Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Пошук адказаў на выклікі часу
10 снеж­ня у Мін­ску ў кан­грэс-хо­ле гас­ці­ні­цы “Прэ­зі­дэнт-Га­тэль” ад­быў­­ся VIII Фо­рум ма­ла­дых жур­на­ліс­таў “Тра­ды­цый­ныя і но­выя мед­ыя: вы­клі­кі і маг­чы­мас­ці”.
Парт­ал у “...Квар­тал”
18 (для наведвальнікаў) снежня На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Бе­ла­ру­сі гас­цін­на ад­крые дзве­ры но­ва­га вы­ста­вач­на­га кор­пу­са. З гэ­тай на­го­ды мы вы­ра­шы­лі па­бы­ваць у му­зеі на­пя­рэ­дад­ні важ­най не то­ль­кі для яго, але і для ўсёй кра­іны падзеі і ўба­чыць на ўлас­ныя во­чы апош­нія штры­хі пад­рых­тоў­кі да ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця.
Ле­ген­дар­ная апе­ра­цыя прад­выз­на­чы­ла...
3 снеж­ня ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ад­кры­ла­ся ча­со­вая экс­па­зі­цыя “Біт­ва за Мас­кву. Не­ўмі­ру­часць подзві­гу”, пры­све­ча­ная 80-год­дзю ле­ген­дар­най біт­вы 1941–1942 га­доў. Вы­ста­ва арга­ні­за­ва­ная з іні­цы­яты­вы Па­ста­янна­га Ка­мі­тэ­та Са­юзнай дзяр­жа­вы пры са­дзей­ні­чан­ні мэ­ра го­ра­да Мас­квы і Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.
Цік-Ток у рэжыме нон-стоп, або YouTube спяшаецца на дапамогу
Як пра­цу­ецца ра­ённым Да­мам і Цэн­трам ку­ль­ту­ры пад­час не­спры­яль­на­га эпі­дэ­мі­яла­гіч­на­га ста­но­віш­ча? Чым сён­ня жы­вуць Да­мы і Цэн­тры ку­ль­ту­ры роз­ных ра­ёнаў Бе­ла­ру­сі? Як рэ­агу­юць на ска­ра­чэн­не ко­ль­кас­ці на­вед­ва­ль­ні­каў кан­цэр­таў і твор­чых імпрэз? Ці актыў­ні­ча­юць у інтэр­нэ­це, пры­цяг­ва­ючы ўва­гу не то­ль­кі ста­лых, але і но­вых сва­іх пры­хі­ль­ні­каў? Гэ­тыя ды мно­гія іншыя пы­тан­ні “К” за­да­ла кі­раў­ні­кам не­ка­то­рых РДК Бе­ла­ру­сі.
Паўтысячы экспанатаў
Вы­ха­ван­не ці­каў­нас­ці да гіс­то­рыі і тра­ды­цый сва­ёй ма­лой ра­дзі­мы — адзін з важ­ных кам­па­нен­таў ра­бо­ты клуб­ных уста­ноў Астра­вец­ка­га ра­ёна. Ме­на­ві­та для гэ­та­га пры ад­дзе­ле ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су агра­га­рад­ка Рым­дзю­ны актыў­на пра­цуе сён­ня ку­ток ста­ра­жыт­на­га по­бы­ту.
Самае распаўсюджанае рамяство
Пля­цен­нем з са­лом­кі за­йма­лі­ся здаў­на. З яе вы­раб­ля­лі хат­нія рэ­чы, аб­ярэ­гі, га­лаў­ныя ўбо­ры, цац­кі і ўпры­гож­ван­ні. Тра­ды­цыі пля­цен­ня пра­цяг­ва­юцца і сён­ня. Ця­пер най­бо­льш па­пу­ляр­ныя ку­фэр­кі, шка­тул­кі, на­сцен­ныя пано, га­лаў­ныя ўбо­ры... На Свіс­лач­чы­не, ма­быць, гэ­та са­мы рас­паў­сю­джа­ны від тра­ды­цый­ных ра­мёс­тваў.
Ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ныя мі­ра­жы. У мастацтве і рэчаіснасці
Ка­лі-ні­ка­лі на вы­ста­вах су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва я згад­ваю ма­ла­досць, 70-я га­ды. Гэ­та быў час, ка­лі адзі­на пра­ві­ль­ным мас­тац­твам афі­цый­на лі­чыў­ся зра­зу­ме­лы про­ста­му ча­ла­ве­ку рэ­алізм з ака­дэ­міч­ным ухі­лам, а ўсё, што ў гэ­ты фар­мат не ўпліш­чва­ла­ся, слу­жы­ла ілюс­тра­цы­ямі да кры­тыч­ных опу­саў пра за­ня­пад бур­жу­азнай ку­ль­ту­ры. Рэ­пра­дук­цыі тво­раў Ва­сі­ля Кан­дзін­ска­га, Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча, Мак­са Эрнста, Са­ль­ва­до­ра Да­лі, Джэк­са­на По­ла­ка, Ген­ры Му­ра і іншых ка­ры­фе­яў я ўпер­шы­ню па­ба­чыў ме­на­ві­та ў та­ко­га ро­ду пра­па­ган­дыс­цкіх бра­шу­рах. А па­ко­ль­кі ў нас та­ды та­ко­га мас­тац­тва па вы­зна­чэн­ні і бліз­ка быць не маг­ло, праз сваю не­да­ся­га­ль­насць яно ва­бі­ла як мі­раж у пус­тэ­ль­ні. Сён­ня гэ­тыя мі­ра­жы ма­тэ­ры­ялі­за­ва­лі­ся.
Ён быў свабодным у творчасці
На ста­ліч­ных вы­ста­вач­ных пля­цоў­ках ця­пер пра­хо­дзіць Пер­шае тры­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва “Кан­цэпт” — мас­тац­тва акту­аль­на­га, аван­гар­дна­га, кан­цэп­ту­аль­на­га. Ба­га­тую па­літ­ру тры­ена­ле скла­лі тво­ры вя­лі­ка­га мнос­тва пра­фе­сій­ных мас­та­коў і па­чат­коў­цаў, якім ёсць чым здзі­віць і ўра­зіць па-за меж­амі тра­ды­цый­най твор­час­ці. Ся­род гэ­тых су­час­ных, у асноў­ным ма­ла­дых аўта­раў вы­лу­ча­ецца імя мэт­ра аван­гар­дна­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі — Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва з Ві­цеб­ска, які сё­ле­та па­кі­нуў наш свет, тро­хі не да­жыў­шы да свай­го 95-год­дзя. Яго твор­часць — так­са­ма су­час­ная, так­са­ма ма­ла­дая. У меж­ах тры­ена­ле “Кан­цэпт” у Га­рад­ской мас­тац­кай га­ле­рэі тво­раў Л. Д. Шча­мя­лё­ва 1 снеж­ня ад­кры­ла­ся вы­ста­ва жы­ва­пі­су Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва “Як ёсць…”.
