Нашы вышыванкі — у Чыкага

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

Беларускі модны паказ у замежжы — гэта ява
Амаль 20 га­доў за­й­ма­ецца вы­шы­ван­нем воп­рат­кі ў на­цы­яна­ль­ным бе­ла­рус­кім сты­лі Ма­ры­на Ба­ні­фа­ць­ева. Жы­хар­ка Коб­ры­на ста­ла ад­ной з пер­шых у Бе­ла­ру­сі, хто па­чаў за­ймац­ца ад­ра­джэн­нем этніч­най мо­ды. А сё­ле­та яе “вы­шы­ван­кі” за­ва­ява­лі Чы­ка­га (ЗША) і Анта­лію (Тур­цыя).

/i/content/pi/cult/882/18685/13.jpgЛе­там 2021 го­да ў пад­арож­жа па аме­ры­кан­скім Чы­ка­га ад­пра­ві­ла­ся ка­лек­цыя адзен­ня “Бе­ла­ру­сач­ка”, вы­раб­ле­ная Ма­ры­най Ба­ні­фа­ць­евай. У кан­цы ліс­та­па­да бе­ла­рус­кую воп­рат­ку змаг­лі па­ба­чыць удзе­ль­ні­кі і гос­ці інтэр­на­цы­яна­ль­на­га фес­ты­ва­лю “Мат­рош­ка”, арга­ні­за­ва­на­га Рус­кай пра­вас­лаў­най цар­квой. Да­рэ­чы, бе­ла­ру­сы пры­ня­лі ўдзел у да­дзе­ным ме­рап­ры­емстве ўпер­шы­ню. І ў гэ­тым вя­лі­кая за­слу­га Юліі Кал­бы­ка, ура­джэн­кі бе­ла­рус­ка­га го­ра­да Смар­го­ні, у якой у Чы­ка­га свая ма­дэ­ль­ная шко­ла, дзе дзяў­ча­ты на­ву­ча­юцца не то­ль­кі ма­дэ­лін­гу, але і эты­ке­ту.

— Люб­лю сваю Ра­дзі­му Бе­ла­русь. У 2020 го­дзе я за­га­да­ла жа­дан­не: арга­ні­за­ваць бе­ла­рус­кі мод­ны па­каз у Чы­ка­га. Ідэя ме­рап­ры­емства: па­зна­ёміць гас­цей з Бе­ла­рус­сю, — га­во­рыць Юлія.

У гэ­тым го­дзе ма­ры спраў­дзі­лі­ся, у вы­ні­ку з’явіў­ся шоу-ну­мар “Ча­раў­ні­ца”, у якім дэ­ман­стру­ецца воп­рат­ка, вы­раб­ле­ная каб­рын­чан­кай. Та­кім чы­нам, дзя­ку­ючы твор­ча­му тан­дэ­му Юліі Кал­бы­ка і Ма­ры­ны Ба­ні­фа­ць­евай у Аме­ры­цы па­пу­ля­ры­зу­ецца бе­ла­рус­кая ку­ль­ту­ра.

На­пры­кан­цы гэ­та­га го­да су­кен­ка з ка­лек­цыі “Ла­душ­ка”, аўта­рам якой так­са­ма з’яўля­ецца каб­рын­чан­ка Ма­ры­на Ба­ні­фа­ць­ева, за­ва­ява­ла ту­рэц­кую Анта­лію. Су­кен­ка бы­ла прад­стаў­ле­на на кон­кур­се пры­га­жос­ці “Міс Еўра­зія — 2021”. Дэ­ман­стра­ва­ла ўбор Ды­яна Дзей­кун з Рэ­чы­цы, ву­ча­ні­ца сту­дыі мо­ды і сты­лю Set_models Rechitsa. Аксэ­су­ары да ка­лек­цыі вы­ра­бі­ла Ве­ра Пу­шы­на з рас­ійска­га го­ра­да Іжэў­ска.

Трэ­ба адзна­чыць, што і ў ся­бе на ра­дзі­ме вы­шы­тая ў на­цы­яна­ль­ным сты­лі воп­рат­ка Ма­ры­ны Ба­ні­фа­ць­евай ка­рыс­та­ецца па­пу­ляр­нас­цю.

— Ме­на­ві­та за­пат­ра­ба­ва­насць і ста­ла га­лоў­ным ру­ха­ві­ком раз­віц­ця гэ­та­га кі­рун­ку і ге­не­ра­та­рам но­вых ідэй, — дзе­ліц­ца сак­рэ­та­мі коб­рын­скі ма­дэ­ль­ер.

На­тал­ля КАН­ДРА­ШУК, Коб­рын

Фо­та з архі­ва Ма­ры­ны Ба­ні­фа­ць­евай