У бясцэнную скарбонку Памяці

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Ка­лек­цыю Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны па­поў­ні­лі но­выя экс­па­на­ты — бюс­ты Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­юза Ва­сі­ля Мар­ге­ла­ва і Зі­на­іды Парт­но­вай. Ску­льп­ту­ры пе­рад­алі іх уста­но­ве на ўра­чыс­тай сус­трэ­чы ў чац­вер, 27 сту­дзе­ня.

/i/content/pi/cult/888/18816/27.jpgАд­кры­ва­ючы цы­ры­мо­нію, мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч пад­крэс­ліў важ­насць збе­ра­жэн­ня па­мя­ці пра муж­насць про­дкаў: «Амаль 77 га­доў ад­дзя­ля­юць нас ад са­май страш­най і кры­ва­вай вай­ны ў гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва. Усё да­лей ад­ыхо­дзіць той тра­гіч­ны час, але подзвіг на­шых дзя­доў і прадзе­даў ні­ко­лі не згас­не. Сён­ня спра­бу­юць ска­зіць гіс­то­рыю і ад­а­браць Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу ў на­ша­га на­ро­да. Та­му ад­ста­яць пра­ўду пра падзеі тых га­доў — свяш­чэн­ны аб­авя­зак бе­ла­ру­саў. Ад­ка­зам на су­час­ныя вы­клі­кі па­слу­жаць змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў Кан­сты­ту­цыю, дзе га­во­рыц­ца пра за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці аб подзві­гу бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды вай­ны». Так­са­ма Ана­то­лій Ме­чыс­ла­ва­віч падзя­ка­ваў тым, чы­імі на­ма­ган­ня­мі ў му­зей­ным збо­ры з’яві­лі­ся но­выя тво­ры мас­тац­тва.

За­слу­га на­ле­жыць мясц­ова­му да­бра­чын­на­му фон­ду імя Аляк­сея Та­лая і пра­екту «Алея рас­ійскай сла­вы». Іні­цы­яты­ва на­шых усход­ніх су­се­дзяў, на ча­ле якой не­ка­лі ста­яў на­род­ны артыст СССР Ва­сі­лій Ла­на­вой, пры­све­ча­на ўве­ка­ве­чан­ню па­мя­ці пра сла­ву­тых су­айчын­ні­каў. Аўта­ры пра­екта ства­ра­юць ску­льп­ту­ры асоб, вя­до­мых сва­імі пра­цоў­ны­мі і ба­явы­мі подзві­га­мі. За га­ды існа­ван­ня су­пол­ка ўста­ля­ва­ла бо­льш за па­ўта­ры ты­ся­чы по­мні­каў у Рас­іі і за­меж­жы. Во­інскім час­цям, уста­но­вам ку­ль­ту­ры і ад­ука­цыі ме­ма­ры­яль­ныя ску­льп­ту­ры пе­рад­аюць у дар. Доб­ры пад­ару­нак зра­бі­лі і Бе­ла­рус­ка­му дзяр­жаў­на­му му­зею гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Для яго экс­па­зі­цыі аб­ра­лі бюс­ты асоб, чыя бі­ягра­фія звя­за­на з на­шай рэ­спуб­лі­кай.

Ле­ген­дар­ны во­ена­ча­ль­нік Ва­сіль Мар­ге­лаў меў бе­ла­рус­кія ка­ра­ні. Тут, на ра­дзі­ме свай­го ба­ць­кі, ха­дзіў у шко­лу і па­чы­наў пра­цоў­ны шлях, па­зней скон­чыў аб’ядна­ную ва­енную шко­лу імя ЦВК БССР і атры­маў на­кі­ра­ван­не ў ку­ля­мёт­ны ўзвод 33-й страл­ко­вай ды­ві­зіі Бе­ла­рус­кай ва­еннай акру­гі. Сла­ву ка­ман­дзі­ру пры­нес­ла фар­сі­ра­ван­не Дняп­ра і вы­зва­лен­не Хер­со­на сі­ла­мі яго гвар­дзей­скай страл­ко­вай ды­ві­зіі. Ме­на­ві­та за гэ­тыя апе­ра­цыі Ва­сіль Мар­ге­лаў атры­маў зван­не Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза. Па­зней яго пад­раз­дзя­лен­не вы­зва­ля­ла Па­ўднё­ва-Усход­нюю Еўро­пу.

