Аўтар “Зор­кі Ве­не­ры” на па­штоў­ках

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Пер­шыя па­штоў­кі ў го­нар бе­ла­рус­кіх лі­та­ра­та­раў з’яві­лі­ся ў 1906 го­дзе. Іх вы­пус­ці­ла бе­ла­рус­кая вы­да­вец­кая су­пол­ка ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу “За­гля­не со­нца і ў на­ша ва­кон­ца”. На па­штоў­ках бы­лі парт­рэ­ты Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча і Янкі Лу­чы­ны.

/i/content/pi/cult/881/18673/32.jpgКла­сік бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, аўтар зна­ка­мі­тай “Зор­кі Ве­не­ры” Мак­сім Баг­да­но­віч (1891–1917) на па­штоў­ках з’явіў­ся па­сля Дру­гой сус­вет­най вай­ны. У 1958, 1963 і ў 1973 га­дах у бе­ла­рус­кіх дзяр­жаў­ных вы­да­вец­твах вы­хо­дзі­лі пад­бор­кі па­што­вак з парт­рэ­та­мі мно­гіх бе­ла­рус­кіх пі­сь­мен­ні­каў. Ся­род іх быў і парт­рэт Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. А ў 1978 го­дзе мас­коў­скае вы­да­вец­тва “Со­вет­ский ху­дож­ник” парт­рэт Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка Мо­на­са Ма­нан­сзо­на (1917–1980) рэ­пра­ду­цы­ра­ва­ла на па­штоў­цы.

Ары­гі­на­ль­ная па­штоў­ка, пры­све­ча­ная Мак­сі­му Баг­да­но­ві­чу, з’яві­ла­ся на­кла­дам 10 000 асоб­ні­каў у 1981 го­дзе ў мін­скім вы­да­вец­тве “Бе­ла­русь”. Над па­штоў­кай пра­ца­ва­лі вя­до­мыя май­стры — гра­фік Пят­ро Дра­чоў (1937–2005) і фа­тог­раф Ва­лян­цін Жда­но­віч (1937–1992), якія па архіў­ных ма­тэ­ры­ялах да­след­чы­цы твор­час­ці Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча Ні­ны Ва­та­цы (1908–1997) ад­на­ві­лі парт­рэт па­эта і пе­ра­нес­лі яго на па­штоў­ку. Да­рэ­чы, Ні­на Ба­ры­саў­на Ва­та­цы ўсё жыц­цё за­йма­ла­ся баг­да­но­ві­чаз­наў­ствам. Яна ад­шу­ка­ла і апуб­лі­ка­ва­ла не­вя­до­мыя тэк­сты, аўтог­ра­фы і фо­та­здым­кі Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, скла­ла лі­та­ра­тур­ны аль­бом пра яго жыц­цё і твор­часць (су­мес­на з Але­гам Лой­кам, 1968) і збор­нік успа­мі­наў і бі­ягра­фіч­ных ма­тэ­ры­ялаў “Шлях па­эта” (1975), біб­лі­ягра­фіч­ны ўка­за­ль­нік тво­раў, аўтог­ра­фаў і кры­тыч­най лі­та­ра­ту­ры “Мак­сім Баг­да­но­віч” (1977). Ні­на Ва­та­цы ад­са­чы­ла гіс­то­рыю парт­рэ­та Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. На па­штоў­цы той парт­рэт, які ўпер­шы­ню з’явіў­ся ў дру­гім вы­дан­ні збор­ні­ка “Вя­нок” (Ві­ль­ня, 1927), уяў­ляе са­бой фраг­мент з гру­па­во­га здым­ка су­пра­цоў­ні­каў ярас­лаў­скай га­зе­ты “Го­лос”, дзе пра­ца­ваў па­эт, зроб­ле­ны ў 1915 го­дзе.

Не­ка­ль­кі па­што­вак з вы­ява­мі кла­сі­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры па­ба­чы­лі свет да 100-год­дзя Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Бы­лое Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі СССР у 1991 го­дзе ў Мас­кве вы­пус­ці­ла 100-ты­сяч­ным на­кла­дам па­штоў­ку, на якой ад­люс­тра­ва­ны парт­рэт Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, чар­ні­лі­ца з пя­ром, кні­гі ў ле­вым ку­точ­ку па­штоў­кі і тэкст звер­ху: “100 га­доў з дня на­ра­джэн­ня”, а ўні­зе пад парт­рэ­там на­пі­са­на: “Бе­ла­рус­кі па­эт Мак­сім Баг­да­но­віч 1891–1917”. Аўта­рам па­штоў­кі з’яўля­ецца мас­тач­ка Яўге­нія Га­лу­бят­ні­ка­ва.

