З расказу вядучай, бабкі Агрыпіны, дзеці даведаліся шмат цікавага з жыцця сваіх продкаў, пазнаёміліся з экспанатамі, нават змаглі да іх дакрануцца, патрымаць у руках. З вялікім энтузіязмам паўдзельнічалі ў майстар-класе па раскочванню ручнікоў. Вельмі цікавай для дзяцей аказалася гульня “Пастаў чыгунок у печ”, дзе з завязанымі вачыма яны павінны былі паставіць вілкамі чыгунок з клёцкамі ў печ.
На пытанне: “Для чаго ствараюцца такія этнаграфічныя куткі і музеі?” — вучні ў адзін голас адказалі: “Без мінулага няма будучыні”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства ў якасці падарунка атрымалі ад бабкі Агрыпіны салодкі сюрпрыз.
Зоя ХЛЕБНІКАВА,
культарганізатар філіяла Бераставіцкага РЦК па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы