За захаванне танцавальнай спадчыны

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

За­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ансамбль тан­ца “Кры­жа­чок” Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ўша­на­ва­ны спе­цы­яль­най прэ­мі­яй за знач­ны ўклад у за­ха­ван­не спад­чы­ны ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва і за актыў­ны ўдзел у гра­мад­ска-ку­ль­тур­ным жыц­ці кра­іны.

/i/content/pi/cult/886/18768/25.jpgУтво­ра­ны ка­лек­тыў быў яшчэ ў 1945 го­дзе, гэ­та адзін з най­ста­рэй­шых тан­ца­ва­ль­ных ансам­бляў Бе­ла­ру­сі. Зван­не на­род­на­га і на­зву “Кры­жа­чок” — па на­зве бе­ла­рус­ка­га тан­ца, які лі­чыц­ца ві­зі­тоў­кай ансамб­ля, — ён атры­маў у 1969 го­дзе, а ў 2011-м стаў за­слу­жа­ным ка­лек­ты­вам — та­кім чы­нам бы­лі адзна­ча­ны вы­со­кая якасць вы­ка­нан­ня і знач­ны ўклад у раз­віц­цё бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. Ня­гле­дзя­чы на ама­тар­скі ста­тус “Кры­жач­ка” і на тое, што ў яго скла­дзе — сту­дэн­ты і вы­пус­кні­кі БДУ, стаў­лен­не да за­ха­ван­ня бе­ла­рус­кай тан­ца­ва­ль­най спад­чы­ны і да ўзроў­ню ха­рэ­агра­фіі ў ім сап­раў­ды пра­фе­сій­нае: на пра­ця­гу мно­гіх дзе­ся­ці­год­дзяў ансам­блем кі­ра­ва­лі вя­до­мыя і пры­зна­ныя ха­рэ­огра­фы, якія на­паў­ня­лі рэ­пер­ту­ар фа­льк­лор­ны­мі тан­ца­мі з роз­ных рэ­гі­ёнаў на­шай кра­іны. Ка­лек­тыў аб’ядноў­вае лю­дзей, за­хоп­ле­ных не то­ль­кі ха­рэ­агра­фіч­ным мас­тац­твам, але і ме­на­ві­та бе­ла­рус­кім фа­льк­ло­рам, мно­гія і па­сля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та за­ста­юцца вер­ны­мі ансам­блю. Ця­пер у скла­дзе “Кры­жач­ка” пра­цуе ка­ля 40 ча­ла­век, у ім ёсць тан­ца­ва­ль­ная і аркес­тра­вая тру­пы — вы­ступ­лен­ні ад­бы­ва­юцца ў су­пра­ва­джэн­ні жы­вой му­зы­кі.

Амаль 15 га­доў ансам­блем кі­руе за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі Ігар Му­за­леў­скі, вя­до­мы ка­лі­сь­ці і па пра­цы ў Дзяр­жаў­ным ансам­блі тан­ца Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ігар Му­за­леў­скі свед­чыць, што га­лоў­ная за­да­ча “Кры­жач­ка” — за­ха­ван­не і пра­па­ган­да бе­ла­рус­кіх тан­цаў і бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ўво­гу­ле, ха­ця ў рэ­пер­ту­ары ансам­бля ёсць і вя­лі­кая ко­ль­касць тан­цаў іншых на­ро­даў све­ту.

— Мы ве­ль­мі сур’ёзна за­йма­емся сва­ёй спра­вай, у нас ве­ль­мі моц­ны і ад­да­ны тан­цу ка­лек­тыў, — га­во­рыць Ігар Му­за­леў­скі. — Але мы ня­спын­на пра­цяг­ва­ем удас­ка­на­ль­вац­ца, і кож­нае на­шае вы­ступ­лен­не за­ўсё­ды ад­бы­ва­ецца на мя­жы маг­чы­мас­цей. Гэ­та і бы­ло адзна­ча­на, бо ансамбль пра­цуе эфек­тна, пра­фе­сій­на, надзей­на: пры­го­жыя по­ста­ці, пры­го­жыя тва­ры, пры­го­жыя кас­цю­мы. Мы ма­ем вы­со­кі аўта­ры­тэт у пра­фе­сій­най ха­рэ­агра­фіч­най су­по­ль­нас­ці Бе­ла­ру­сі.

Ансамбль “Кры­жа­чок” мож­на ўба­чыць на са­мых знач­ных сцэ­нах Бе­ла­ру­сі, вы­ступ­лен­ні ансам­бля ўпры­гож­ва­юць кан­цэр­тныя пра­гра­мы буй­ных дзяр­жаў­ных ме­рап­ры­емстваў і фес­ты­ва­ляў, у тым лі­ку фес­ты­ва­лю “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску”. Ле­тась ансамбль вы­сту­паў на­ват на та­кой вя­лі­кай пля­цоў­цы, як “Мінск-арэ­на”. Акра­мя та­го, “Кры­жа­чок” мо­жа па­хва­ліц­ца ўзна­га­ро­да­мі і прэ­мі­ямі між­на­род­ных кон­кур­саў, кан­цэр­та­мі ў мно­гіх кра­інах све­ту.