Ад імя нашага народа, нашага адзінства

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

27 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, на якое было запрошана больш за дзве з паловай тысячы чалавек.

/i/content/pi/cult/888/18809/25.jpgКі­раў­нік дзяр­жа­вы вы­зна­чыў не­ка­ль­кі важ­ных, клю­ча­вых па­сту­ла­таў. Ён пад­крэс­ліў, што на­шы каш­тоў­нас­ці і ідэ­алы бы­лі і за­ста­нуц­ца не­па­руш­ны­мі, а не­за­леж­ная Бе­ла­русь з’яў­ля­ецца най­вы­шэй­шым зда­быт­кам, які не­ль­га стра­ціць.

Звяр­нуў ува­гу Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і на той факт, што жыц­цяз­до­ль­насць на­цыі за­ле­жыць ад глы­бі­ні і ба­гац­ця ду­хоў­най спад­чы­ны на­ша­га на­ро­да, і ме­на­ві­та та­му не­абход­на пра­цяг­ваць бу­да­ваць бе­ла­рус­кую дзяр­жа­ву, зы­хо­дзя­чы з на­шых мен­та­ль­ных тра­ды­цый. Для гэ­та­га ўсё ёсць, а Год на­род­на­га адзін­ства па­ка­заў уся­му све­ту згур­та­ва­насць і стой­касць бе­ла­ру­саў.

“Мы зро­бім усё, каб наш на­род жыў мір­на і спа­кой­на. Мы пра­ца­ва­лі, пра­цу­ем і бу­дзем пра­ца­ваць у імя на­ша­га адзін­ства, у імя на­ша­га на­ро­да. Мір — гэ­та аб­са­лют­ная каш­тоў­насць для бе­ла­ру­саў…” — за­пэў­ніў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што кры­ні­цай бе­ла­рус­кіх каш­тоў­нас­цей з’яўля­ецца гіс­та­рыч­ная па­мяць. Та­му іні­цы­яты­ва па маш­таб­ным рас­сле­да­ван­ні зла­чын­стваў су­праць бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, здзей­сне­ных на­цыс­цкі­мі аку­пан­та­мі і іх па­ма­га­ты­мі ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, з’яўля­ецца важ­най і акту­аль­най.

/i/content/pi/cult/888/18809/26.jpgУ рам­ках гэ­та­га рас­сле­да­ван­ня сён­ня ўжо вы­яўля­юцца но­выя фак­ты і пад­ра­бяз­нас­ці зла­чын­стваў ча­соў гіт­ле­раў­скай аку­па­цыі, вы­ні­кам якой бы­ло зніш­чэн­не бо­льш чым трох мі­ль­ёнаў жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі.

“У най­скла­да­ней­шых умо­вах за­гар­та­ва­лі­ся на­шы шмат­ве­ка­выя ду­хоў­на-ма­ра­ль­ныя ары­енці­ры, сфар­мі­ра­ваў­ся сап­раў­дны бе­ла­рус­кі ха­рак­тар. Сён­ня мы бо­льш га­во­рым аб Вя­лі­кай Айчын­най вай­не, але гэ­та не азна­чае за­быц­цё або не­пры­ман­не іншых эта­паў раз­віц­ця на­шай дзяр­жаў­нас­ці. Ця­гам го­да мы па­він­ны да гэ­та­га вяр­нуц­ца, каб па­ка­заць усім, а асаб­лі­ва на­шым дзе­цям і мо­ла­дзі, хто мы і ад­куль, што мы пра­йшлі і ко­ль­кі стра­ці­лі ча­ла­ве­чых жыц­цяў, імкну­чы­ся да на­шай не­за­леж­нас­ці”, — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ме­на­ві­та для вы­ра­шэн­ня гэ­тых за­дач бя­гу­чы год аб­веш­ча­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці: ён бу­дзе на­сы­ча­ны зна­ка­вы­мі для Бе­ла­ру­сі да­та­мі і юбі­ле­ямі, звя­за­ны­мі з гіс­то­ры­яй, на­ву­кай і ку­ль­ту­рай.

На­пры­кан­цы ме­рап­ры­емства для яго гас­цей ад­быў­ся кан­цэрт май­строў мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі “Мі­ль­ёны сэр­цаў”, удзе­ль­ні­ка­мі яко­га зра­бі­лі­ся як вя­до­мыя вы­ка­наў­цы і ка­лек­ты­вы, так і прад­стаў­ні­кі ма­ла­до­га па­ка­лен­ня твор­цаў.