон­курс да­сы­ла­юцца да 1 кра­са­ві­ка 2022 г. на ад­рас Цэн­тра: 220029 г. Мінск, вул. Чы­чэ­ры­на, 19. Рэ­спуб­лі­кан­скі цэнтр на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур; rcnk-1994@mail.ru. Да­вед­кі па тэл. +37517 3654695; +375296056024 (Вай­ця­хоў­ская Ра­іса Іо­сі­фаў­на).

2.3. У за­яўцы ўказ­ва­ецца про­звіш­ча, імя, імя па ба­ць­ку ўдзе­ль­ні­ка(-аў) кон­кур­су, мес­ца пра­цы (ву­чо­бы), па­што­вы ад­рас, кан­так­тны тэ­ле­фон, e-mail. Да­да­юцца ма­тэ­ры­ялы збор­ні­ка (не менш за 20 ста­ро­нак).

2.4. Ма­тэ­ры­ялы пры­ма­юцца ў элек­трон­най і дру­ка­ва­най фор­мах.

2.5. Па­тра­ба­ван­ні да нот­ных ма­тэ­ры­ялаў аўта­раў му­зыч­ных тво­раў.

У кон­кур­се пры­ма­юць удзел нот­ныя ма­тэ­ры­ялы, якія ра­ней не пуб­лі­ка­ва­лі­ся. Тво­ры па­він­ны быць у вы­гля­дзе кла­ві­ра або парт­ыту­ры, вы­раз­на і да­клад­на на­пі­са­ныя чор­най па­стай на нот­най па­пе­ры ці на­бра­ныя ў нот­ным рэ­дак­та­ры на камп’юта­ры і над­ру­ка­ва­ныя на пры­нта­ры ў 2-х экзэм­пля­рах.

На ты­ту­ль­ным ліс­це кла­ві­ра (парт­ыту­ры) па­зна­ча­юцца по­ўная і да­клад­ная на­зва тво­ра пра­піс­ным шрыф­там, про­звіш­ча і іні­цы­ялы яго кам­па­зі­та­ра ці аран­жы­роў­шчы­ка (кур­сі­вам спра­ва). Ка­лі прад­стаў­ля­юцца ва­ка­ль­ныя або ха­ра­выя тво­ры, то акра­мя аўта­ра му­зы­кі ўказ­ва­ецца і аўтар лі­та­ра­тур­на­га тэк­сту (кур­сі­вам зле­ва).

Да ўдзе­лу ў кон­кур­се да­пус­ка­юцца тво­ры інстру­мен­та­ль­ныя, ва­ка­ль­на-інстру­мен­та­ль­ныя, ва­ка­ль­ныя, якія мож­на вы­кон­ваць a cappella ці з інстру­мен­та­ль­ным су­пра­ва­джэн­нем. Ка­лі твор па­ві­нен вы­кон­вац­ца пад акам­па­не­мент, то су­пра­ва­джэн­не аб­авяз­ко­ва пра­піс­ва­ецца кам­па­зі­та­рам у парт­ыту­ры. У но­тах аўта­рам так­са­ма па­він­ны быць вы­стаў­ле­ны мер­ка­ва­ны тэмп (па­жа­да­на па-іта­ль­янску) ці кан­крэт­ны мет­ра­ном. Так­са­ма ка­ля ўка­зан­ня тэм­пу мо­жа быць да­дзе­на эма­цый­ная ха­рак­та­рыс­ты­ка вы­ка­нан­ня тво­ра (па­жа­да­на так­са­ма па-іта­ль­янску). Акра­мя та­го, на пра­ця­гу ўсёй парт­ыту­ры ці кла­ві­ра кам­па­зі­та­рам прад­стаў­ля­юцца ўсе маг­чы­мыя рыт­міч­ныя, арты­ку­ля­цый­ныя, ды­на­міч­ныя і тэм­па­выя асаб­лі­вас­ці опу­са, вы­ве­ра­ны (ка­лі яны ёсць) усе ліч­ба­выя аб­азна­чэн­ні ліч­боў­кі ў ад­па­вед­нас­ці з гар­ма­ніч­ным пла­нам парт­ыту­ры. Сту­пень скла­да­нас­ці тво­раў па­він­на ад­па­вя­даць су­час­ным маг­чы­мас­цям ама­тар­скіх ка­лек­ты­ваў мас­тац­кай твор­час­ці.

Нот­ныя ма­тэ­ры­ялы, якія не ад­па­вя­да­юць вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ным па­тра­ба­ван­ням, вы­ка­на­ныя не­раз­бор­лі­ва ці з гру­бы­мі па­мыл­ка­мі і па­ру­шэн­ня­мі пра­віл за­пі­су му­зы­кі, раз­гля­дац­ца жу­ры не бу­дуць.

Нот­ныя ма­тэ­ры­ялы, прад­стаў­ле­ныя на кон­курс, удзе­ль­ні­кам не вяр­та­юцца.

ІІІ. ЖУ­РЫ І ПАД­ВЯ­ДЗЕН­НЕ ВЫ­НІ­КАЎ КОН­КУР­СУ

3.1. У жу­ры кон­кур­су, якое за­цвяр­джае ды­рэк­тар Цэн­тра, ува­хо­дзяць прад­стаў­ні­кі Са­юза кам­па­зі­та­раў Бе­ла­ру­сі, спе­цы­яліс­ты ўста­ноў ку­ль­ту­ры.

3.2. Жу­ры па­вод­ле кры­тэ­ры­яў якас­ці і мэ­та­згод­нас­ці вы­зна­чае пе­ра­мож­цаў, ра­бо­ты якіх бу­дуць над­ру­ка­ва­ны ў агу­ль­ным ці асоб­ным збор­ні­ку на пра­ця­гу го­да, аўта­ры вы­дан­няў атры­ма­юць га­на­рар згод­на з за­клю­ча­най да­мо­вай. Вы­да­дзе­ныя збор­ні­кі бу­дуць пе­рад­адзе­ны для вы­ка­рыс­тан­ня бе­ла­рус­кім ама­тар­скім ка­лек­ты­вам мас­тац­кай твор­час­ці ў Бе­ла­ру­сі і ў кра­іны за­меж­жа.

3.3. Вы­ні­кі кон­кур­су афар­мля­юцца пра­та­ко­ла­мі жу­ры.

3.4. Склад жу­ры кон­кур­су:

стар­шы­ня — Атраш­ке­віч Але­на Вік­та­раў­на, стар­шы­ня пра­ўлен­ня Са­юза кам­па­зі­та­раў Бе­ла­ру­сі, вы­клад­чык Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў;

сак­ра­тар — Вай­ця­хоў­ская Ра­іса Іо­сі­фаў­на, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ад­дзе­ла на­род­най твор­час­ці Цэн­тра;

За­хлеў­ны Ле­анід Кан­стан­ці­на­віч, кам­па­зі­тар, на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, мас­тац­кі кі­раў­нік За­слу­жа­на­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ансам­бля на­род­най му­зы­кі “Бяс­еда” Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі;

Ва­лод­чан­ка Аляк­сандр Юр’евіч, стар­шы вы­клад­чык ка­фед­ры на­род­на-пе­сен­най твор­час­ці і фа­льк­ло­ру Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, кі­раў­нік ансам­бля ўкра­інскай пес­ні і аб­ра­ду “Ват­ра” Цэн­тра;

Га­ла­бур­да Іван Іва­на­віч, кан­су­ль­тант упраў­лен­ня ўста­ноў ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.