Халадзільнік для чытання

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Андрэй Фе­да­рэн­ка, яко­га бяс­кон­ца па­ва­жаю за грун­тоў­нае ду­ман­не ў тво­рах, пі­ша ў сва­ёй “Сеч­цы”: “І як цяс­ляр, ста­ляр бу­даў­нік ва­ло­дае ся­ке­рай, ру­бан­кам, ке­ль­маю, так і пі­сь­мен­нік па­ві­нен ста­рац­ца да аўта­ма­тыз­му ава­ло­даць мо­ваю”. Хто бу­дзе спра­чац­ца? Як, зрэш­ты, і з тым, што “мо­ваз­наў­ства” пі­сь­мен­ні­ка на­ўпрост уплы­вае на “мо­ваз­наў­ства” чы­та­ча. Але то­ль­кі ў пэў­най сту­пе­ні. Агу­ль­ная пі­сь­мен­насць па­ку­туе ад ліч­ба­ва­га на­шэс­ця ўсю­ды­існай рэ­кла­мы, дзе рэй вя­дзе ма­не­ты­за­цыя, а не арфаг­ра­фія з пун­кту­ацы­яй. Са­мы час ка­заць пра моў­ную дэг­ра­да­цыю і “дыс­тра­фію” чы­тан­ня. Фі­зі­кі пе­ра­ста­лі быць лі­ры­ка­мі, і кроп­ку з кос­кай у скла­да­ных ска­зах здо­ль­ная па­ста­віць то­ль­кі гу­ма­ні­тар­ная элі­та. На трэ­цім па­вер­се на­ша­га До­ма дру­ку пра­цуе аген­цтва “Да­лі­на ту­раў”. Яго шчы­та­вая рэ­кла­ма на­за­ляе штод­ня: “Ван­друй­це з “Да­лі­на ту­раў”. Як бы ні мя­ня­лі­ся пра­ві­лы пра­ва­пі­су, не­па­руш­ным, я пе­ра­ка­на­ны, за­ста­нец­ца ад­но: кан­струк­цыя ска­за па­він­на ад­па­вя­даць пры­нцы­пам гар­мо­ніі, а не ха­осу. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку цал­кам маг­чы­мае на­пі­сан­не “Я еду на “Мер­сэ­дэс” або “Я жы­ву ў Мінск”. Са­мае мес­ца на­га­даць: чы­тан­не за­гар­тоў­вае роз­ум.

/i/content/pi/cult/883/18711/13.jpgТак, ме­на­ві­та роз­ум, сэр­ца ды ўяў­лен­не ства­ра­юць пры­дат­ную пра­сто­ру для “га­да­ван­ня” ку­ль­ту­ры. Алтай­скі ўра­джэ­нец Ва­сіль Шук­шын па­сту­піў у інсты­тут у 25 га­доў. Пры­зна­ваў­ся з со­ра­мам, што на­чы­та­насць яго бы­ла, мяк­ка ка­жу­чы, ад­нос­ная і ве­ды. Але ён ву­чыў­ся з на­стой­лі­вас­цю пра­він­цый­на­га хлоп­ца. У вы­ні­ку здо­леў не то­ль­кі да­гнаць ад­на­кур­сні­каў, але і знач­на пе­ра­гнаць. Так пра­фе­сій­ныя чы­та­чы ста­но­вяц­ца пра­фе­сій­ны­мі пі­сь­мен­ні­ка­мі.

І яшчэ адзін да­во­лі да­лі­кат­ны мо­мант. У шмат­лі­кіх пры­біб­лі­ятэч­ных лі­та­б’яд­нан­нях не­ль­га па­ту­раць гра­фа­ман­ству. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку у мяс­цовыя аль­ма­на­хі трап­ля­юць надзвы­чай сла­быя тво­ры. Лю­бы ме­та­дыст ста­рой шко­лы цу­доў­на мя­не зра­зу­мее. А ра­бот­ні­кам ку­ль­ту­ры яшчэ раз на­га­даю пра вы­со­кую ад­каз­насць, раз і на­заў­жды ўскла­дзе­ную на іх пле­чы.

Ры­гор Ба­ра­ду­лін на­пі­саў ка­лі­сь­ці “Я, на­пэў­на, апош­ні, / Хто мо­ліц­ца сло­ву, / Як ссі­ве­лы па­га­нец / Жы­во­му агню.” Ша­ноў­ны Ры­гор Іва­на­віч, ад імя зна­ёмых мне ра­бот­ні­каў на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры ка­жу: “Вы не апош­ні! На­ша сло­ва жы­вым агнём грэе сэр­цы мно­гіх з нас!” Свя­та ве­ру ў тое, што па­сля ско­ну ба­ць­коў іх дзе­ці не пан­ясуць хат­нія кніж­ныя ка­лек­цыі ў бу­кі­ніс­ты­кі.