Ары­гі­на­ль­ная па­штоў­ка да 100-год­дзя Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча вы­йшла з дру­ку ў Нью-Ёрку. Па­штоў­ку вы­пус­ціў Бе­ла­рус­кі Інсты­тут на­ву­кі і мас­тац­тва, аўта­рам яе з’яўля­ецца мас­тач­ка Ірэ­на Ра­га­ле­віч-Дуд­ко. Па­штоў­ка вы­йшла на бе­ла­рус­кай і англій­скай мо­вах.

Адзна­чы­ла 100-год­дзе кла­сі­ка і мін­скае вы­да­вец­тва “Бе­ла­русь”. Яно ў 1991 го­дзе так­са­ма вы­пус­ці­ла па­штоў­ку, пры­све­ча­ную Мак­сі­му Баг­да­но­ві­чу, у афар­млен­ні Мі­ха­ла Ба­раз­ны.

Шмат зра­бі­ла для ўша­на­ван­ня па­мя­ці Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча гро­дзен­ская па­этка і пуб­лі­цыс­тка Да­ну­та Бі­чэль. Дзя­ку­ючы яе руп­лі­вас­ці ў 1986 го­дзе ў Грод­не быў ад­кры­ты му­зей па­эта, дзе спа­да­ры­ня Да­ну­та да 1998 го­да яго ўзна­ча­ль­ва­ла. Гэ­та дзя­ку­ючы Да­ну­це Бі­чэль у гро­дзен­скім му­зеі Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча ад­бы­ва­лі­ся шмат­лі­кія ве­ча­ры, сус­трэ­чы, прэ­зен­та­цыі. Му­зей вы­да­ваў бук­ле­ты, кні­гі, за­пра­шэн­ні і, вя­до­ма ж, па­штоў­кі. У 1996 го­дзе ў Гро­дзен­скай дру­кар­ні на­кла­дам 500 асоб­ні­каў бы­ла вы­пуш­ча­на па­штоў­ка, пры­све­ча­ная ма­ці Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча Ма­рыі Баг­да­но­віч (1869–1896). На ад­ным ба­ку па­штоў­кі змеш­ча­ны парт­рэт ма­ла­дой і пры­го­жай Ма­рыі Баг­да­но­віч і рад­кі з вер­ша Мак­сі­ма: “І ці­ха ду­маў я: быць мо­жа, лю­боў, па­лёг­шы ў тру­нах, пе­ра­маг­ла і смер­ці жах!”. А на ад­ва­рот­ным ба­ку па­штоў­кі над­ру­ка­ва­ны верш па­эта “Ра­манс”:

Не знай­сці мне спа­кою

Ні цём­най но­чай, ні днём,

Бо лю­боў мя­не му­чыць і па­ліць

Пя­ке­ль­ным агнём.

Але ве­да­ма: каб апа­ліў­шы­ся,

Боль за­глу­шыць, —

Трэ­ба то­ль­кі да ра­ны

Ха­лод­най зям­лі пры­ла­жыць.

Пэў­на пры­йдзец­ца мне

Па­ха­вац­ца ў сы­рую зям­лю,

Каб су­ці­шыць му­чэн­ні

І тую за­быць, што люб­лю.

У 1997 го­дзе Гро­дзен­скі му­зей Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча вы­дае яшчэ ад­ну па­штоў­ку, на гэ­ты раз з парт­рэ­там па­эта. На­клад па­штоў­кі скла­даў 400 асоб­ні­каў.

