Каб не згасла традыцыя

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Кі­раў­нік на­род­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь клу­ба май­строў на­род­най твор­час­ці “Ка­ля­ро­вая аль­тан­ка” На­ваг­руд­ска­га ра­ённа­га Цэн­тра ра­мёс­тваў дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “На­ваг­руд­скі ра­ённы цэнтр ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці” На­тал­ля Клім­ко бы­ла ўга­ра­на­ва­ная спец­прэ­мі­яй Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі за плён­ную пра­цу па за­ха­ван­ні тра­ды­цый вы­ра­бу бе­ла­рус­кай вы­ці­нан­кі.

/i/content/pi/cult/886/18773/30.jpgЯк вя­до­ма, На­тал­ля Клім­ко ўжо да­ўно ад­ра­джае тра­ды­цый­нае мас­тац­тва вы­ці­нан­кі-вы­бі­ван­кі, якая ў 2014 го­дзе атры­ма­ла ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най каш­тоў­нас­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. А ў па­чат­ку 2021 го­да па ра­шэн­ні экс­пер­тнай ка­мі­сіі па на­род­ных мас­тац­кіх ра­мёс­твах пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры кра­іны На­тал­лі Клім­ко пры­сво­ілі ста­тус на­род­на­га май­стра.

Як ка­жа На­тал­ля Аляк­сан­драў­на, яна са­ма пе­ра­ня­ла і пра­цяг­ну­ла мас­тац­тва вы­бі­ван­ня ажур­ных фі­ра­нак на па­пе­ры ад май­стры­хі Ні­ны Пят­роў­ны Шу­рак. Па­ча­ла за­ймац­ца гэ­тым ві­дам дзей­нас­ці май­стры­ха яшчэ ў 2009 го­дзе, а з 2015 го­да яна з’яўля­ецца чле­нам Бе­ла­рус­ка­га са­юза май­строў на­род­най твор­час­ці. Ця­пер яна пра­цяг­вае тра­ды­цыі ра­мёс­тваў На­ваг­рад­чы­ны, са­ма ства­рае сап­раў­дныя тво­ры мас­тац­тва і на­ву­чае гэ­та­му май­стэр­ству дзя­цей. Мас­тац­тва вы­ці­нан­кі-вы­бі­ван­кі, па­вод­ле яе слоў, ця­пер на­бы­ло но­вае жыц­цё, тым бо­льш што ў ра­ёне ёсць ма­ла­дыя прад­аўжа­ль­ні­кі гэ­тай ад­мет­най мясц­овай тра­ды­цыі.

Вар­та да­даць, што На­ваг­руд­скі ра­ённы цэнтр ра­мёс­тваў пад кі­раў­ніц­твам На­тал­лі Клім­ко актыў­на пры­мае ўдзел у ра­ённых, аб­лас­ных, рэ­спуб­лі­кан­скіх свя­тах і фес­ты­ва­лях, не­адна­ра­зо­ва атрым­лі­ваў уз­на­га­ро­ды за пра­цу з май­стра­мі, за леп­шыя ка­лек­цыі тра­ды­цый­ных ра­мёс­тваў і за вы­со­кі ўзро­вень прад­эман­стра­ва­ных на вы­ста­вах ра­бот.

Да сло­ва, і ў аса­біс­тай скар­бон­цы ў На­тал­лі Клім­ко так­са­ма ёсць шмат уз­на­га­род. Так, яна лаў­рэ­ат роз­ных кон­кур­саў ся­род май­строў па вы­ці­нан­цы. Акра­мя та­го, у 2015 го­дзе за доб­ра­сум­лен­ную пра­цу, знач­ны ўклад у спра­ву ад­ра­джэн­ня і за­ха­ван­ня ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі яна бы­ла ўзна­га­ро­джа­на Падзя­кай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры кра­іны, а ў 2018 го­дзе — Га­на­ро­вай гра­ма­тай Са­ве­та Мі­ніс­траў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Ня­ўрым­слі­вая і твор­чая жан­чы­на, На­тал­ля Клім­ко ўзна­ча­ль­вае так­са­ма і клуб май­строў на­род­най твор­час­ці “Ка­ля­ро­вая аль­тан­ка”, які па­чаў сваю дзей­насць у 2012 го­дзе. У склад аб’яднан­ня на сён­ня ўва­хо­дзяць блі­зу 30 ча­ла­век, якія ства­ра­юць ад­мет­ныя тво­ры ў роз­ных га­лі­нах тра­ды­цый­ных ра­мёс­тваў — бан­дар­ства, вы­шыў­кі, ві­ці­нан­кі, ло­зап­ля­цен­ня, са­лом­кап­ля­цен­ня і мно­гіх іншых. Склад ка­лек­ты­ву па­ста­янна па­паў­ня­ецца но­вы­мі май­стра­мі, якія ўдзе­ль­ні­ча­юць ва ўсіх ме­рап­ры­емствах, што ла­дзяц­ца ў На­ваг­руд­скім ра­ёне і да­лё­ка за яго меж­амі.

Як пры­зна­ецца На­тал­ля Клім­ко, для яе быць прад­аўжа­ль­ні­кам спра­вы, но­сь­бі­там тра­ды­цый вы­ра­бу вы­ці­нан­кі-вы­бі­ван­кі — надзвы­чай­на па­чэс­на і ве­ль­мі важ­на. Та­му ўсе свае ўмен­ні і на­вы­кі яна на­ма­га­ецца пе­рад­аць вуч­ням, рас­каз­ва­ючы ім пра тэх­на­ло­гію вы­бі­ван­ня вы­ці­на­нак, а так­са­ма па­ста­янна ла­дзіць май­стар-кла­сы для шко­ль­ні­каў і гас­цей Цэн­тра. Што ж, ма­быць, так і па­він­на быць, каб не згас­ла тра­ды­цыя, каб май­стэр­ства, вя­до­мае на На­ваг­рад­чын­не не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе, і да­лей ра­да­ва­ла ўсіх ама­та­раў уні­ка­ль­ных бе­ла­рус­кіх на­род­ных ра­мёс­тваў.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"