Ле­ген­ды і ява спы­ні­лі­ся ў му­зеі

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г


/i/content/pi/cult/878/18599/9.jpgПер­шыя згад­кі аб го­ра­дзе Чэр­ве­ні Мін­скай воб­лас­ці да­ту­юцца 1387 го­дам. Пры­чым да 1923 го­да ён на­зы­ваў­ся Ігу­мен, бо па­вод­ле пад­ання тут раз­мяш­чаў­ся ма­нас­тыр. Зра­зу­ме­ла, што го­рад з та­кой доў­гай гіс­то­ры­яй і ўлас­най ле­ген­дай про­ста аб­авя­за­ны мець свой кра­язнаў­чы му­зей. І ён сап­раў­ды тут ёсць. Кры­ху бо­льш за год та­му му­зей пе­ра­ехаў у но­вы бу­ды­нак, які да­зва­ляе па­ўна­вар­тас­на змяс­ціць адзі­нац­цаць па­ста­янных экс­па­зі­цый у ся­мі за­лах. Акра­мя та­го, тут пра­во­дзяц­ца ча­со­выя вы­ста­вы і ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­ныя ме­рап­ры­емствы.

Гас­цей чэр­ве­ньс­ка­га му­зея сус­тра­кае пер­шая за­ла, дзе раз­меш­ча­ны ма­тэ­ры­ялы архе­ала­гіч­ных рас­ко­пак. Ка­мен­ныя, брон­за­выя, жа­лез­ныя артэ­фак­ты рас­каз­ва­юць свае гіс­то­рыі, зна­ёмяць з по­бы­там ста­ра­жыт­ных лю­дзей. По­бач экс­па­зі­цыя, звя­за­ная з за­сна­ван­нем го­ра­да ігу­мен­няй і ма­ке­там па­се­ліш­ча ча­соў По­ла­цка­га княс­тва. Гіс­то­рыя ў скла­дзе ВКЛ прад­стаў­ле­на ко­пі­ямі пры­ві­ле­яў ка­ра­ля Ягай­лы і сап­раў­днай пя­чат­кай пад­скар­бія ВКЛ. Та­ды мяс­тэч­ка на­ле­жа­ла шля­хец­ка­му ро­ду Кез­гай­лаў, а па­сля Ві­лен­ска­му епіс­ка­па­ту.

Вя­лі­кая ко­ль­касць да­ку­мен­таў, фа­таг­ра­фій, прад­ме­таў зна­хо­дзіц­ца ў дру­гой за­ле гіс­то­рыі Ігу­ме­на ў скла­дзе Рас­ійскай імпе­рыі. Мяс­тэч­ка амаль ад­ра­зу па­сля да­лу­чэн­ня да гэ­тай дзяр­жа­вы атры­ма­ла ста­тус го­ра­да і ста­ла цэн­трам Ігу­мен­ска­га па­ве­та, ку­ды ўва­хо­дзі­лі ў тым лі­ку зем­лі ця­пе­раш­ніх Пу­ха­віц­ка­га, Бя­рэ­зін­ска­га, Уз­дзен­ска­га ра­ёнаў, ко­ліш­нія асоб­ныя во­лас­ці Сма­ля­віц­ка­га, Мін­ска­га і Асі­по­віц­ка­га ра­ёнаў. На­вед­ва­ль­ні­каў сус­трэ­не сты­лі­за­ва­ная па­вя­то­вая кан­цы­ля­рыя, фо­та­атэ­лье, стэн­ды аб ад­ука­цыі, мед­ыцы­не, ган­длі, аб на­цы­яна­ль­ным і кан­фе­сій­ным скла­дзе на­се­ль­ніц­тва па­ве­та.

З ся­лян­скім по­бы­там кан­ца XIX — па­чат­ку XX ста­год­дзя мож­на па­зна­ёміц­ца ў “бе­ла­рус­кай ха­це” — трэ­цяй за­ле. Тут да ўва­гі прад­ме­ты по­бы­ту і інтэ­р’е­ра тра­ды­цый­на­га жыт­ла бе­ла­ру­саў, на­цы­яна­ль­ныя строі, вы­шыў­ка і ткац­тва. Ка­лян­дар на­род­ных свят да­поў­не­ны ві­дэ­ама­тэ­ры­яла­мі на інфа­па­нэ­лі, дзе рас­каз­ва­ецца і пра тра­ды­цыі зем­ля­роб­ства, пры­ла­ды пра­цы, на­цы­яна­ль­ную кух­ню.

У 1899 го­дзе Ігу­мен пе­ра­жыў моц­ны па­жар, але быў хут­ка ад­бу­да­ва­ны і гіс­то­рыя яго пра­цяг­ну­ла­ся. У 1923-м го­рад стаў Чэр­ве­нем, і пра яго но­вую, са­вец­кую гіс­то­рыю рас­каз­ва­юць шмат­лі­кія экс­па­на­ты чац­вёр­тай за­лы. У гэ­тай час­тцы экс­па­зі­цыі на­вед­ва­ль­ні­кам па­ка­за­на па­этап­нае ста­наў­лен­не са­вец­кай ула­ды, ад­на­ўлен­не эка­но­мі­кі, раз­бу­ра­най у час Пер­шай сус­вет­най вай­ны і інтэр­вен­цыі.

