Подзвіг бам­бар­дзі­роў­шчы­ка

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

У агра­га­рад­ку Ба­ру­ны ўста­ля­ва­ны по­мнік азер­бай­джан­ска­му лёт­чы­ку-ге­рою

/i/content/pi/cult/878/18609/26.jpgВо­сен­ню 1916 го­да ў на­ва­кол­лях Ба­ру­наў вя­лі­ся ба­явыя дзея­нні Пер­шай сус­вет­най вай­ны. 12 ве­рас­ня рас­ійская па­вет­ра­ная эскад­ра здзей­сні­ла на­лёт на тыл пра­ціў­ні­ка. У яе скла­дзе быў ча­ты­рох­ма­тор­ны бам­бар­дзі­роў­шчык “Ілля Му­ра­мец” № 16. Са­ма­лё­ты гэ­тай ма­дэ­лі бы­лі са­мы­мі вя­лі­кі­мі ў рус­кай арміі, іх з па­ва­гай на­зы­ва­лі ка­раб­ля­мі. “Іллю Му­рам­ца” ата­ка­ва­лі ча­ты­ры ня­мец­кія са­ма­лё­ты-зніш­ча­ль­ні­кі. Трох ён пры­му­сіў уця­каць, зма­га­ючы­ся пад моц­ным аб­стрэ­лам. Але чац­вёр­ты ўпар­та ля­цеў над бам­бар­дзі­роў­шчы­кам і па­лі­ваў яго ку­ля­мёт­ным агнём. Па­блі­зу Ба­ру­наў рус­кі са­ма­лёт упаў і раз­біў­ся. Муж­насць яго экі­па­жа, ад­цяг­нуў­ша­га ата­ку ня­мец­кай аві­яцыі на ся­бе, да­ла маг­чы­масць га­лоў­ным сі­лам расій­скай эскад­ры пра­рвац­ца ў дыс­ла­ка­цыю во­ра­га. Ка­ман­дзір Дзміт­рый Мак­шэ­еў, па­моч­нік ка­ман­дзі­ра Міт­ра­фан Рах­мін, арты­ле­рый­скі афі­цэр Фа­рух Ага Га­ібаў і на­зі­ра­ль­нік Алег Кар­паў бы­лі па­смя­рот­на ўзна­га­ро­джа­ны ордэ­нам Свя­то­га Гео­ргія 4-й сту­пе­ні.

Подзвіг ба­яво­га экі­па­жа “Іллі Му­рам­ца” ўша­на­ва­ны па­мят­ным зна­кам, уста­ля­ва­ным у Ба­ру­нах у кра­са­ві­ку 2009 го­да. А сё­ле­та, да 105-год­дзя тра­гіч­най і ге­ра­ічнай падзеі, па іні­цы­яты­ве і пры фі­нан­са­ван­ні па­со­льс­тва Азер­бай­джан­скай Рэ­спуб­лі­кі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь быў ство­ра­ны по­мнік-бюст Фа­ру­ху-Ага-Ма­мед­ке­ры­му-Ага-Аглы Га­іба­ву — пер­ша­му ва­енна­му лёт­чы­ку Азер­бай­джа­на. Та­кім чы­нам, утва­рыў­ся не­вя­лі­кі ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс. Аўта­ры аб­одвух по­мні­каў — ску­льп­тар Ва­ле­рый Ка­ля­сін­скі і архі­тэк­тар Вік­тар Бу­ры.

Пад­рых­тоў­ку пля­цоў­кі і пад­мур­ку для ўста­ля­ван­ня бюс­та ўзяў на ся­бе Ашмян­скі рай­вы­кан­кам, ра­бо­ты ку­ры­ра­ваў на­мес­нік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма па бу­даў­ніц­тве Андрэй Клы­шэў­скі. Ва ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця по­мні­ка Фа­ру­ху Ага Га­іба­ву, якая ад­бы­ла­ся 15 ліс­та­па­да, уз­ялі ўдзел Надзвы­чай­ны і Па­ўна­моц­ны Па­сол Азер­бай­джан­скай Рэ­спуб­лі­кі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь Уль­ві Бах­ша­лі­еў і ва­енны ата­шэ Эль­шан Ра­гі­маў, унуч­ка бра­та Фа­ру­ха Ага Га­іба­ва — Га­мі­да Га­іба­ва, ад Мі­ніс­тэр­ства аб­аро­ны Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь — ма­ёр Па­вел Ста­не­віч, стар­шы­ня Ашмян­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ула­дзіс­лаў Гер­шго­рын, на­мес­нік стар­шы­ні Ашмян­ска­га рай­вы­кан­ка­ма На­тал­ля Стан­ке­віч, прад­стаў­ні­кі гра­мад­скіх аб’яднан­няў Азер­бай­джа­на і на­шай кра­іны. Яны ўша­на­ва­лі хві­лі­най маў­чан­ня па­мяць за­гі­ну­лых у га­ды Пер­шай сус­вет­най вай­ны.

Азер­бай­джан­ская дэ­ле­га­цыя раз­ам з мясц­овы­мі жы­ха­ра­мі па­са­дзі­ла клё­ны на алеі Сяб­роў­ства. Гос­ці так­са­ма на­ве­да­лі му­зей у ву­чэб­на-пед­ага­гіч­ным ком­плек­се Ба­ру­ноў і мо­гіл­кі Пер­шай сус­вет­най вай­ны, дзе па­ха­ва­ны экі­паж “Іллі Му­рам­ца”.

Свят­ла­на ІШЧАН­КА

Фо­та Ва­ле­рыя КА­ЛЯ­СІН­СКА­ГА