Мода. Музыка. Маладосць. У аздобе настальгіі
Кож­ны ча­ла­век хоць ад­ной­чы ў жыц­ці ды су­ты­ка­ецца з пра­бле­маю ста­рых рэ­чаў. І вы­кі­нуць шка­да, і тры­маць ня­ма дзе. На­вош­та мне ста­ры пра­йгра­ва­ль­нік і вя­лі­кі стос ві­ні­ла­вых плас­ці­нак, ка­лі му­зы­ку я слу­хаю праз Се­ці­ва? Але ж гэ­та па­мяць юнац­тва… А з гэ­ты­мі цац­ка­мі гу­ля­лі мае дзе­ці. А гэ­тыя кні­гі мне ня­ма ка­лі пе­ра­чыт­ваць, але ж ка­лі­сь­ці я быў у за­хап­лен­ні ад гэ­тых тэк­стаў — ця­пер гля­джу на вок­лад­кі і пе­ра­жы­ваю тое па­чуц­цё зноў… А рэ­чы, якія ні да ча­го не пры­ста­су­еш, — мо­жа, ад іх па­зба­віц­ца? Не, шка­да: сяб­ры да­ры­лі. Мая ба­бу­ля да ско­ну за­хоў­ва­ла цэ­лую ка­лек­цыю шмат­коў роз­ных тка­нін. Гэ­та быў яе “архіў”. Ба­бу­ля бы­ла доб­рай швач­кай, з та­го і жы­ла ў вай­ну ды і по­тым — у цяж­кія па­сля­ва­енныя га­ды. Бра­ла ба­бу­ля та­кі шма­ток у ру­кі і рас­каз­ва­ла, якая з гэ­тай тка­ні­ны бы­ла су­кен­ка, хто яе за­маў­ляў, як склаў­ся лёс жан­чы­ны, што на­сі­ла гэ­тую су­кен­ку. А ўспом­ніў я гэ­та на вы­ста­ве “Мо­да. Му­зы­ка. Ма­ла­досць”, што пра­хо­дзіць у Га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га.
На тым трымаецца грамадства...
На­суп­раць май­го акна, на за­сне­жа­ным га­зо­не ў ата­чэн­ні дэ­ка­ра­тыў­на­га хмыз­ня­ку дня­мі ўзнік не­звы­чай­ны ху­та­рок. Я на­зваў яго “Ка­ці­нае шчас­це”. Кла­пат­лі­выя жы­ха­ры зра­бі­лі для ба­дзяж­ных ка­тоў жыт­ло з кар­дон­ных ка­ро­бак са­мых роз­ных па­ме­раў. Архі­тэк­ту­ра на­ва­бу­ду ўраж­вае. Але ад­ра­зу знай­шлі­ся і ква­та­ран­ты: бе­лыя, чор­ныя, ру­дыя ды стра­ка­тыя. Бо­льш за тое, най­бо­льш актыў­ныя ва­лан­цё­ры па­спры­ялі та­му, каб кош­кам зра­бі­лі апе­ра­цыі для та­го, каб тыя не ме­лі бо­льш ка­ця­ня­так. Ме­ра жор­сткая, але вы­му­ша­ная. Штод­ня хвас­та­тую гра­ма­ду кор­мяць жан­чы­ны, муж­чы­ны, мо­ладзь, шко­ль­ні­кі, зу­сім ма­ле­нь­кія дзет­кі. Ура­жан­не та­кое, што ўвесь свет лю­біць на­се­ль­ніц­тва ху­тар­ка. Хто ж та­ды пры­му­сіў ка­тоў ба­дзя­жыць ды га­ла­да­ваць, а цяп­ло шу­каць — пад лег­ка­ві­ка­мі? На­ша хат­няя кот­ка Чэл­сі пад­оўгу ся­дзіць на пад­ва­кон­ні і на­зі­рае за ху­тар­ской мі­тус­нёй. Яна на­ват не ўяў­ляе, што та­кі лёс мо­жа на­пат­каць і яе. Пра­ві­ль­на, да­рэ­чы, ро­біць. Яна ў ся­м’і — га­лоў­ная. Ка­лі я з пры­чы­ны сто­мы спра­бую з гэ­тым не па­га­джац­ца, кры­чу і ту­паю на­га­мі, Чэл­сі дэ­ман­стра­тыў­на зні­кае, каб праз па­ўга­дзі­ны ве­се­ла пры­бег­чы аб­ды­мац­ца і гла­дзіц­ца. Яна — раз­умней­шая за мя­не, бо не пры­знае зла, та­му спа­чу­вае мне і ўся­ляк да­па­ма­гае спра­віц­ца са ста­рас­цю. У ад­ным з сён­няш­ніх ліс­тоў на­пі­са­на, што спа­чу­ван­не і да­па­мо­га — тыя кі­ты, на якіх тры­ма­ецца гра­мад­ства. Цал­кам згод­ны.
