У гонар беларускага Страціма

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г


/i/content/pi/cult/881/18655/1.jpg9 снеж­ня мі­нуў юбі­лей Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча — 130 га­доў з дня на­ра­джэн­ня. Хоць гэ­ты кла­сік пра­вёў бо­ль­шую час­тку жыц­ця ў Рас­іі, ён ве­даў свае бе­ла­рус­кія ка­ра­ні і ха­цеў мно­гае зра­біць для на­шай кра­іны, ка­лі б не цяж­кая хва­ро­ба… У гэ­ты дзень юбі­лею Баг­да­но­ві­ча ў ста­лі­цы ад­быў­ся ўра­чыс­ты мі­тынг, які пры­ві­та­ль­ным сло­вам ад­крыў пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры кра­іны Ва­ле­рый Гра­ма­да. Па­сля шмат­лі­кія гра­мад­скія дзея­чы, пі­сь­мен­ні­кі і па­эты, спад­ка­емцы твор­час­ці кла­сі­ка, а так­са­ма лю­дзі доб­рай во­лі ўскла­лі квет­кі да яго по­мні­ка на Плош­чы Па­рыж­скай ка­му­ны ка­ля Опер­на­га тэ­атра. Па­сля для пры­сут­ных тут вы­сту­піў За­слу­жа­ны ка­лек­тыў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Дзяр­жаў­ная ака­дэ­міч­ная ха­ра­вая ка­пэ­ла імя Ры­го­ра Шыр­мы. А ўве­ча­ры та­го ж дня ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі ўспа­мі­наў пра Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча з се­рыі “Жыц­цё зна­ка­мі­тых лю­дзей Бе­ла­ру­сі”.

/i/content/pi/cult/881/18655/2.jpgДа­гэ­туль у Лі­та­ра­тур­ным му­зеі Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча ад­бы­ва­лі­ся лек­цыі, квэс­ты, экс­кур­сіі па вы­ста­вах, за­нят­кі для са­мых ма­ле­нь­кіх, пры­све­ча­ныя юбі­лею. 7 снеж­ня ад­быў­ся су­мес­ны пра­ект Лі­та­ра­тур­на­га му­зея з На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кай Бе­ла­ру­сі, дзе экс­па­на­ва­лі­ся кні­гі, якія на­тхня­лі кла­сі­ка. Гэ­ты пра­ект атры­ма­ла­ся рэ­алі­за­ваць дзя­ку­ючы на­пру­жа­най архіў­най пра­цы. А сён­ня, 11 снеж­ня, мае ад­быц­ца ўра­чыс­тая ве­ча­ры­на і свя­точ­ны кан­цэрт На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га аркес­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь імя І. Жы­но­ві­ча. Пры­мер­ка­ва­ны да 130-год­дзя па­эта, ён про­йдзе ў Вя­лі­кай за­ле Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі. Тут так­са­ма мож­на бу­дзе па­гля­дзець пе­ра­соў­ную вы­ста­ву Лі­та­ра­тур­на­га му­зея з экс­кур­сій­ным су­пра­ва­джэн­нем.