Так што ўда­рым чы­тан­нем па не­пі­сь­мен­стве! І тут лю­быя срод­кі да мес­ца. На­прык­лад, ме­та­дыст Жа­бін­каў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Ма­рыя Га­джы­ева па­ве­дам­ляе, што на плош­чы ра­ённа­га цэн­тра, на­суп­раць дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі, для бук­кро­сін­гу вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца… бы­лы ха­ла­дзі­ль­нік. Яго пры­вез­лі з ра­ёна, па­фар­ба­ва­лі і пры­ста­са­ва­лі пад ары­гі­на­ль­ную ша­фу. Ахоў­вае кніж­ную ёміс­тасць ме­та­ліч­ны бус­лік. Уся гэ­тая інста­ля­цыя ўзнік­ла пад­час свят­ка­ван­ня Дня го­ра­да. Мес­ца для бук­кро­сін­гу імгнен­на ста­ла для жы­ха­роў Жа­бін­кі зна­ка­вым. За па­паў­нен­нем ча­со­пі­саў і кні­жак со­чаць біб­лі­ятэ­ка­ры.

Вя­лі­кім кніж­ні­кам, як вя­до­ма, быў Мак­сім Баг­да­но­віч. Сло­вы аб­уджа­лі фан­та­зію. Фан­та­зія на­ра­джа­ла воб­ра­зы. Воб­ра­зы зна­хо­дзі­лі пры­дат­ныя сло­вы. Цяж­кая і шчас­лі­вая пра­ца па­эта! На­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Ка­мя­ке­віч рас­па­вя­ла, як быў адзна­ча­ны юбі­лей Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча ў Елкаў­скайКа­ра­лін­скай і Зэ­ль­вен­скай біб­лі­ятэ­ках. І чы­та­чы, і біб­лі­ятэ­ка­ры чы­та­лі вер­шы зор­на­га па­эта, га­ва­ры­лі пра іх уплыў на су­час­ную бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру. У на­шым Го­ме­льс­кім дзяр­жу­ні­вер­сі­тэ­це за­гад­чык ка­фед­ры Іван Штэй­нер так чы­таў лек­цыі пра Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, што кож­ны са сту­дэн­таў па­чы­наў га­на­рыц­ца, што ён бе­ла­рус. Гэ­ты ма­ла­ды ге­ній і Ку­па­лу з Ко­ла­сам пад­штур­хоў­ваў да твор­ча­га бяс­сон­ня. Тая сі­ту­ацыя, ка­лі ма­ла­дыя кла­сі­кі на­сту­па­юць на пя­ты ста­лым. Чы­тай­це кніж­кі, спа­да­ро­ве!

Не за­ста­лі­ся ў ба­ку ад свят­ка­ван­няў з на­го­ды 130-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча у кніж­ні­цах Му­ра­ва­най Ашмян­кіБа­ру­ноў і Гро­дзі Ашмян­ска­га ра­ёна. Пра гэ­та на­пі­са­ла біб­лі­ятэ­кар Ка­ця­ры­на Чай­коў­ская.

Рэ­трас­пек­ты­ву ку­ль­тур­на­га жыц­ця Ашмян­шчы­ны пра­цяг­вае за­гад­чык сель­скай біб­лі­ятэ­кі агра­га­рад­ка Га­ль­ша­ны Тац­ця­на Іва­но­ва: “9 снеж­ня споў­ні­ла­ся 120 га­доў з дня асвя­чэн­ня пра­вас­лаў­на­га хра­ма ў Га­ль­ша­нах. У су­вя­зі з гэ­тым афор­мле­на фо­та­выс­та­ва ра­бот кра­язнаў­цы, бы­лой за­гад­чы­цы на­шай уста­но­вы Ва­лян­ці­ны Ла­бу­ні­най. Экс­па­зі­цыя “Га­ль­шан­скай Свя­та-Гео­ргі­еўскай — 120!” зна­ёміць з дзей­нас­цю цар­квы ця­гам 120 га­доў”.

