Мора талентаў “Капелькі”

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

За знач­ны ўклад у вы­ха­ван­не твор­чай мо­ла­дзі, па­спя­хо­вы ўдзел у рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­сах і фес­ты­ва­лях спе­цы­яль­най прэ­мі­яй Прэ­зі­дэн­та кра­іны адзна­ча­ны за­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, уз­орны тэ­атр эстра­ды “Ка­пе­ль­ка” Мір­ска­га сель­ска­га До­ма ку­ль­ту­ры дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “Ба­ра­на­віц­кая ра­ённая клуб­ная сіс­тэ­ма”.

/i/content/pi/cult/886/18769/26.jpgТэ­атр эстра­ды “Ка­пе­ль­ка” быў ство­ра­ны яшчэ ў да­лё­кім 1994 го­дзе на ба­зе Мір­ска­га сель­ска­га До­ма ку­ль­ту­ры. Ужо праз ча­ты­ры га­ды ка­лек­ты­ву бы­ло пры­сво­ена га­на­ро­вае зван­не “ўзор­на­га”, а ў 2015 го­дзе — і “За­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву”.

Па сло­вах ства­ра­ль­ні­ка ка­лек­ты­ву і яго ня­змен­на­га кі­раў­ні­ка Ла­ры­сы До­вят, якая, да­рэ­чы, з’яўля­ецца і пе­ра­мож­цам XI Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су Бе­ла­рус­ка­га са­юза жан­чын “Жан­чы­на го­да — 2018”, у ка­лек­ты­ве вы­рас­та­юць і рас­цві­та­юць сап­раў­дныя эстрад­ныя зо­рач­кі, імё­ны якіх гу­чаць не то­ль­кі на ра­ённых сцэ­нах, але і на аб­лас­ных, рэ­спуб­лі­кан­скіх і на­ват між­на­род­ных фес­ты­ва­лях і кон­кур­сах. Дзя­ку­ючы гэ­та­му пра Ба­ра­на­віц­кі ра­ён ця­пер ве­да­юць не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў Рас­іі, Поль­шчы, Бал­га­рыі, Укра­іне і Літ­ве.

Тэ­атр эстра­ды з Мі­ра мае і свае тра­ды­цыі. У яго рэ­пер­ту­ары — пес­ні рус­кіх і бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў у эстрад­най апра­цоў­цы, а так­са­ма ад­мет­ныя сус­вет­ныя хі­ты. Пры пад­рых­тоў­цы кан­цэр­тных ну­ма­роў, акра­мя ва­ка­ль­на­га мас­тац­тва, шмат ува­гі над­аец­ца вы­ка­на­ль­ніц­ка­му май­стэр­ству, кас­цю­мі­ра­ван­ню, ха­рэ­агра­фіі. Амаль усе сцэ­ніч­ныя ну­ма­ры тэ­атра­лі­за­ва­ныя. У твор­чых пра­ектах, якія ства­ра­юцца “Ка­пе­ль­кай”, удзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву з’яў­ля­юцца як вы­ка­наў­ца­мі (ва­ка­ліс­та­мі, ха­рэ­огра­фа­мі, акцё­ра­мі), так і аўта­ра­мі шмат­лі­кіх пра­грам.

Да сло­ва, мно­гія вы­пус­кні­кі ўзор­на­га тэ­атра эстра­ды “Ка­пе­ль­ка” пра­цяг­ва­юць ад­ука­цыю ў твор­чых ВНУ кра­іны і ў бу­ду­чы­ні звяз­ва­юць сваё жыц­цё са сцэ­най. Так што мож­на з упэў­не­нас­цю ска­заць, што сфе­ра ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, дзя­ку­ючы “Ка­пе­ль­цы”, жы­віц­ца зу­сім не “кроп­ляй”, а цэ­лым мо­рам ад­мет­ных і та­ле­на­ві­тых эстрад­ных вы­ка­наў­цаў, якія вы­хо­дзяць з гэ­та­га ўзор­на­га ка­лек­ты­ву Мір­ска­га СДК.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"