Расійскі марафон хору хлопчыкаў
25–30 ліс­та­па­да хор хлоп­чы­каў і юна­коў імя Іга­ра Жу­раў­лен­кі Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі, якім кі­руе Ся­мён Клі­ма­наў, пра­вёў шэ­раг кан­цэр­таў і твор­чых сус­трэч у Мас­кве і Ту­ле. Ме­рап­ры­емствы пра­во­дзі­лі­ся ў рам­ках пла­на су­пра­цоў­ніц­тва мі­ніс­тэр­стваў ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі на 2019–2021 гг. Бо­льш пад­ра­бяз­на пра тую па­ездку рас­ка­заў ды­рэк­тар на­ву­ча­ль­най уста­но­вы Аляк­сандр ПА­ЛЯ­КОЎ.
Усе­люб — мес­ца не­звы­чай­нае
Усе­люб — мяс­тэч­ка не­па­да­лёк ад На­ваг­руд­ка, дзе за­ха­ва­лі­ся са­мы ста­ра­жыт­ны кас­цёл у Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма бы­лая ся­дзі­ба ірлан­дска­га ро­ду О’Рур­каў. Доў­гі час па­се­ліш­чам ва­ло­да­лі шлях­ці­чы з ро­ду Не­мі­ро­ві­чаў. Ця­пер мес­ца ад­ра­джа­ецца дзя­ку­ючы ў тым лі­ку цу­дат­вор­най фі­гу­ры Ма­ці Бо­жай Но­ва­га Жыц­ця. Усе­люб апош­нім ча­сам усё час­цей згад­ва­ецца ў са­цы­яль­ных сет­ках і ту­рыс­тыч­ных мар­шру­тах. Най­перш з-за кас­цё­ла Свя­то­га Ка­зі­мі­ра (1433 год), які аб’яднаў ва­кол ся­бе не то­ль­кі ка­то­лі­каў, але так­са­ма прад­стаў­ні­коў іншых кан­фе­сій і све­та­пог­ля­даў. Сён­ня вёс­ка — адзін з ду­хоў­ных і ку­ль­тур­ных цэн­траў рэ­гі­ёна, тут пра­во­дзяц­ца фэс­ты, экс­кур­сіі і фо­та­выс­та­вы. Ёсць на­ват га­ле­рэя, дзе твор­цы ві­зу­алу мо­гуць па­ка­заць свае шэ­дэў­ры гле­да­чам. Але так бы­ло не за­ўсё­ды. Лі­та­ра­ль­на за апош­нія не­ка­ль­кі га­доў кас­цёл і тэ­ры­то­рыя ва­кол яго ажы­ві­лі­ся і ста­лі пры­цяг­ваць бо­льш ту­рыс­таў і вер­ні­каў.
Як адазвалася наша кіна-слова
Азі­ра­ючы­ся, уз­гад­ваю да ўнія падзеі, ана­лі­зую: які вы­чвар­ны лан­цуг сус­трэч і аб­ста­він!.. Але на­па­чат­ку не­абход­ная тлу­ма­ча­ль­ныя інфар­ма­цыя пра дзве жыц­цё­выя лі­ніі, якія праз кі­на­вы­па­дак сыш­лі­ся раз, а бо­льш як праз па­ўста­год­дзя су­джа­на ім бу­дзе пе­ра­сек­чы­ся — ды так не­спа­дзя­ва­на!
Аўтар “Зор­кі Ве­не­ры” на па­штоў­ках
Пер­шыя па­штоў­кі ў го­нар бе­ла­рус­кіх лі­та­ра­та­раў з’яві­лі­ся ў 1906 го­дзе. Іх вы­пус­ці­ла бе­ла­рус­кая вы­да­вец­кая су­пол­ка ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу “За­гля­не со­нца і ў на­ша ва­кон­ца”. На па­штоў­ках бы­лі парт­рэ­ты Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча і Янкі Лу­чы­ны.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»