І апош­няя на сён­ня на­ві­на з Ашмян­ска­га ра­ёна. На­пры­кан­цы ліс­та­па­да пе­рад па­чат­кам Пі­лі­паў­ска­га (Ка­ляд­на­га) по­сту ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры агра­га­рад­ка Кра­коў­ка ла­дзі­лі тра­ды­цый­ныя вя­чор­кі: спя­ва­лі, згад­ва­лі на­род­ныя гу­ль­ні, дзя­лі­лі­ся ўспа­мі­на­мі аб ты­мі, як ра­ней ла­дзі­лі аб­рад “За­пус­ты”.

З Дзяр­жын­ска­га га­рад­ско­га до­му ку­ль­ту­ры па­ве­дам­ля­юць: 14 снеж­ня за­па­лі­лі­ся зо­рач­кі та­лен­таў удзе­ль­ні­каў чац­вёр­та­га па лі­ку аб­лас­но­га інклю­зіў­на­га фес­ты­ва­лю твор­час­ці “За­па­лі сваю зор­ку”.

Ні­на Ка­лач, за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Свіс­лац­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі, рас­па­вя­дае: “У на­шым пуб­ліч­ным цэн­тры пра­ва­вой інфар­ма­цыі дзей­ні­чае шко­ла пра­ва­вых ве­даў, дзе пра­хо­дзяць за­нят­кі са стар­шак­лас­ні­ка­мі, на якіх пры­сут­ні­ча­юць ад­ва­кат, спе­цы­яліс­ты юры­дыч­най кан­су­ль­та­цыі, на­та­ры­яль­най кан­то­ры і ра­ённа­га су­да. За­нят­кі ла­дзяц­ца ў фор­ме ды­яло­гу, тэ­ма­тыч­ных гу­та­рак, кан­су­ль­та­цый і да­паў­ня­юцца ро­ле­вы­мі і дзе­ла­вы­мі гу­ль­ня­мі”.

Не­аспрэч­на тое, што вя­ду­чая тэ­ма сён­няш­няй на­шай по­шты — пад­рых­тоў­ка да На­ва­год­ніх свят. Ме­та­дыст са Свіс­ла­чы Іры­на Ру­сак па­ве­дам­ляе, што аге­нь­чы­кі на га­лоў­най ёлцы рай­цэн­тра за­па­ле­ныя!

Свя­точ­ная ілю­мі­на­цыя ўклю­чы­ла­ся і па агра­га­рад­ках Сло­нім­ска­га ра­ёна.

У Астраў­цы з’я­віў­ся но­вы цэнтр ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці. Зна­чыць, і га­лоў­ная ёлка го­ра­да па­мя­ня­ла мес­ца. І ўсе рых­ту­юцца да Но­ва­га го­да.

На Дзят­лаў­шчы­не пра­цяг­ва­юць рэ­алі­за­цыю пра­екта “Глы­бін­кай жы­ве Бе­ла­русь”. Вось што рас­каз­вае за­гад­чык ад­дзе­ла ме­та­дыч­най ра­бо­ты Дзят­лаў­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Ма­ры­на Лу­кі­янец: “Гэ­тым раз­ам са­ма­дзей­ныя артыс­ты скі­ра­ва­лі­ся ў вёс­ку Ма­лыя Краг­ліЗа­гад­чык сек­та­ра па­зас­та­цы­янар­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Ган­на Хар­лін­ская, кі­раў­нік на­род­на­га хо­ру ве­тэ­ра­наў Тац­ця­на Шос­тка, сак­ра­тар ра­ённа­га са­ве­та ве­тэ­ра­наў Ядві­га Гуш­ча пры­еха­лі па­він­ша­ваць з 90-год­дзем Кан­стан­ці­на Він­цу­ке­ві­ча”.

З вя­лі­кай лю­боў­ю на­пі­са­ла пра Гу­дзе­ві­чы Мас­тоў­ска­га ра­ёна Анта­ні­на Чэр­нік — за­гад­чык мясц­ова­га до­ма ку­ль­ту­ры. Пры ўста­но­ве дзей­ні­ча­юць клуб ста­лых лю­дзей, ся­мей­ны клуб вы­хад­но­га дня, дзі­ця­чыя фар­ма­ван­ні. А яшчэ ёсць дзе­вяць ка­лек­ты­ваў ама­тар­скай твор­час­ці, ся­род якіх — на­род­ны і ўзор­ны ансам­блі. Цу­доў­на вя­до­мы і Гу­дзе­віц­кі дзяр­жаў­ны лі­та­ра­тур­на-кра­язнаў­чы му­зей. Сап­раў­ды, Гу­дзе­ві­чам ёсць чым па­хва­ліц­ца!

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя, і пі­шы­це пра ці­ка­вае!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"