Цац­ка — рэч су­р’ёз­ная

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Стаць пе­ра­мож­цай кон­кур­су ру­ка­дзел­ля буй­ной бе­ла­рус­кай інтэр­нэт-кра­мы ў Ма­рыі Бу­рай атры­ма­ла­ся дзя­ку­ючы… пі­цы! Не­як у су­пол­цы адной кам­па­ніі ў са­цы­яль­най сет­цы яна ўба­чы­ла за­пра­шэн­не да спа­бор­ніц­тва, у якім ацэ­нь­ва­ла­ся га­та­ван­не гэ­тай іта­ль­янскай стра­вы. І ўпер­шы­ню вы­ра­шы­ла па­ўдзе­ль­ні­чаць у та­кім кон­кур­се. Хоць пі­ца атры­ма­ла­ся і смач­най, і пры­го­жай, пе­ра­маг­чы ў Ма­рыі не атры­ма­ла­ся, але гэ­та то­ль­кі рас­па­лі­ла яе для да­лей­ша­га ўдзе­лу ў акцы­ях. І зу­сім ня­даў­на, 29 кас­трыч­ні­ка, дзяў­чы­на ста­ла пе­ра­мож­цай у ад­бо­ры леп­шых са­ма­роб­ных ца­цак.

/i/content/pi/cult/878/18600/10.jpg“З са­ма­га дзя­цін­ства я лю­бі­ла жы­вёл і ля­піць з плас­ты­лі­ну, — рас­па­вя­дае Ма­рыя Бу­рая. — Та­му і атры­ма­ла­ся, што ця­пер за­йма­юся вы­ра­бам ца­цак, асаб­лі­ва жы­вёл, як рэ­аліс­тыч­ных, так і вы­ду­ма­ных. Гэ­та не звы­чай­ныя тэк­сты­ль­ныя ці вя­за­ныя міш­кі і за­йчы­кі, як мож­на пад­умаць, а ка­лек­цый­ныя і інтэ­р’ер­ныя су­ве­ні­ры. Пры іх вы­ра­бе вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца зме­ша­ная тэх­ні­ка і раз­на­стай­ныя ма­тэ­ры­ялы: па­лі­мер­ная глі­на, штуч­ны мех, сін­тэ­пон, уруч­ную раз­ма­ля­ва­ныя шкля­ныя воч­кі, тка­ні­на, фетр, ску­ра, роз­ная фур­ні­ту­ра. Уво­гу­ле ўсё, што ду­шы за­ўгод­на. Унут­ры сва­іх ца­цак я так­са­ма ўста­лёў­ваю ру­хо­мы шкі­лет, каб яны маг­лі пры­маць роз­ныя па­ла­жэн­ні.

Па­ча­ла рэ­гу­ляр­на вы­раб­ляць цац­кі я яшчэ ва ўні­вер­сі­тэ­це, ка­лі ку­пі­ла свой пер­шы ка­ва­ла­чак па­лі­мер­най глі­ны. Гэ­ты не­звы­чай­ны ма­тэ­ры­ял пад­обны да дзі­ця­ча­га якас­на­га плас­ты­лі­ну, але за­цвер­дзя­вае як плас­тык пры тэм­пе­ра­ту­ры 110-130°С. Спа­чат­ку ра­бі­ла ма­ле­нь­кія фі­гур­кі са­да­ві­ны і га­род­ні­ны, але ха­це­ла­ся ча­го­сь­ці бо­льш маш­таб­на­га. І не­як, пра­гля­да­ючы «Інстаг­рам», я на­тык­ну­ла­ся на май­стра, які ра­біў роз­ных істот з не­зра­зу­ме­лых для мя­не ма­тэ­ры­ялаў. Гэ­тыя фі­гур­кі маг­лі ста­яць, ся­дзець, мя­няць па­ла­жэн­не га­ла­вы і кры­лаў, пры гэ­тым за­ста­ва­лі­ся мяк­кі­мі. Я не маг­ла ўця­міць, як у іх усё зроб­ле­на. Але з ча­сам зра­зу­ме­ла і вы­ле­пі­ла свой пер­шы твор — чор­на­га са­ба­ку з жоў­ты­мі ва­чы­ма. З та­го мо­ман­ту вось ужо два га­ды я пра­цяг­ваю ра­біць роз­ных істот. Трэ­ба адзна­чыць, што я не за­кан­чва­ла ні­якіх кур­саў, раз­ві­ва­юся са­ма.

