Без ко­ра­ня на­ват палын не расце

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

У кож­на­га — свой шлях да асэн­са­ван­ня мас­тац­тва. У мя­не ён — ста­ра­вер­скі. Па­ло­ву жыц­ця пра­жыў у Вет­цы і то­ль­кі ця­пер да­рос да кан­чат­ко­ва­га ўсве­дам­лен­ня, па­ся­род ча­го ду­ша мая вы­рай знай­шла ды раў­на­ва­гу. Эга­ізм мес­ці­ча, раз­бэш­ча­на­га на­ва­ко­ль­най пры­га­жос­цю лю­дзей і рэ­чаў. Ме­на­ві­та гэ­та да­дае мне ўпэў­не­нас­ці на­зы­вац­ца бе­ла­ру­сам ста­рой ве­ры. Ма­ці, у дзя­воц­тве Дзя­м’я­на­ва, бы­ла мясц­овай. Ба­ць­ка ж па­хо­дзіў ро­дам з доб­руш­скай Це­ра­хоў­кі. Нас лі­та­ра­ль­на ды на­ту­ра­ль­на ўціс­ну­лі ў мясц­овы вет­каў­скі фар­мат і на­зва­лі “Ра­гі­на­вы”. Я не быў су­праць. Мне ўво­гу­ле пад­аба­ла­ся вет­каў­ская во­ль­ні­ца. На ад­ным кан­цы мяс­тэч­ка га­ва­ры­лі і чы­та­лі на ідыш. На дру­гім, пры­сож­скім, на­сі­лі ба­ро­ды, вы­рош­чва­лі не­ве­ра­год­ныя са­ды і ра­бі­лі ля­ту­чыя лод­кі-да­шча­ні­кі. Аказ­ва­ецца, не то­ль­кі іх. Аб­ра­зы з по­ку­цяў і ста­рад­ру­кі з куф­раў ад­лі­ва­лі зо­ла­там акла­даў і бук­віц. Іх арна­мен­ты на­гад­ва­лі та­ямні­чы сад, а сап­раў­дныя са­ды бы­лі пад­обныя на кар­ці­ны эпо­хі Ад­ра­джэн­ня. Ад гэ­тай ме­шан­кі кру­жы­ла­ся га­ла­ва. Дум­кі на­ра­джа­лі­ся ў па­ку­тах, але да­да­ва­лі год­нас­ці. За­ста­ва­ла­ся ма­ры пе­ра­ўтва­раць у сло­вы і фар­бы. У кож­на­га быў свой шлях…

/i/content/pi/cult/878/18595/5.jpgСта­ра­ве­раў у нас на­зы­ва­лі “мас­ка­ля­мі”, а яны на­зы­ва­лі ся­бе “вет­каў­ца­мі” і імкну­лі­ся пе­ра­ўтва­рыць на­ва­ко­ль­ны свет у сад. Мас­каль дзя­дзь­ка Ра­ман, муж мат­чы­най сяб­роў­кі, ра­біў не то­ль­кі лод­кі. Я, ма­лы, еў вя­ліз­ны (мас­ка­льс­кі) яблык, з за­да­ва­ль­нен­нем ды­хаў па­хам пі­ла­ван­ня і са­чыў, як цес­ля ро­біць бу­ду­чыя ліш­твы і ака­ні­цы. Рас­лін­ныя арна­мен­ты не па­ўта­ра­лі­ся. Сад не цяр­піць па­точ­най ру­ці­ны, тут рэй вя­дзе ад­но то­ль­кі фан­та­зія. Вет­каў­скія вок­ны так­са­ма “пла­да­но­сі­лі”. І ўсё гэ­та бы­ло тым ха­рас­твом, на якое не зва­жа­еш, па­куль яно ёсць. А по­тым ужо яно па­чы­нае жыць у та­бе не­ўмі­ру­чай ве­рай у Бо­га-ства­ра­ль­ні­ка і Ча­ла­ве­ка-твор­цу. І цал­кам за­ка­на­мер­ным вы­гля­да­ла тое, што ўвесь пер­са­нал Вет­каў­ска­га му­зея — спрэс па­эты і мас­та­кі. А арна­мен­ты ліш­тваў і ака­ніц у Вет­цы не па­ўта­ра­юцца і па сён­ня!

