На вар­це гіс­та­рыч­най па­мя­ці

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

11 сту­дзе­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Мі­ністр пра­інфар­ма­ваў кі­раў­ніц­тва ве­дам­ства аб вы­ні­ках на­ра­ды на ўзроў­ні Кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, якая ад­бы­ла­ся 6 сту­дзе­ня і бы­ла пры­све­ча­ная пы­тан­ням Го­ду гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Між інша­га, бы­ла звер­ну­тая ўва­га на не­абход­насць ства­рэн­ня да­ку­мен­та­ль­ных фі­ль­маў, якія ад­люс­троў­ва­лі б гіс­та­рыч­ную пра­ўду аб падзе­ях роз­ных пе­ры­ядаў мі­нуў­шчы­ны. Гэ­тая ра­бо­та му­сіць мець пла­на­вы і па­ста­янны ха­рак­тар.

Зноў бы­ло ўзня­тае пы­тан­не аб па­трэ­бе за­бяс­пе­чыць вы­ка­нан­не нор­мы аб прад­астаў­лен­ні ся­мі­дзе­ся­ці пра­цэн­таў эфір­на­га ча­су ра­дыё­стан­цый для тран­сля­цыі кам­па­зі­цый бе­ла­рус­кіх вы­ка­наў­цаў і му­зыч­ных ка­лек­ты­ваў, пры­тым звяр­та­ючы ўва­гу так­са­ма на якасць тво­раў, якія бу­дуць пра­па­на­ва­ныя ўва­зе слу­ха­чоў.

14 сту­дзе­ня на ба­зе Ня­свіж­ска­га па­ла­ца­ва-па­рка­ва­га ком­плек­су бы­лі пад­ве­дзе­ныя вы­ні­кі XV мо­ла­дзе­вых Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­няў. Ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з чле­на­мі збор­най кра­іны, якія год­на прад­ста­ві­лі Рэ­спуб­лі­ку Бе­ла­русь на гэ­тых спа­бор­ніц­твах. У рам­ках ура­чыс­та­га ўзна­га­ро­джан­ня га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі ўдзе­ль­ні­кам гу­ль­няў бы­ла так­са­ма пра­па­на­ва­ная свя­точ­ная пра­гра­ма, экс­кур­сія па па­ла­ца­вым ком­плек­се і ўдзел у тэ­атра­лі­за­ва­ным квэс­це.

За­ста­ецца да­даць, што ўдзел прад­стаў­ні­коў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у XV Мо­ла­дзе­вых Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­нях дзяр­жаў — удзе­ль­ніц СНД у 2021 го­дзе быў арга­ні­за­ва­ны Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры.

Спа­бор­ніц­твы ад­бы­лі­ся па 10 на­мі­на­цы­ях: фар­тэ­пі­яна, скрып­ка, ака­дэ­міч­ныя, на­род­ныя і эстрад­ныя спе­вы, на­род­ны і су­час­ны та­нец, цыр­ка­вое мас­тац­тва, на­род­ныя і ду­ха­выя інстру­мен­ты. У гу­ль­нях пры­ня­лі ўдзел ка­ля 700 дзея­чаў мас­тац­тваў вы­со­ка­га ўзроў­ню май­стэр­ства ва ўзрос­це ад 10 да 25 га­доў, сфар­мі­ра­ва­ных у дэ­ле­га­цыі ад кра­ін Сад­руж­нас­ці.

Вы­нік удзе­лу Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь: 33 уз­на­га­род­ныя да­ку­мен­ты (за 1, 2, 3 мес­цы — 15 уз­на­га­род, дып­ло­маў — 18) і 2-е ка­ман­днае мес­ца ся­род удзе­ль­ні­каў.