Пра што распавяла бабка Агрыпіна

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

28 сту­дзе­ня ў фі­лі­яле па ку­ль­тур­на-да­су­га­вай дзей­нас­ці агра­га­рад­ка Ма­ка­раў­цы пра­й­шла прэ­зен­та­цыя ў этнаг­ра­фіч­ным кут­ку “Вяр­тан­не да вы­то­каў”. На яе бы­лі за­про­ша­ны вуч­ні шос­та­га кла­са ся­рэд­няй шко­лы ра­- з­ам з клас­ным кі­раў­ні­ком Але­най Буд­ніц­кай.

/i/content/pi/cult/889/18828/24.jpgЗ рас­ка­зу вя­ду­чай, баб­кі Агры­пі­ны, дзе­ці да­ве­да­лі­ся шмат ці­ка­ва­га з жыц­ця сва­іх про­дкаў, па­зна­ёмі­лі­ся з экс­па­на­та­мі, на­ват змаг­лі да іх да­кра­нуц­ца, па­тры­маць у ру­ках. З вя­лі­кім энту­зі­язмам па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ў май­стар-кла­се па рас­коч­ван­ню руч­ні­коў. Ве­ль­мі ці­ка­вай для дзя­цей ака­за­ла­ся гу­ль­ня “Па­стаў чы­гу­нок у печ”, дзе з за­вя­за­ны­мі ва­чы­ма яны па­він­ны бы­лі па­ста­віць віл­ка­мі чы­гу­нок з клёц­ка­мі ў печ.

На пы­тан­не: “Для ча­го ства­ра­юцца та­кія этнаг­ра­фіч­ныя кут­кі і му­зеі?” — вуч­ні ў адзін го­лас ад­ка­за­лі: “Без мі­ну­ла­га ня­ма бу­ду­чы­ні”. Усе ўдзе­ль­ні­кі ме­рап­ры­емства ў якас­ці пад­арун­ка атры­ма­лі ад баб­кі Агры­пі­ны са­лод­кі сюр­прыз.

Зоя ХЛЕБ­НІ­КА­ВА,

ку­ль­тар­га­ні­за­тар фі­лі­яла Бе­рас­та­віц­ка­га РЦК па ку­ль­тур­на-да­су­га­вай дзей­нас­ці агра­га­рад­ка Ма­ка­раў­цы