А вось у ашмян­скіх дзя­цей “ува­ход” у мас­тац­тва — зу­сім іншы. Пры Ашмян­скім ра­ённым цэн­тры ку­ль­ту­ры дзей­ні­чае ад­дзел ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры. Яго за­гад­чы­ца Ва­лян­ці­на Свір­ская па­ве­дам­ляе: “З 8 ліс­та­па­да ў нас па­чаў ажыц­цяў­ляц­ца этнаг­ра­фіч­ны пра­ект “Без ко­ра­ня і па­лын не рас­це”. Мэ­та акцыі — за­ха­ван­не ды ад­на­ўлен­не на­цы­яна­ль­на­га ба­гац­ця, гіс­то­рыі і тра­ды­цый. Дня­мі пра­вя­лі са шко­ль­ні­ка­мі экс­кур­сію “Спад­чы­на ма­іх ба­ць­коў”. Кож­ны ахвот­ны мог па­тры­маць у ру­ках тую ці іншую пры­ла­ду, які­мі ка­рыс­та­лі­ся ў па­ўся­дзён­ным жыц­ці на­шы ба­бу­лі і дзя­ду­лі. Пра­вя­лі і май­стар-клас па леп­цы з глі­ны, а так­са­ма май­стар-клас па вы­ра­бе су­ве­нір­ных ля­лек”. Пад­час май­го дзя­цін­ства мы і не ве­да­лі, што та­кое май­стар-клас. Так што сён­няш­нія цэн­тры ра­мёс­тваў — сап­раў­днае зба­вен­не ад без­ду­хоў­нас­ці. Мо праз час і на ўро­ках пра­цы на­шы дзе­ці бу­дуць ра­біць ко­шы­кі і па­ясы па “рэ­цэп­тах” сва­іх ба­ць­коў? Дай Бог.

Вы­то­кі мас­тац­тва Во­ра­наў­ска­га ра­ёна — у на­цы­яна­ль­ным сяб­роў­стве. Спра­ва ў тым, што тут, на су­меж­жы з Літ­вой, ёсць га­рад­скі па­сё­лак Ра­дунь, дзе ў мі­ры жы­вуць на­ро­ды 14 на­цы­яна­ль­нас­цей: яўрэі, цы­га­ны, бе­ла­ру­сы, рус­кія, та­та­ры, армя­не, па­ля­кі, лі­тоў­цы, укра­інцы, ла­ты­шы, ка­за­хі, та­джы­кі, мал­да­ва­не, гру­зі­ны. А ў ра­ёне ад­ной ся­м’ёй жы­вуць прад­стаў­ні­кі 20 на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур. Кож­ны жы­віць твор­час­цю сваю ку­ль­тур­ную спад­чы­ну, але ша­нуе і бе­ла­рус­кае мас­тац­тва. Са­ма­быт­ныя ку­ль­ту­ры шчы­ль­на пе­ра­пля­та­юцца і на­ра­джа­юць у вы­ні­ку мас­тац­тва не­ве­ра­год­на­га ка­ла­ры­ту. Так што ў Ра­ду­ні не мог не на­ра­дзіц­ца фес­ты­валь на­род­ных тра­ды­цый і мас­тац­тваў “Ко­ла сяб­роў­ства”. У рам­ках пад­пі­сан­ня пра­гра­мы су­пра­цоў­ніц­тва па­між са­ма­кі­ра­ван­нем Ша­ль­чы­нін­ска­га ра­ёна Лі­тоў­скай Рэ­спуб­лі­кі і Во­ра­наў­ска­га ра­ёна Бе­ла­ру­сі ў фэс­це бя­руць удзел ка­лек­ты­вы з Літ­вы, Поль­шчы, Фран­цыі, Ізра­іля, Рас­іі, Укра­іны.

А ка­го­сь­ці раз і на­заў­жды па­клі­ка­ла му­зы­ка. З па­ла­ца ку­ль­ту­ры Лі­ды па­ве­дам­ля­юць, што 8 ліс­та­па­да ад­бы­ла­ся юбі­лей­ная кан­цэр­тная пра­гра­ма “Му­зы­ка, з якой мы жы­вём”, пры­све­ча­ная 25-год­дзю за­сна­ван­ня на­род­на­га ансам­бля яўрэй­скай му­зы­кі “Ша­лом”, ня­змен­ным кі­раў­ні­ком яко­га з’яў­ля­ецца му­зы­кант і вы­клад­чык Мі­ха­іл Дві­лян­скі. У па­ла­ца­вым фае пра­ца­ва­ла вы­ста­ва, якая рас­па­вя­да­ла пра твор­чае жыц­цё ка­лек­ты­ву. У кан­цэр­тнай пра­гра­ме пра­гу­ча­лі пес­ні на бе­ла­рус­кай, рус­кай мо­вах, на іды­шы, іўры­це, клей­змер­скія (тра­ды­цый­ныя) інстру­мен­та­ль­ныя тво­ры, а так­са­ма на вер­шы Мак­сі­ма Тан­ка, Елі­за­ве­ты Па­ле­ес, Арка­дзя Дві­лян­ска­га. “Ша­лом” вя­дзе актыў­ную гас­тро­ль­ную дзей­насць, па­ста­янна ўдзе­ль­ні­чае ў зна­ка­вых кон­кур­сах і фэс­тах. Па за­пра­шэн­ні рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Мі­ты ка­лек­тыў зды­маў­ся ў мас­тац­кім фі­ль­ме “Ша­гал—Ма­ле­віч”.

Пра надзвы­чай важ­ную спра­ву пі­ша за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы Да­р’я Мар­цін­ке­віч. Ад­на з са­мых важ­ных за­дач гра­мад­ства — за­бес­пя­чэн­не са­цы­яль­най і псі­ха­ла­гіч­най ад­апта­цыі лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі праз пра­явы да­бры­ні, раз­умен­ня і цяр­пі­мас­ці. З гэ­тай на­го­ды 10 ліс­та­па­да ў га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы № 4 ла­дзі­ла­ся га­дзі­на та­ле­ран­тнас­ці “Адзін­ства роз­ных”, удзе­ль­ні­ка­мі якой ста­лі стар­шак­лас­ні­кі СШ № 11 Лі­ды. Іры­на Лыс­коў­ская, спе­цы­яліст па са­цы­яль­най ра­бо­це ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня для інва­лі­даў, га­ва­ры­ла мо­ла­дзі пра тое, што лю­дзі з інва­лід­нас­цю ве­ль­мі та­ле­на­ві­тыя, ма­юць вя­лі­кае імкнен­не да жыц­ця, за­йма­юцца твор­час­цю і спорт­ам. Шко­ль­ні­кі па­зна­ёмі­лі­ся з умо­ва­мі, ство­ра­ны­мі для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, па­гля­дзе­лі ві­дэ­аро­лік “Мы про­ста іншыя”.

Мы пра­цяг­ва­ем рас­по­вед пра пра­ект “Адзін дзень з біб­лі­ятэ­кай-біб­лі­ёбу­сам. Вы­пад­ко­вае фо­та”. Да­па­ма­гае ў гэ­тым біб­лі­ятэ­кар біб­лі­ёбу­са Дзят­лаў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Ма­ры­на Ла­пуш­ка (мне б та­кое про­звіш­ча!). Чар­го­вая акцыя біб­лі­ятэч­на­га дэ­сан­ту бы­ла пры­све­ча­на зда­ро­ва­му ла­ду жыц­ця. Да­па­маг­лі су­пра­цоў­ні­кі сек­та­ра па­зас­та­цы­янар­на­га аб­слу­гоў­ван­ня з РЦК. Дзяў­ча­ты сус­трэ­лі­ся з жы­ха­ра­мі вё­сак Ага­род­ні­кіХа­раш­кіБе­ла­ло­зыБе­ла­гур­наЯгад­нае, пра­вя­лі грун­тоў­ную гу­тар­ку аб пра­ві­ль­ным хар­ча­ван­ні, аб фі­зіч­ных на­груз­ках і ства­рэн­ні па­зі­тыў­на­га эма­цый­на­га на­строю.