Тэ­ма Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ў пя­тай за­ле на­кі­ра­ва­на на фар­мі­ра­ван­не аб’ектыў­на­га ўяў­лен­ня аб гэ­тай тра­ге­дыі, раз­умен­не важ­нас­ці аба­ро­ны Ра­дзі­мы і за­ха­ван­ня мі­ру. Праз фо­та­да­ку­мен­ты па­ка­за­на сут­насць зла­чын­стваў аку­пан­таў. Ад­люс­тра­ва­ны ўдзел ура­джэн­цаў Чэр­ве­ньс­ка­га ра­ёна ў ба­явых дзея­ннях на фрон­це і парт­ызан­скіх бры­га­дах, якіх тут бы­ло дзе­вяць. Важ­нае мес­ца за­ймае інфар­ма­цыя аб зем­ля­ках — Ге­ро­ях Са­вец­ка­га Са­юза. Апо­вед экс­кур­са­во­да да­паў­ня­юць аўдыя- і ві­дэ­ама­тэ­ры­ялы.

Для мно­гіх да­рос­лых на­вед­ва­ль­ні­каў му­зея ма­тэ­ры­ялы шос­тай за­лы — час­тка іх жыц­ця, бо рас­па­вя­да­юць пра ад­на­ўлен­не на­род­най гас­па­дар­кі ў па­сля­ва­енны пе­ры­яд і пра­цоў­нае жыц­цё да рас­па­ду СССР. А для юных на­вед­ва­ль­ні­каў за­ла ці­ка­вая зна­ёмствам з дзіў­ны­мі прад­ме­та­мі, якія бы­лі час­ткай жыц­ця іх ба­буль і дзя­дуль. У асоб­ных віт­ры­нах — інфар­ма­цыя аб зем­ля­ках — Ге­ро­ях Са­цы­яліс­тыч­най пра­цы, во­інах-афган­цах.

У сё­май за­ле прад­стаў­ле­ны ма­тэ­ры­ялы аб са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным раз­віц­ці Чэр­ве­ньс­ка­га ра­ёна ў су­час­най Бе­ла­ру­сі. Тут мож­на па­зна­ёміц­ца з бі­ягра­фі­ямі Га­на­ро­вых гра­ма­дзян го­ра­да і ра­ёна, вя­до­мых ву­чо­ных, пі­сь­мен­ні­каў, дзея­чаў ку­ль­ту­ры. Адзін з са­мых вя­до­мых дзей­ных кас­ма­наў­таў — ура­джэ­нец Чэр­ве­ня Алег На­віц­кі. Зна­ка­мі­тыя вы­хад­цы з рэ­гі­ёна — кам­па­зі­тар Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка, мас­так Ха­ім Су­цін, алім­пій­скі чэм­пі­ён-цяж­ка­атлет Ва­ле­рый Ша­рый. У ад­ной з віт­рын прад­стаў­ле­на пе­ры­ёды­ка, фо­та- і ві­дэ­ама­тэ­ры­ялы аб да­сяг­нен­нях рэ­гі­ёна, якія па­ста­янна аб­наў­ля­юцца. Не­вя­лі­кая экс­па­зі­цыя рас­па­вя­дае аб раз­на­стай­нас­ці пры­ро­ды краю.

Су­пра­цоў­ні­кам му­зея ёсць што рас­ка­заць пра свой край. Экс­кур­сіі дзе­ляц­ца на агляд­ную, у якой за 45 хві­лін на­вед­ва­ль­ні­кі аб­ыхо­дзяць усе за­лы, і тэ­ма­тыч­ную — на той жа час. Гэ­та зруч­на і для гас­цей го­ра­да, якія хо­чуць сціс­ла па­зна­ёміц­ца з гіс­то­ры­яй ра­ёна, і для мясц­овых жы­ха­роў, якія мо­гуць на­ве­даць му­зей не­ка­ль­кі раз­оў і атры­маць бо­льш пад­ра­бяз­ныя ве­ды аб род­ных мясці­нах. Па­мяш­кан­ні му­зея вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца для май­стар-кла­саў, тэ­ма­тыч­ных ве­ча­рын, свят, кі­на­се­ансаў. У му­зеі ка­рыс­та­юцца аб­ме­нам экс­па­зі­цы­ямі, на­прык­лад, з Пу­ха­віц­кім му­зе­ем.

За 9 ме­ся­цаў 2021 го­да му­зей на­ве­да­ла ка­ля 10 ты­сяч ча­ла­век, арга­ні­за­ва­на 245 ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў, 20 ча­со­вых экс­па­зі­цый. Так­са­ма су­пра­цоў­ні­кі здо­ль­ныя арга­ні­за­ваць пе­ша­ход­ныя экс­кур­сіі па го­ра­дзе, лек­цыі ў на­ву­ча­ль­ных і пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах.