Пошук адказаў на выклікі часу

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

10 снеж­ня у Мін­ску ў кан­грэс-хо­ле гас­ці­ні­цы “Прэ­зі­дэнт-Га­тэль” ад­быў­­ся VIII Фо­рум ма­ла­дых жур­на­ліс­таў “Тра­ды­цый­ныя і но­выя мед­ыя: вы­клі­кі і маг­чы­мас­ці”.

/i/content/pi/cult/881/18660/4.jpgАрга­ні­за­та­ра­мі фо­ру­му вы­сту­пі­лі Мі­ніс­тэр­ства інфар­ма­цыі, Бе­ла­рус­кі рэ­спуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі і Бе­ла­рус­кі са­юз жур­на­ліс­таў. Удзел у ме­рап­ры­емстве пры­ня­лі ка­ля ста пя­ці­дзе­ся­ці ма­ла­дых жур­на­ліс­таў дзяр­жаў­ных рэ­спуб­лі­кан­скіх і рэ­гі­яна­ль­ных срод­каў ма­са­вай інфар­ма­цыі, кі­раў­ні­кі вя­ду­чых дзяр­жаў­ных СМІ на­шай кра­іны, прад­стаў­ні­кі гра­мад­скіх арга­ні­за­цый, сту­дэн­ты фа­ку­ль­тэ­та жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, па­лі­то­ла­гі, мед­ыя­экспер­ты, а так­са­ма па­пу­ляр­ныя бло­ге­ры. Фо­рум на­кі­ра­ва­ны на па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі, раз­віц­цё ўнут­рып­ра­фе­сій­най і між­на­род­най ка­му­ні­ка­цыі ма­ла­дых жур­на­ліс­таў, фар­мі­ра­ван­не адзі­най мед­ыя­су­по­ль­нас­ці Бе­ла­ру­сі ў мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня дзяр­жаў­ных пры­яры­тэ­таў у раз­віц­ці на­цы­яна­ль­най інфар­ма­цый­най пра­сто­ры.

Пле­нар­нае па­ся­джэн­не фо­ру­ма ад­крыў мі­ністр інфар­ма­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Пяр­цоў, які адзна­чыў, што ма­ла­дое па­ка­лен­не ў бо­ль­шай сту­пе­ні спа­жы­вае на­ві­ны праз са­цы­яль­ныя сет­кі і ме­сэн­джа­ры. У мен­шай сту­пе­ні — праз інтэр­нэт-сай­ты, а яшчэ ў мен­шай — праз тра­ды­цый­ныя срод­кі ма­са­вай інфар­ма­цыі, асаб­лі­ва праз прэ­су. У су­час­ных аб­ста­ві­нах, ка­лі на­бі­ра­юць па­пу­ляр­насць са­цы­яль­ныя сет­кі і ме­сэн­джа­ры, якія ро­бяц­ца ў ася­род­дзі мо­ла­дзі асноў­ны­мі кры­ні­ца­мі інфар­ма­цыі, асаб­лі­ва важ­на на­ву­чыць ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў да­но­сіць звес­ткі да аўды­то­рыі праз гэ­тыя но­выя ка­на­лы ка­му­ні­ка­цыі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы пры­тым кла­січ­ную пра­ўдзі­вую жур­на­ліс­ты­ку, у якой сён­ня ёсць асаб­лі­вая па­трэ­ба. Мі­ністр за­ры­ента­ваў ма­ла­дых жур­на­ліс­таў на пры­мя­нен­не ў сва­ёй пра­цы но­вых тэх­на­ло­гій, што да­зво­ліць зра­біць іх СМІ бо­льш ды­на­міч­ны­мі і за­пат­ра­ба­ва­ны­мі.

Так­са­ма пра­гу­ча­лі вы­сту­пы пер­ша­га сак­ра­та­ра Цэн­тра­ль­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га рэ­спуб­лі­кан­ска­га са­юза мо­ла­дзі Аляк­сан­дра Лу­к’я­на­ва, стар­шы­ні пра­ўлен­ня рэ­спуб­лі­кан­ска­га дзяр­жаў­на-гра­мад­ска­га аб’­яднан­ня “Бе­ла­рус­кае та­ва­рыс­тва “Ве­ды” Ва­дзі­ма Гі­гі­на і мно­гіх прад­стаў­ні­коў жур­на­ліс­цкай су­по­ль­нас­ці. У вы­сту­пах і аб­мер­ка­ван­нях бы­лі ўзня­тыя тэ­мы раз­віц­ця тра­ды­цый­ных і но­вых мед­ыя, пра­мо­цыі СМІ ў са­цы­яль­ных сет­ках і ме­сэн­джа­рах. Га­ра­чыя дыс­ку­сіі і вя­лі­кую за­ці­каў­ле­насць вы­клі­ка­лі да­кла­ды, пры­све­ча­ныя пы­тан­ням аб’екты­віз­му і па­лі­тыч­най мэ­та­згод­нас­ці ў су­час­най жур­на­ліс­ты­цы, ме­та­дам ра­бо­ты на плат­фор­ме Youtube, дос­ве­ду раз­мяш­чэн­ня і ма­не­ты­за­цыі кан­тэн­ту ў са­цы­яль­ных сет­ках, асно­вам пра­цы жур­на­ліс­та ў экс­трэ­ма­ль­ных умо­вах, спо­са­бам апты­мі­за­цыі тэк­стаў пад по­шу­ка­выя за­пы­ты, пра­ві­лам па­бу­до­вы аса­біс­та­га брэн­ду ў мед­ыяп­рас­то­ры, а так­са­ма за­ко­нам існа­ван­ня та­ко­га но­ва­га жан­ру інтэр­нэт-жур­на­ліс­ты­кі, як аўтар­скі блог.

Так­са­ма ў рам­ках фо­ру­му пра­йшла цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су ма­ла­дых жур­на­ліс­таў “Дэ­бют”. Пе­ра­мож­цы бы­лі вы­зна­ча­ныя ў шас­ці на­мі­на­цы­ях: най­леп­шы рэ­пар­цёр, агля­да­ль­нік, аўтар рэ­гі­яна­ль­ных і кар­па­ра­тыў­ных СМІ, вя­ду­чы тэ­ле­праг­ра­мы, фо­та­ка­рэс­пан­дэнт і ды­зай­нер мед­ыя, а так­са­ма най­леп­шы пра­ект аўтар­скай жур­на­ліс­ты­кі.