Гра­мад­ска-ку­ль­тур­ны дзеяч, на­ву­ко­вец, ка­лек­цы­янер Ана­толь Бе­лы (1939–2011) за­сна­ваў у 1990 го­дзе і ад­крыў у 1999-м на ўлас­най ся­дзі­бе ў го­ра­дзе Ста­рыя Да­ро­гі пры­ват­ны мас­тац­кі му­зей. У му­зеі да сён­няш­ніх дзён экс­па­ну­ецца ка­ля 1700 тво­раў жы­ва­пі­су, гра­фі­кі, ску­льп­ту­ры, мед­аль­ерна­га і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі. У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны парт­рэ­ты кня­зёў, па­лка­вод­цаў, ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кіх дзея­чаў Бе­ла­ру­сі, ба­та­ль­ныя кар­ці­ны, кра­яві­ды, по­мні­кі дой­лід­ства, га­ра­ды і за­мкі Бе­ла­ру­сі, бюс­ты і мед­алі, зроб­ле­ныя ў го­нар зна­ка­мі­тых дзея­чаў Ба­ць­каў­шчы­ны. Ёсць там і бюс­ты Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча і яго ба­ць­кі Ад­ама Баг­да­но­ві­ча. Ана­толь Бе­лы пры жыц­ці вы­даў се­рыю па­што­вак, на якіх ад­люс­тра­ва­ны вя­лі­кія бе­ла­ру­сы ХХ ста­год­дзя. Ад­на з па­што­вак пры­све­ча­на Ад­аму і Мак­сі­му Баг­да­но­ві­чам: на ад­ным ба­ку — бюс­ты Мак­сі­ма і Ад­ама Баг­да­но­ві­чаў, на ад­ва­рот­ным — верш Яўге­на Гуч­ка “Па­рыж — Ста­рыя Да­ро­гі” з рад­ка­мі: “Ад­ам і Мак­сім Баг­да­но­ві­чы па­ўста­лі так­са­ма ў ме­та­ле над­ое­чы…”.

Ма­ла­дзе­чан­ская цэн­тра­ль­ная ра­ённая біб­лі­ятэ­ка імя Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча да яго 115-год­дзя вы­пус­ці­ла ка­ля­ро­вую па­штоў­ку, пры­све­ча­ную па­эту і Ра­ку­цёў­шчы­не. Ле­там на ўскра­іне Ра­ку­цёў­шчы­ны ў 1911 го­дзе гас­ця­ваў Мак­сім. “Стра­ні­ца леп­шая ў што­дзён­ні­ку жыц­ця!” — так на­зваў па­эт гэ­ты час. Там ён на­пі­саў два цык­лы вер­шаў — “Ста­рая Бе­ла­русь” і “Мес­та” (уся­го 17 вер­шаў) — і дзве па­эмы: “У вёс­цы” і “Ве­ра­ні­ка”.

Му­зе­іфі­ка­цыя ра­ку­цёў­шчын­скіх мес­цаў па­ча­ла­ся ў 1970-х га­дах. А ў 1977 го­дзе ў вёс­цы Ра­ку­цёў­шчы­на на ўспа­мін аб зна­хо­джан­ні там па­эта па­стаў­ле­ны два по­мні­кі-ва­лу­ны: адзін як веч­ная свеч­ка па­мя­ці, на дру­гім вы­бі­ты рад­кі з “Са­не­та” Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. У 1981 го­дзе ў вёс­цы ка­ля по­мні­ка бе­ла­рус­кі­мі лі­та­ра­та­ра­мі па­са­джа­ны ме­ма­ры­яль­ны “Мак­сі­маў сад”.

У 1994 го­дзе там быў ство­ра­ны фі­лі­ял му­зея Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча “Фа­ль­ва­рак Ра­ку­цёў­шчы­на”, які ўклю­чае ся­дзі­бу Лыч­коў­скіх (до­мік аран­да­та­ра, фа­ль­вар­ка­вая ха­та, гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы), тэ­ры­то­рыю ва­кол ся­дзі­бы, Мак­сі­ма­ву кры­ні­цу. Што­год тут ад­бы­ва­ецца свя­та па­эзіі і пес­ні “Ра­ку­цёў­скае ле­та”, пры­све­ча­нае па­мя­ці Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча.

Ма­ла­дзе­чан­скія кра­язнаў­цы Мі­хась Каз­лоў­скі і Ба­рыс Бра­цук да 120-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча ў Ма­ла­дзеч­не вы­пус­ці­лі сваю чор­на-бе­лую па­штоў­ку з парт­рэ­там Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча.

Сяр­гей ЧЫГ­РЫН

Па­штоў­кі з ка­лек­цыі аўта­ра