Ве­ль­мі на­тхняе твор­часць іншых май­строў зме­ша­най тэх­ні­кі, а так­са­ма ра­бо­ты з ке­ра­мі­кі і зва­ля­ныя з воў­ны цац­кі. Ня­даў­на бы­ла на вы­ста­ве «Ча­роў­ны Млын», якая пра­хо­дзіць ка­ля трох раз­оў на год, дзе бе­ла­рус­кія май­стры вы­стаў­ля­юць свае ра­бо­ты. Там мож­на ха­дзіць га­дзі­на­мі, лю­ба­вац­ца бі­жу­тэ­ры­яй з па­лі­мер­най глі­ны ці эпак­сід­най сма­лы аль­бо цац­ка­мі з дрэ­ва ці тка­нін. У гэ­тым го­дзе не ўда­ло­ся, на жаль, уба­чыць май­строў, якія ро­бяць цац­кі ў ма­ёй лю­бі­май зме­ша­най тэх­ні­цы.

У Бе­ла­ру­сі ёсць пра­бле­мы з на­быц­цём ма­тэ­ры­ялаў. Скла­да­на знай­сці якас­нае штуч­нае фут­ра з вы­со­кай таў­шчы­нёй вор­су, та­му да­во­дзіц­ца за­маў­ляць у Рас­іі. Так­са­ма мо­гуць быць пра­бле­мы з рэ­алі­за­цы­яй ца­цак, са­бе­кошт якіх да­хо­дзіць і да 100 до­ла­раў. Та­кія вы­ра­бы доб­ра куп­ля­юць у ЗША ці Еўро­пе, та­му на­шы май­стры пра­цу­юць на за­меж­ны ры­нак.

У твор­чым кон­кур­се, дзе я ня­даў­на пе­ра­маг­ла, бы­ло 25 удзе­ль­ні­каў, 5 з якіх вы­йшлі ў фі­нал. У асноў­ным яны па­каз­ва­лі вя­за­ныя круч­ком вы­ра­бы, ма­люн­кі, кар­ці­ны, па­шы­тыя ўруч­ную сум­кі, вы­шыў­кі кры­жам або бі­се­рам. Мае ра­бо­ты сап­раў­ды вы­дзя­ля­лі­ся з усіх. Я вы­ста­ві­ла пяць вы­ра­баў у зме­ша­най тэх­ні­цы: са­ву Бук­лю па­вод­ле «Га­ры По­тэ­ра», кач­ку, па­ву­ка, ля­ніў­ца Блі­ца з му­льт­фі­ль­ма «Зве­ра­по­ліс» і фі­гур­ку да­бер­ма­на. Та­кія кон­кур­сы ка­рыс­ныя для тых, хто жа­дае пра­рэк­ла­ма­ваць ра­бо­ты аль­бо пра­ве­рыць, ці пад­аба­юцца лю­дзям вы­ра­бы, ка­лі вы пла­ну­еце ра­біць іх не то­ль­кі для ся­бе, але пус­каць у во­ль­ны про­даж.

Мне ве­ль­мі хо­чац­ца раз­ві­вац­ца ў гэ­тай сфе­ры, рэ­алі­за­ваць свае ідэі і спра­ба­ваць но­выя тэх­ні­кі. Не вы­клю­чаю, што бу­ду імкнуц­ца за­раб­ляць на сва­ім хо­бі. Ха­чу ве­рыць, што ў да­дзе­най твор­час­ці для мя­не ўсё то­ль­кі па­чы­на­ецца”.