Рас­па­вя­дае Дзміт­рый Арцюх: “У Ка­рэ­ліц­кім ра­ённым кра­язнаў­чым му­зеі пра­цуе вы­ста­вач­ны пра­ект, пры­све­ча­ны Го­ду на­род­на­га адзін­ства. Ча­со­вую экс­па­зі­цыю пад­рых­та­ваў На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Прэ­зен­ту­юцца дзе­сяць інфар­ма­цый­ных пла­ка­таў, якія ад­люс­троў­ва­юць падзеі са­вец­ка-поль­скай вай­ны 1919—1921 га­доў, ста­но­віш­ча За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў скла­дзе Поль­шчы, вы­зва­лен­чы па­ход Чыр­во­най арміі. Пра­ілюс­тра­ва­ны падзеі На­род­на­га схо­ду За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, трэ­цяй па­за­чар­го­вай се­сіі Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР, на якой быў пры­ня­ты за­кон аб уклю­чэн­ні за­ход­не­бе­ла­рус­кіх зя­мель у склад Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі. На­вед­ва­ль­ні­кі му­зея зна­ёмяц­ца з та­кі­мі гіс­та­рыч­ны­мі асо­ба­мі, як Сяр­гей Пры­тыц­кі, Пан­це­ляй­мон Пан­ама­рэн­ка, Ула­дзі­мір Ца­рук, Мі­ка­лай Арцюх…”

Са Сло­нім­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры, на­род­най твор­час­ці і ра­мёс­тваў па­ве­дам­ля­юць, што вы­да­вец­тва “Ча­ты­ры чвэр­ці” зра­бі­ла кні­гу “Пад­арож­жа да хле­ба” ў рам­ках пра­екта “Ку­ль­тур­ная спад­чы­на Бе­ла­ру­сі”. У вы­дан­не ўвай­шлі пуб­лі­ка­цыі пра Па­ўлаў­скія ка­ра­ваі Сло­нім­ска­га ра­ёна. На­га­да­ем, но­сь­бі­ты аб­ра­ду вы­печ­кі — на­род­нае ама­тар­скае аб’­яднан­не “Ча­раў­ні­цы-ка­ра­вай­ні­цы”. А эле­мент аб­ра­ду “Тра­ды­цыя вы­печ­кі ка­ра­ва­яў на Сло­нім­шчы­не. Ка­лян­дар­на-аб­ра­да­вае пе­чы­ва” ўвай­шоў у спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Доб­ры хлеб спя­чы — так­са­ма вяр­шы­ня мас­тац­тва.

На­пэў­на, кож­ны ста­лы чы­тач па­мя­тае сваё зна­ёмства з кні­га­мі пі­сь­мен­ні­ка і мас­та­ка Яўге­на Ча­ру­шы­на. Біб­лі­ятэ­кар Шчу­чын­скай дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі На­тал­ля Ма­тош­ка на­пі­са­ла пра ме­рап­ры­емства з на­го­ды 120-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Яўге­на Іва­на­ві­ча. Пра­йшло яно 11 ліс­та­па­да і на­зы­ва­ла­ся “Ча­роў­ны свет звя­роў і пту­шак”.

На­пры­кан­цы яшчэ ад­на інфар­ма­цыя з Ашмян“11 ліс­та­па­да ў га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы пра­йшла вы­ста­ва “На спат­кан­не з па­эзі­яй”, — па­ве­дам­ляе за­гад­чык га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі Ашмян Люд­мі­ла За­рэц­кая. — Пры­свя­ча­ла­ся яна Пят­ру Ша­ко­лу, мясц­ова­му па­эту. На жаль, твор­ца ня­даў­на па­йшоў з жыц­ця, але яго тво­ры жы­вуць, іх чы­та­юць і лю­бяць. Пётр Ва­ля­р’я­на­віч быў час­тым гос­цем біб­лі­ятэ­кі, актыў­на ўдзе­ль­ні­чаў у ме­рап­ры­емствах”.

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя, і пі­шы­це пра ці­ка­вае!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"