Знай­сці сваё

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Кож­ная вы­ста­ва ма­ла­дых гра­фі­каў дае пад­ста­вы для раз­ваг пра за­ўтраш­ні дзень на­ша­га мас­тац­тва.

/i/content/pi/cult/878/18604/16.jpgУ да­дзе­ным вы­пад­ку га­вор­ка ідзе пра вы­ста­ву сту­дэн­цкую. Яна ад­бы­ва­ецца ў га­ле­рэі Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, і бя­руць у ёй удзел шэсць сту­дэн­таў чац­вёр­та­га кур­са ка­фед­ры гра­фі­кі мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та — Юлія Да­вы­да­ва, Па­лі­на Ба­руш­ка, Та­ісія Ба­ры­са­ва, Кі­рыл За­двор­ны, Ва­ле­рыя Жы­лін­ская, Ла­ура Ага­не­сян. Хло­пец, як ба­чы­це, у гэ­тай кам­па­ніі то­ль­кі адзін. І, зда­ецца, гэ­та не­вы­пад­ко­ва. Ма­ем спра­ву з тэн­дэн­цы­яй. Дзяў­чат усё бо­лей ся­род аб­іту­ры­ентаў, сту­дэн­таў і вы­пус­кні­коў на­шай ака­дэ­міі, а так­са­ма ся­род удзе­ль­ні­каў вы­стаў і твор­чых кон­кур­саў.

Па­мя­таю, не­ка­ль­кі год на­зад я па­пра­сіў вя­до­ма­га на­ша­га гра­фі­ка Льва Алі­ма­ва вы­ка­зац­ца на­конт эстам­паў ма­ла­дых гра­фі­каў, вы­ха­ван­цаў БДАМ, якія рэ­дак­цыя аб­ра­ла ў якас­ці ілюс­тра­цый для свай­го тра­ды­цый­на­га на­ва­год­ня­га ка­лен­да­ра. Ён та­ды і звяр­нуў ува­гу на сво­еа­саб­лі­вую “ген­дар­ную ня­роў­насць” — бо­ль­шасць аўта­раў, якіх мы вы­бра­лі, прад­стаў­ля­лі, як пры­ня­та ка­заць, пры­го­жую па­ло­ву ча­ла­вец­тва. Між тым дру­ка­ва­ная гра­фі­ка — пра­ца скла­да­ная ў тэх­на­ла­гіч­ным сэн­се і да­во­лі цяж­кая ў фі­зіч­ным. Яна тра­ды­цый­на лі­чыц­ца спра­вай муж­чын­скай, як уво­гу­ле ўся тры­яда “жы­ва­піс — ску­льп­ту­ра — гра­фі­ка”. Лі­чыц­ца, што жан­чы­ны не­як бо­льш шчы­ру­юць у мас­тац­тве дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ным. Спа­дар Леў та­ды вы­ка­заў­ся ў тым сэн­се, што, хут­чэй за ўсё, праз гэ­ту ген­дар­ную пе­ра­ва­гу ў пер­спек­ты­ве зме­ніц­ца эма­цый­на-на­стра­ёвы лад бе­ла­рус­кай гра­фі­кі.

Ду­маю, з мэт­рам вар­та па­га­дзіц­ца. Доў­гі час на­ша гра­фі­ка раз­ві­ва­ла­ся ў рэ­чыш­чы тра­ды­цыі, за­кла­дзе­най тры­ма вы­дат­ны­мі твор­ца­мі — Арле­нам Каш­ку­рэ­ві­чам, Ба­ры­сам За­бо­ра­вым, Гео­ргі­ем Па­плаў­скім.

/i/content/pi/cult/878/18604/17.jpgЦя­пер іншы час, іншая эстэ­ты­ка. Мас­та­кі, удзе­ль­ні­кі гэ­тай вы­ста­вы, у твор­час­ці аб­апі­ра­юцца не сто­ль­кі на кан­цэп­ту­аль­насць, як на рэ­флек­сіў­насць. Іх, як пад­аец­ца, мо­гуць на­тхняць рэ­чы і з’явы до­сыць вы­пад­ко­выя. Та­кія як га­рад­ская ву­лі­ца, сфа­таг­ра­фа­ва­ная ў не­звы­чай­ным ра­кур­се; вы­пад­ко­вае спа­лу­чэн­не ко­ле­раў не­ба і зям­лі, не­зна­ёмы твар у эфек­тным асвят­лен­ні, ура­жан­не ад на­ве­дан­ня мас­тац­кай вы­ста­вы ці гар­тан­ня мас­тац­кіх ча­со­пі­саў доб­ра падза­бы­тых 70-х га­доў. Ёсць, без­умоў­на, і жа­дан­не ад­па­вя­даць шма­таб­ліч­най і су­пя­рэч­лі­вай рэ­ча­існас­ці. Але да­мі­нуе ўсё ж па­мкнен­не па­спра­ба­ваць роз­нае з та­го, што ёсць, у спа­дзя­ван­ні знай­сці там сваё. Для сту­дэн­та гэ­та спра­ва на­рма­ль­ная. На­ву­чан­не хоць і мае твор­чы чын­нік, але ад­роз­ні­ва­ецца ад са­ма­стой­най твор­час­ці.

Аса­біс­та мне на вы­ста­ве за­пом­ні­ла­ся лі­таг­ра­фія Кі­ры­ла За­двор­на­га “За­слон”, якую я ра­ней ужо ба­чыў на вя­лі­кай, на­цы­яна­ль­на­га маш­та­бу, мас­тац­кай імпрэ­зе. Яшчэ ніз­ка Ва­ле­рыі Жы­лін­скай “Акно: аб’ектыў­насць”, якая вяр­тае мя­не ў ча­сы, ка­лі я за­хап­ляў­ся Брэд­бе­ры і Стру­гац­кі­мі. Так­са­ма эфек­тная дэ­ка­ра­тыў­насць у Па­лі­ны Ба­руш­ка.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"