Удзе­ль­ні­ца кам­са­мо­льс­ка­га пад­пол­ля і парт­ызан­ска­га ру­ху Зі­на­іда Парт­но­ва на­ра­дзі­ла­ся ў Ле­нін­гра­дзе, але ва­енныя вы­пра­ба­ван­ні ёй да­вя­ло­ся пра­йсці на бе­ла­рус­кай зям­лі. Па­сля за­кан­чэн­ня на­ву­ча­ль­на­га го­да ў чэр­ве­ні 1941-га дзяў­чын­ка пры­еха­ла на ад­па­чы­нак да ба­бу­лі, якая жы­ла ка­ля чы­гу­нач­най стан­цыі Об­аль у Шу­мі­лін­скім ра­ёне. Там Зі­на­іда су­пра­цоў­ні­ча­ла з пад­по­льш­чы­ка­мі і парт­ыза­на­мі: рас­паў­сю­джва­ла ліс­тоў­кі, ла­дзі­ла ды­вер­сіі, зда­бы­ва­ла каш­тоў­ныя звес­ткі пра во­ра­га. У снеж­ні 1943 го­да па да­ро­зе ў атрад тра­пі­ла ў ру­кі гіт­ле­раў­цаў. Тыя па­сля доў­га­га ка­та­ван­ня рас­стра­ля­лі кам­са­мол­ку.

Бюс­ты двух ге­ро­яў, па сло­вах на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра му­зея Ган­ны Га­лін­скай, зой­муць год­нае мес­ца ў па­ста­яннай экс­па­зі­цыі. Ску­льп­ту­ра Зі­на­іды Парт­но­вай да­поў­ніць за­лу парт­ызан­ска­га ру­ху і анты­фа­шыс­цкай пад­по­ль­най ба­ра­ць­бы. Аб’ёмны парт­рэт Ва­сі­ля Мар­ге­ла­ва раз­мес­ціц­ца ў пра­сто­ры, пры­све­ча­най раз­гро­му Гер­ма­ніі і яе са­юзні­каў. Так­са­ма му­зей атры­маў у пад­ару­нак мі­ні­яцюр­ныя бюс­ты яшчэ 39 гіс­та­рыч­ных асоб: Кан­стан­ці­на Ра­ка­соў­ска­га, Аляк­сан­дра Ва­сі­леў­ска­га, Мі­ка­лая Ва­ту­ні­на і іншых. Іх пла­ну­юць вы­ста­віць у за­ле «Спад­чын­ні­кі Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі».

У ка­лек­цыі мож­на па­ба­чыць ста­ту­этку Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза, ка­ман­дзі­ра тан­ка­вай ро­ты «Дзяр­жы­нец» Андрэя Се­раб­ра­ко­ва, які за­гі­нуў пры аб­аро­не Ва­ро­не­жа. На цы­ры­мо­ніі ў Мін­ску вы­сту­пі­ла яго да­чка Люд­мі­ла.

— Пра­ект «Алея рас­ійскай сла­вы» ўні­ка­ль­ны. І я ве­ль­мі ўсце­ша­на, што на стэн­дзе ся­род іншых па­лка­вод­цаў вы­стаў­ле­ны бюст май­го та­ты, — падзя­лі­ла­ся Люд­мі­ла Андрэ­еўна. — Я люб­лю бе­ла­рус­кую зям­лю. Бы­ва­ла тут час­та, ка­лі пра­ца­ва­ла пед­аго­гам, ва­дзі­ла дзя­цей у па­хо­ды па мес­цах ба­явой сла­вы. Бе­ла­русь у нас за­ўсё­ды за­ста­ва­ла­ся мар­шру­там ну­мар адзін.

Да­рэ­чы, не за­ста­юцца ўба­ку ад збе­ра­жэн­ня гіс­то­рыі і су­час­ныя пад­лет­кі. Кур­сан­ты Мін­ска­га ва­енна­га су­во­раў­ска­га ву­чы­ліш­ча да­гля­да­юць ма­гі­лу тан­кіс­та Зі­но­вія Ка­ла­ба­на­ва, які за адзін бой пад­час Ле­нін­град­скай аб­арон­чай апе­ра­цыі з за­са­ды пад­біў 22 ва­ро­жыя тан­кі. На сус­трэ­чы ў му­зеі су­во­раў­цам ад­дзя­чы­лі пад­арун­ка­мі за кло­пат аб па­ха­ван­ні ге­роя. Так­са­ма ўзна­га­ро­ды атры­ма­лі шко­ль­ні­кі, чые эсэ пра Вя­лі­кую Айчын­ную вай­ну тра­пі­лі ў 45-том­ны збор­нік «Жы­вая па­мяць удзяч­ных па­ка­лен­няў».

Іні­цы­ятар пра­екта, член На­цы­яна­ль­най па­ра­лім­пій­скай збор­най па пла­ван­ні і гра­мад­скі дзеяч Аляк­сей Та­лай пад­вёў ры­су сус­трэ­чы і агу­чыў агу­ль­ны на­строй удзе­ль­ні­каў ура­чыс­тас­ці: «Мы вы­со­ка ша­ну­ем па­мяць на­шых дзя­доў і прадзе­даў. Бу­дзем пра­цяг­ваць іх тра­ды­цыю слу­жэн­ня род­най кра­іне і да­лей ума­цоў­ваць дух на­ша­га на­ро­да».

Данііл ШЭЙКА